Авторизация
 

Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу

Послание Президента белорусскому народу и Национальному собранию21 красавіка Прэзідэнт Беларусі звярнуўся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. Гэта адбылося ў час сумеснага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. Прысутнічалі вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, найбуйнейшых прадпрыемстваў і сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса. Прэзідэнту задалі больш за дзясятак пытанняў, якія маюць дачыненне да развіцця вёскі, лібералізацыі дзелавой актыўнасці, перспектыў функцыянавання новага бязвізавага пяцідзённага рэжыму, развіцця рынку каштоўных папер, а таксама міжнароднай тэматыкі.

Аб эканоміцы і бізнесе

Прыярытэтнай задачай з'яўляецца стварэнне ў Беларусі трывалай і канкурэнтаздольнай эканомікі. "Менавіта яна з'яўляецца асновай нашага суверэні-тэту. У сувязі з гэтым наперадзе каласальная работа. Але рабіць яе мы будзем ужо не з нуля. За чвэрць стагоддзя незалежнасці вырашаны многія няпростыя праблемы. Патэнцыял, які маем, дазваляе краіне дэманстраваць жыццяўстойлівасць нават у самыя неспрыяльныя перыяды. Гэта паказаў і папярэдні год,—гаварыў кіраўнік дзяржавы ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.—Гледзячы на пакуты іншых народаў, крывавыя між-усобіцы і разруху, мы яшчэ больш цэнім парадак і згоду, якія ўдаецца захоўваць на нашай зямлі. Мы не далі ўцягнуць сябе ў канфлікты. Захавалі добрыя адносіны з усімі суседзямі. І я, як кіраўнік дзяржавы, з усёй адказнасцю заяўляю: будзе зроблена ўсё, каб ніхто і ніколі не змог падтачыць фундамент нашага дзяржаўнага будынка—свабоду і незалежнасць Рэспублікі Беларусь. Гэта магчыма, калі кожны з нас будзе ўносіць пасільны ўклад у агульную справу. Галоўнае цяпер—кансалідацыя ўсёй нацыі дзеля агульнай мэты—пабудовы моцнай і бяспечнай дзяржавы".
Арыенцірам для пераадолення праблем і вываду краіны на новы ўзровень развіцця служаць рашэнні пятага Усебеларускага народнага сходу. Як заявіў кіраўнік дзяржавы, неабходна навярстаць упушчанае і выйсці на зададзеныя параметры па выніках першых двух гадоў пяцігодкі. Ён запатрабаваў задзейнічаць усе рычагі для вытворчасці якасных, канкурэнтаздольных тавараў з высокай дабаўленай вартасцю. Паралельна ажыццяўляць дыверсіфікацыю экспарту. Рабіць гэта трэба без урону для нашых пазіцый на традыцыйных рынках, перш за ўсё, у Расійскай Федэрацыі.

 

Без залішніх праверак

Прэзідэнт запатрабаваў перагледзець работу кантралюючых органаў. Залішніх праверак, што паралізуюць бізнес, не павінна быць. Толькі нестабільныя прадпрыемствы неабходна пільна кантраляваць.


Адна з найважнейшых задач—актывізацыя дзелавой ініцыятывы. Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што цяпер суб'ектам гаспадарання канкурыраваць на рынку няпроста. На гэта шэраг аб'ектыўных прычын: ад цяжкіх механізмаў рыначнага рэгулявання да асабістых якасцей бізнесменаў. Не ва ўсіх ёсць славутая прадпрымальніцкая жылка. Пры гэтым Прэзідэнт заўважыў, што ў Беларусі нямала і адміністрацыйных бар'ераў, якія тармозяць развіццё любой дзелавой ініцыятывы. Каб адкрыць невялікае кафэ, неабходна ажыццявіць каля 12 адміністрацыйных працэдур. На іх, паводле самых сціплых падлікаў, патрабуецца каля 6 месяцаў. А ў гэты ж час прадпрымальнік мог бы сам працаваць, ствараць рабочыя месцы для іншых. Не лепшым чынам ідуць справы ў будаўнічай сферы. Каб атрымаць рашэнні выканкама аб прадастаўленні зямельнага ўчастка пад будаўніцтва, суб'-ектам гаспадарання даводзіцца чакаць паўтара года і больш. З бюракратызмам і валакітай яшчэ належыць пазмагацца.

 

Аб дзейнасці ўлады

Аптымізацыя

Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу зрабіць усё магчымае, каб удалося ўзняць прэстыж дзяржаўнай службы. Яна павінна быць прыраўнавана да ваеннай, дзяржаўных служачых павінна быць столькі, колькі трэба—не многа.
Са слоў кіраўніка дзяржавы, аптымізацыя дзярж-апарата—не механічнае скарачэнне колькасці, а рацыянальны перагляд функцый, выключэнне іх дублявання, дэлегаванне на месцы паўнамоцтваў, правоў на прыняцце рашэнняў, але разам з тым і адказнасці за стан спраў у рэгіёнах.

 

Слухаць і чуць народ

Прэзідэнт даручыў новаму беларускаму парламенту актыўна працаваць з людзьмі. "Сустрэчы з насельніцтвам, у акругах і працоўных калектывах, рэальная дапамога ў вырашэнні праблемных пытанняў—галоўныя задачы народных выбраннікаў. Трэба разам —мясцовай вертыкалі, дэпутатам усіх узроўняў, грамадскім арганізацыям—забяспечыць прамую аператыўную сувязь улады і народа. Мы павінны ўмець слухаць і чуць людзей, якія даверылі нам кіраванне дзяржавай!"—падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.


