Детям об электричестве рассказали специалисты районной энергогазинспекции и Миорского района электросетей

 Электрычнасць – яскравы прыклад таго, як адна і тая ж з’ява можа быць і сябрам, і ворагам. У рамках акцыі «Бяспека – гэта…», што праходзіць з 20 па 31 кастрычніка, з вучнямі СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі сустрэліся спецыялісты раённай энергагазінспекцыі і Міёрскага раёна электрасетак.

Бяспечнай электрычнасці не існуе, падкрэсліў вучнёўскай аўдыторыі начальнік раённай энергагазінспекцыі Аляксандр Зайцаў. Заўважыў, што, з аднаго боку, электраэнергія забяспечвае наш камфорт, з другога, з’яўляецца сур’ёзнай крыніцай небяспекі. Нагадаў школьнікам правілы бытавой электрабяспекі, прывёў прыклады, калі цікаўнасць каштавала дзецям жыцця.

 Супрацоўнікі РЭС падрыхтавалі міні-выставу сродкаў індывідуальнай абароны, якімі карыстаюцца ў паўсядзённай працы, і расказалі пра кожны.

Дзеці актыўна адгадвалі загадкі пра дамашнія электрапрыборы, за правільныя адказы атрымлівалі прызы. Таксама ўдзельнікам сустрэчы ўручылі тэматычныя памяткі.

 Кацярына Рынкевич.

0 комментариев

Добавить комментарий