Послание Президента белорусскому народу и Национальному собранию

Послание Президента белорусскому народу и Национальному собраниюПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 красавіка прыняў удзел у сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, на якім звярнуўся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. На мерапрыемства запрасілі вышэйшых службовых асоб краіны, членаў урада, кіраўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, найбуйнейшых прадпрыемстваў, прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса, сродкаў масавай інфармацыі.
 
Пасланне складалася з некалькіх вялікіх тэматычных блокаў, цэнтральным і маштабным стаў эканамічны. Самыя актуальныя пытанні закрануты і ў частцы, звязанай з сацыяльнай палітыкай: удасканаленне пенсіённай сістэмы, аховы здароўя, адукацыі. Акрамя таго, размова ішла аб прыярытэтах знешняй палітыкі Беларусі, кадравай стратэгіі і іншых злабадзённых пытаннях.
 
Аб эканоміцы
Гэты год павінен стаць пераломным у пераадоленні негатыўных тэндэнцый у эканоміцы, лічыць Прэзідэнт.
А. Лукашэнка звярнуў увагу, што ў апошнія 2-3 гады тэмпы развіцця ў эканоміцы запаволіліся. "І хоць асноўную ролю ў гэтым адыгралі знешнія фактары, тым не менш, трэба прызнаць і свае недапрацоўкі. Мы адстаём ад перадавых краін па ўзроўні прадукцыйнасці працы, затратах энергіі, матэрыялаў і ў канчатковым выніку па канкурэнтаздольнасці тавараў і паслуг. Пагрозам нашай эканамічнай бяспецы мы павінны проціпаставіць арганізаванасць і ініцыятыву, мабілізацыю ўсіх рэсурсаў і ўменне эфектыўна гаспадарыць", —нагадаў кіраўнік дзяржавы. 

Сярод іншых асаблівасцей года Прэзідэнт назваў правядзенне важнага палітычнага мерапрыемства—парламенцкіх выбараў. "Важнасць гэтай палітычнай кампаніі для краіны несумненна. Яна будзе экзаменам палітычнай культуры нашага грамадства. І спа-дзявацца на тое, што ў нас людзі да гэтага гатовы, палітычна культурныя—нельга. Лю-дзей і грамадства да гэтага трэба рыхтаваць",—заўважыў Прэзідэнт.
Усе рашэнні, звязаныя з эканомікай, у гэтым годзе канкрэтызаваны і прыняты. Іх проста трэба рэалізаваць. Прамым указаннем да дзеяння з'яўляецца ўказ ад 23 лютага 2016 года №78. Стратэгічным напрамкам з'яўляецца зніжэнне ўсіх відаў затрат на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі, зніжэнне сабекошту не менш як на 25%.
Прэзідэнт растлумачыў, што ў першую чаргу стаўку трэба рабіць на ўкараненне эфектыўных метадаў кіравання, выкарыстанне сучасных стандартаў якасці і тэхналагічных рэгламентаў, адмову прадпрыемстваў і арганізацый ад нядобрасумленных пасрэднікаў, асабліва ў аграпрамысловым сектары.

А. Лукашэнка даручыў ураду падрыхтаваць да 1 ліпеня дзярж- праграму інавацыйнага развіцця, паставіў задачу ў праблемныя прадпрыемствы ўдыхнуць новае жыццё за кошт інвестыцый і тэхналогій.
"Асноўнай стратэгіяй развіцця і асновай дзяржаўных прадпрыемстваў павінны стаць эфектыўнасць і прыбытковасць. Кожнае праблемнае прадпрыемства неабходна разгледзець, зыходзячы з перспектыў яго дзейнасці. Але закрыццё—гэта не перспектыва, размова ідзе аб ліквідацыі неэфектыўнай дзейнасці, а не прадпрыемстваў і калектываў. Гэта значыць аб тым, каб удыхнуць у іх новае жыццё за кошт інвестыцый, новых тэхналогій, новых сістэм кіравання, новых вытворчасцей",—адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Для зніжэння затрат на вытворчасць не абысціся без аптымізацыі колькасці работнікаў. Гэта азначае, што на кожнае скарочанае месца павінна быць створана новае, больш прадукцыйнае. Прэзідэнт нагадаў, што задача штогод ствараць 50 тыс. новых рабочых месц з'яўляецца мінімальным патрабаваннем.  Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што мясцовыя органы ўлады павінны сканцэнтраваць намаганні на стварэнні неабходнай інфраструктуры для новых рабочых месц у малым бізнесе і ўмоў для яго росту. 
А. Лукашэнка прапануе сфар-міраваць вакол БелАЭС кластар энергаёмістых вытворчасцей, забяспечыць рэалізацыю патэнцыялу мадэрнізаваных прадпрыемстваў базавых галін прамысловасці.

