Материальная помощь ветеранам

Ветэранам Вялікай Айчыннай вайны да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў акажуць матэрыяльную дапамогу. Аляксандр Лукашэнка ўжо падпісаў адпаведны ўказ.

 

У гэты ж спіс уключаны члены сем'яў ваеннаслужачых, партызан і падпольшчыкаў, загінуўшых або знікшых без вестак падчас баявых дзеянняў у гады Вялікай Айчыннай, інваліды з дзяцінства пасля ранення, кантузіі ці калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі або іх наступствамі, былыя вязні фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета і іншых месц прымусовага ўтрымання, якія стваралі фашысты і іх саюзнікі ў гады Другой сусветнай вайны, якім устаноўлена павышэнне пенсіі.

 

Героям Савецкага Саюза, асобам, узнагароджаным ордэнамі Славы трох ступеняў, Героям Сацыялістычнай Працы, удастоеным гэтага звання за заслугі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, будзе аказана матэрыяльная дапамога ў памеры 10 млн. рублёў. Інваліды і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, асобы, якія прымалі ўдзел у складзе спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый і аб'ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943-1945 гадах, атрымаюць па 8 мільёнаў.

 

 Асобам, узнагароджаным ордэнамі або медалямі СССР за самаадданую працу і бездакорную вайсковую службу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны, грамадзянам, якія працавалі на аб'ектах у межах тылавых граніц дзеючых франтоў, а таксама астатнім катэгорыям, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, належыць дапамога ў памеры 3 ,5 мільёна рублёў.

 

Па матэрыялах БелТА.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.