Когда последний звонок прозвенит в школах Миорщины?
gazeta 22-05-2018, 15:50 1 169 Адукацыя і выхаванне
Міністэрства адукацыі зацвердзіла даты выпускных экзаменаў і вечароў ва ўстановах агульнай адукацыі. Адпаведнае рашэнне замацавана інструктыўна-метадычным пісьмом ведамства. Расказвае галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Вольга Яроменак.
— Апошні званок прагучыць 30 мая, а 31-га завершыцца вучоба. Школьнікі адправяцца на летнія канікулы. У вучняў выпускных класаў з 1 чэрвеня распачнецца гарачая пара.
Дзевяцікласнікі здаюць экзамены па рускай і беларускай мовах (дыктоўкі), па матэматыцы (кантрольная работа) — 2, 5 і 7 чэрвеня.
Адзінаццацікласнікі напішуць пераказ тэкстаў па рускай ці беларускай мовах і кантрольную работу па матэматыцы. Пісьмовыя выпрабаванні прызначаны на 1, 4 і 6 чэрвеня. Да таго ж старшакласнікам трэба здаваць вусныя экзамены па замежнай мове і гісторыі Беларусі. Дарэчы, на Нацыянальным адукацыйным партале ў раздзеле «Вучню» (падраздзел «Экзамены») змешчаны экзаменацыйныя білеты па гісторыі Беларусі. Пытанні ахопліваюць увесь курс гісторыі нашай краіны ад старажытных часоў.
Расклад выпускных экзаменаў складае ўстанова адукацыі згодна з патрабаваннямі, выкладзенымі ў пункце 65 Правіл правядзення атэстацыі.
Пералік вучэбных прадметаў, па якіх праводзяцца іспыты, вызначаны пастановай Міністэрства адукацыі №74 ад 07.07.2017 № 74 (чытайце на сайце Нацыянальнага адукацыйнага парталу).
Пісьмовыя экзамены пачынаюцца ў 9 гадзін. Тэксты і заданні агучаць па тэлебачанні і радыё, на партале Міністэрства адукацыі edu.gov.by.
Вучні, якія вывучалі матэматыку, рускую і беларускую мовы на базавым і павышаным узроўнях, атрымаюць розныя заданні.
Пасля экзаменаў выпускнікам выдаюцца дакументы аб адукацыі. Згодна з Пастановай № 58 ад 8 чэрвеня Міністэрства адукацыі ў дакументах аб агульнай сярэдняй адукацыі «сярэдні бал» атэстата вызначаецца па дзесяцібальнай шкале (з дакладнасцю да дзясятых долей адзiнкi). Пры гэтым складаюцца адзнакі, выстаўленыя ў балах па вучэбных прадметах. Атрыманая сума дзеліцца на іх колькасць. У даведку аб навучанні ўносяцца назвы прадметаў і вынікаў атэстацыі за адпаведны перыяд навучання.
За правільнасць падліку сярэдняга бала адказваюць кіраўнікі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Уручаць атэстаты (пасведчанні) на ўрачыстых мерапрыемствах. Выпускныя вечары для адзінаццацікласнікаў пройдуць 9-10 чэрвеня.
Пасля школьных экзаменаў стартуе цэнтралізаванае тэсціраванне. Першае — па беларускай мове. Пройдзе 12 чэрвеня. Большасць выпускнікоў раёна здае яго ў Полацкім дзяржуніверсітэце.
Фота для ілюстрацыі.
Падрыхтавала Эліза БЛАЖЭВІЧ.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.