Впереди экзамены
gazeta 18-05-2012, 15:33 2 050 Адукацыя і выхаваннеАпошні званок у школах раёна прагучыць 31 мая. З 1 да 12 чэрвеня пройдуць выпускныя экзамены, у якіх прымуць удзел 509 вучняў. За базавую школу іх будзе здаваць 291 вучань, а за сярэднюю — 218. Дарэчы, найбольшая група дзевяцікласнікаў у Міёрскай СШ №3. А вось па колькасці юнакоў і дзяўчат, якія атрымаюць дыпломы аб сярэдняй адукацыі, лідзіруе СШ №2.
Пасля завяршэння навучання ў 9 класе навучэнцы здаюць 4 абавязковыя экзамены: беларускую і рускую мовы, матэматыку (пісьмова), гісторыю Беларусі (вусна). А ў вучняў, якія засвойвалі вучэбную праграму агульнай сярэдняй адукацыі, наперадзе выпрабаванні па 3 прадметах, з іх два абавязковыя — матэматыка, руская ці беларуская мова (пісьмова) і адзін — на выбар: руская мова ці беларуская (пісьмовы пераказ), руская літаратура ці беларуская (вусна), замежная мова, геаграфія, біялогія, хімія, фізіка, астраномія, інфарматыка, грамадазнаўства (вусна), гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя (вусна ці абарона рэферата), фізічная культура і здароўе (адказы на білеты і практычныя заданні).
Усе заданні для правядзення пісьмовых экзаменаў будуць аб’яўлены ў дні іх здачы: для дзевяцікласнікаў — 2, 5 і 7 чэрвеня, для адзінаццацікласнікаў — 1, 4 і 6 чэрвеня.
У выпадку, калі выпускнік захварэў ці не змог з’явіцца на экзамены па ўважлівай прычыне, або не здаў іх, дадаткова праводзяцца выпрабаванні у наступныя дні: для выпускнікоў 9-ых класаў па беларускай мове — 21 жніўня, па рускай мове — 23 жніўня, па матэматыцы — 25 жніўня; для 11-класнікаў па матэматыцы — 22 жніўня, па рускай мове ці беларускай (пісьмовы пераказ) — 24 жніўня.
С. ПАЛЬЧЭХ,
галоўны спецыяліст
аддзела адукацыі.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.