Выніковая атэстацыя ў Міёрскіх школах будзе праведзена ў іншым фармаце

 У 2022-2023 навучальным годзе выніковая атэстацыя агульнаадукацыйных школ будзе праведзена ў іншым фармаце. Мяняецца і змест экзамена, і яго арганізацыя.

У завяршэнні навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі – 9 класа – выніковыя іспыты будуць праводзіцца ў выглядзе выпускных экзаменаў. Абавязковымі з’яўляюцца пераказы па беларускай і рускай мовах, пісьмовая экзаменацыйная работа па матэматыцы і білет па гісторыі Беларусі – спалучэнне вуснай і практычнай форм. Раней дзевяцікласнікі пісалі дыктанты.

Вучні адзінаццатых класаў замест двух выпускных экзаменаў будуць здаваць два цэнтралізаваныя – па рускай ці беларускай мове па сваім меркаванні і прадмет па выбары з ліку дысцыплін, па якіх праводзіцца цэнтралізаванае тэсціраванне: матэматыка, фізіка, хімія, біялогія, гісторыя Беларусі, Сусветная гісторыя, грамадазнаўства, геаграфія, замежная мова. Рэпетэцыйны іспыт праходзіў 28 студзеня. Асноўныя даты правядзення цэнтралізаваных экзаменаў – 14 мая па рускай ці беларускай мовах і 21 мая – прадмет па выбары.

Па пытаннях звяртайцеся ў Міністэрства адукацыі ў буднія дні з 14.00 да 18.00 на тэлефонную лінію 222 43 12.

ДАРЭЧЫ

Цэнтралізаваны экзамен – гэта сумяшчэнне выпускных экзаменаў і ЦТ. Пры залічэнні ва ўніверсітэт у год заканчэння школы будуць улічвацца вынікі двух ЦЭ, аднаго ЦТ і сярэдняга балу атэстата.

Па матэрыялах друку.
Фота для ілюстрацыі.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.