Беларускі лідар засяродзіў увагу на тым, што ў свеце актыўна ідзе пераход да новай прамысловай палітыкі. Дынаміку развіцця вызначаюць новыя сектары эканомікі, заснаваныя на ІТ, бія-, нанатэхналогіях. Традыцыйныя для рынку тавары фактычна атрымліваюць новае жыццё за кошт сучасных спажывецкіх якасцей і інавацыйных рашэнняў. Гэтыя рэаліі і нам неабходна ўлічваць пры фарміраванні інвестыцыйных планаў.
Ён падкрэсліў, што сельская гаспадарка— найважнейшая сфера дзейнасці, якая вызначае не толькі харчовую бяспеку і сацыяльную стабільнасць у грамадстве, але і экспартны патэнцыял краіны. "Беларускія прадукты запатрабаваны. Гэта ў асноўным заслуга нашых перадавых гаспадарак. Аднак іх, на жаль, у нас недастаткова. Па выніках мінулага года амаль кожная чацвёртая сельгасарганізацыя стратная. Найважнейшы элемент аздараўлення эканомікі вёскі—гэта выцягванне адсталых калектываў да ўзроўню сярэдніх, а тых у сваю чаргу—да перадавікоў. 

"Дыктатура якасці" павінна стаць паказчыкам прафесіяналізму ў арганізацыі вытворчасці.
"Якасць прадукцыі—гэта найважнейшы складнік канкурэнтаздольнасці",—адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
А. Лукашэнка гарантуе абарону правоў прадпрымальнікаў, якія сумленна вядуць сваю справу.
"Дзяржава абараняе і будзе абараняць правы, уласнасць і годнасць усіх прадпрымальнікаў, якія сумленна вядуць сваю справу. Але мы маем права чакаць няўхільнага выканання законаў, "выхаду з ценю" і адмовы ад нявыплаты падаткаў",—заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт патрабуе ад урада і Нацбанка забяспечыць раўнавагу плацёжнага балансу і бюджэту.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што макраэканамічная стабільнасць—гэта, перш за ўсё, нізкія цэны. Асаблівая ўвага ў 2016 годзе павінна надавацца збалансаванаму выкананню бюджэту. У гэтым годзе ўраду і мясцовым органам улады неабходна рэалізаваць кампенсуючыя меры падатковай палітыкі, накіраваныя як на аднаўленне даходаў бюджэту, так і на скарачэнне расходаў.

Аб сацыяльнай палітыцы

"На прынцыпах сацыяльнай справядлівасці стаялі і стаяць будзем",—сцвярджае А. Лукашэнка.
"У маёй перадвыбарнай праграме ў ліку найважнейшых задач названа развіццё Беларусі як сацыяльнай дзяржавы, асноўны клопат якой—ствараць умовы для раскрыцця чалавечага патэнцыялу,—адзначыў беларускі лідар.—Я зыходжу з таго, што ўзровень цывілізаванасці і гуманнасці грамадства ў першую чаргу вызначаецца яго стаўленнем да дзяцей і старых".
"У аснове дзяржаўнай палітыкі ляжыць клопат аб чалавеку, аб павышэнні дабрабыту і якасці жыцця людзей. Гэта наш галоўны прынцып і магістральны шлях развіцця",—заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Адзначана, што ўсе сістэмныя рашэнні кіраўніцтвам краіны прыняты. "Намечаныя меры павінны садзейнічаць пераадоленню негатыўных тэндэнцый і аднавіць дынаміку сацыяльна-эканамічнага развіцця. Для гэтага патрэбна ініцыятыўная і зладжаная работа на агульны вынік як у цэнтры, так і на месцах",—падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Галоўная задача ў дэмагра-фічнай сферы—стварэнне ўмоў для росту насельніцтва.
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, дэмаграфічныя праграмы даказалі сваю выніковасць, прадоўжыцца іх рэалізацыя ў поўным аб'ёме. Ужо задзейнічаны такі механізм падтрымкі сям'і, як мацярынскі капітал, а таксама дапамога ў вырашэнні жыллёвых праблем. "Мы і ў далейшым будзем перш за ўсё надаваць увагу шматдзетным сем'ям у плане жылля",—дадаў Прэзідэнт.

"Інвестыцыі ў сям'ю—гэта інвестыцыі ў будучае развіццё,—падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. —Але сёння неабходна зрушыць акцэнты з эканамічнага складніка, які дастаткова важкі, на палітыку сямейнага дабрабыту, псіхалагічнай устойлівасці і стабільнасці".
Развіццё сямейнай інфраструктуры, стварэнне ўмоў для сямейнага адпачынку, культурна-масавых забаў, сумесных заняткаў спортам як у гарадской, так і ў сельскай мясцовасці—яшчэ адна немалаважная ўмова ў справе з'яднання сям'і, лічыць беларускі лідар.
А. Лукашэнка: "У другім паўгоддзі пастараемся павысіць пенсіі".

У паліклініках не павінна быць чэргаў, лічыць Прэзідэнт.
У сусветным рэйтынгу па доступе да медыцынскіх паслуг Беларусь займае першае месца, а па спрыяльных умовах для мацярынства знаходзіцца на 25-м месцы сярод амаль 200 краін. За апошнія гады ў Беларусі мадэрнізаваны ўсе звёны сістэмы аховы здароўя—ад фельчарска-акушэрскіх пунктаў да абласных бальніц і сучасных медыцынскіх цэнтраў. Высокатэхналагічныя аперацыі праводзяцца ва ўсіх рэгіёнах краіны.

"Разам з тым у медыцынскай сферы трэба зрабіць яшчэ вельмі шмат,—лічыць беларускі лідар.—У 2016 годзе трэба ўзмацніць прафілактыку захворванняў, паколькі хваробу прасцей папярэдзіць, чым лячыць. У насельніцтва неабходна сфарміраваць навыкі культуры здароўя, пачынаючы з ладу жыцця, правільнага харчавання, адмовы ад курэння і алкаголю".
Работнікаў трэба маральна і матэрыяльна заахвочваць за здаровы лад жыцця.
"Кіраўнікам арганізацый сумесна з прафсаюзамі трэба больш шырока прымяняць метады маральнага і матэрыяльнага стымулявання работнікаў, якія вядуць здаровы лад жыцця і займаюцца фізічнай культурай і спортам,—лічыць Прэзідэнт.—Паколькі здаровая нацыя—аснова квітнеючай і моцнай дзяржавы, любой дзяржавы".
А. Лукашэнка даручыў выпрацаваць у Беларусі новыя крытэрыі аплаты працы.
Кіраўнік дзяржавы лічыць, што зарплата павінна адпавядаць выкананай працы. 

Аб культуры, адукацыі і спорце

А. Лукашэнка: культура павінна адыгрываць больш актыўную ролю ў з'яднанні народа, а кожны ўкладзены ў будаўніцтва аб'ектаў культуры рубель павінен прыносіць карысць.
А. Лукашэнка: трэба ўскалыхнуць настаўніцтва.
"Трэба зрабіць усё, каб выхаваць, "нарадзіць", калі хочаце, новага настаўніка,— заявіў Аляксандр Лукашэнка.—Трэба ўскалыхнуць наша настаўніцтва, трэба прымусіць настаўніка, як раней, працаваць з сям'ёй, з вучнямі, як гэта было ў наш час, калі настаўнік такі ж час, як у школе, быў у сям'і свайго вучня. Давайце паглядзім, ці так сёння. І колькі вы сустракаліся з настаўнікамі сваіх дзяцей у сябе дома, ці цікавіліся яны гэтым, ці жыве настаўнік праблемамі вучня? Не. Таму гэта наша галоўная задача. Усе астатнія—вырашальныя".
Прэзідэнт таксама падкрэсліў, што сістэма адукацыі сёння патрабуе якаснага ўдасканалення. "Я не гавару аб нейкай рэформе, ломцы. Трэба рабіць наступны крок". 

Аб кадравай палітыцы

А.Лукашэнка: кіраўнікі павінны ўмела арганізаваць справу і весці за сабой лю-дзей, а не плысці па цячэнні; у Беларусі прадоўжыцца курс на амаладжэнне кадраў;зарплата дзяржслужачага можа павялічыцца пасля аптымізацыі апарату кіравання.

Аб рабоце парламента

А. Лукашэнка: "Парламенту важна забяспечыць пераемнасць, захаваўшы стабільнасць і працаздольнасць".

Аб знешняй палітыцы

А. Лукашэнка: "Няма больш высокай каштоўнасці, чым мір і бяспека".
 
Па матэрыялах БелТА падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.