Карупцыя

Прэзідэнт неадкладна рэагуе, калі яму дакладваюць аб фактах карупцыі. "Усе грамадска значныя затрыманні санкцыянаваны асабіста мной",—падкрэсліў ён. Асноватворныя прынцыпы ў барацьбе з карупцыяй застаюцца нязменнымі: роўнасць усіх перад законам і немінучасць адказнасці незалежна ад займаемых пасад і былых заслуг.


У кожным канкрэтным выпадку Прэзідэнт патрабуе ўзважана падыходзіць да ўзбуджэння крымінальнай справы, сотню разоў падумаць, перш чым навешаць на чалавека кляймо "карупцыянер". Ён перакананы, што ў асобных сітуацыях чалавек можа заставацца на волі, пакуль вядуцца следчыя дзеянні.

 

Аб працаўладкаванні і заробку

Паводле слоў Прэзідэнта, у краіне налічваецца амаль 350 тыс. чалавек, не занятых на рынку працы. Яны ствараюць вялікую праблему, перш за ўсё ў праваахоўнай сістэме. А наогул гэта 500 тыс. чалавек—150 тыс. па розных прычынах вызвалілі ад "цяжару" працаваць. Таму па дэкрэце №3 кіраўнік дзяржавы заявіў: "Патрэбна новая канцэпцыя—прымусіць кожнага працаваць".
Ураду пастаўлена задача (усім— не толькі ўраду): забяспечыць у гэтым годзе сярэдні заробак па краіне не менш за Br1000. "Аснова яе росту—павышэнне прадукцыйнасці працы. Задача комплексная. Тут завязаны такія праблемы, як далейшае пераўзбраенне старых і стварэнне новых вытворчасцей, укараненне сучасных тэхналогій, аўтаматызацыя. Патрэбна падрыхтоўка рабочых і спецыялістаў высокага класа, здольных стаць галоўнай рухаючай сілай прагрэсу,—адзначыў кіраўнік дзяржавы.—Але такія маштабныя зрухі—справа не аднаго года. А вось у чым мы зможам атрымаць імгненную аддачу, дык гэта ў паляпшэнні арганізацыі працы. Маецца на ўвазе комплекс мер, пачынаючы са скарачэння залішняй колькасці працуючых там, дзе гэта магчыма, затым ідзе выкананне працоўнай і тэхналагічнай дысцыпліны і сістэма стымулявання работы. Трэба прытрымлівацца зразумелай схемы: вырабіў—прадаў—атрымаў. Няма якаснага ліквіднага тавару— няма заробку".

 

Аб сацыяльнай палітыцы

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што важнай задачай з'яўляецца павелічэнне сярэдняй працягласці жыцця ў краіне. У бягучым годзе яна павінна набліжацца да 75 гадоў. Пажылыя і надалей будуць своечасова атрымліваць пенсіі, памер якіх павышаецца з ростам заработнай платы. Прадоўжыцца падтрымка сем'яў, малазабяспечаных і пажылых грамадзян, а таксама тых, хто страціў працаздольнасць.

 

Тарыфы на ЖКП

"Мы вымушаны іх паступова павышаць, інакш рэальнага аздараўлення эканомікі не дасягнуць. Я маю на ўвазе, што сёння тое, што насельніцтва не даплачвае, за яго плацяць прадпрыемствы—так званае перакрыжаванае субсідзіраванне",—растлумачыў кіраўнік дзяржавы.
Прадстаўнікі МВФ у час перагавораў згадзіліся: Беларусь не зможа за 1-1,5 года выйсці на поўнае кампенсаванне насельніцтвам кошту ЖКП. "Па-першае, будуць вялікія плацяжы, па-другое, гэта дэстабілізуе абстаноўку ў грамадстве. Таму будзем гэта рабіць спакойна. Кожны год на $5 павышаем, каб дасягнуць 100 працэнтаў. Зробім не за 1,5 года, а за 4-5 гадоў",—запэўніў Аляксандр Лукашэнка.
Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Леаніду Анфімаву пастаўлена задача зноў прааналізаваць кошт ЖКП. "... Трэба яшчэ знізіць гэтыя тарыфы на 10% да таго, што вы ўбачыце. Няхай арганізацыі жывуць "без жыру", па сабекошце працуюць з невялікім рэзервам". Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што пасля аналізу паслуг і прынятых мер па зніжэнні сабекошту працэнт кампенсавання насельніцтвам кошту аказання ЖКП істотна вырасце.

 

Арэнднае жыллё

Ураду і губернатарам Прэзідэнт даручыў павялічыць аб'ёмы будаў-ніцтва арэнднага жылля як за кошт дзяржавы і ўласных сродкаў арганізацый, так і з прыцягненнем прыватнага капіталу. За апошнія гады нямала кватэр і дамоў пабудавана з дзярж-падтрымкай, у асноўным для шмат-дзетных сем'яў, а таксама сацыяльна неабароненых грамадзян. "У бягучым годзе такі падыход павінен захавацца, але пераважнай большасці беларусаў варта разлічваць і на ўласныя сілы. Для гэтага дзяржава прадастаўляе нямала варыянтаў",—сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Ураду даручана рэалізаваць прынцып: цана аднаго квадрата не павінна быць вышэй за сярэднямесячны заробак.

 

Спорт

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, работа ў спартыўнай сферы поўнасцю правалена. "Мы зрабілі вельмі многае, калі не ўсё, каб чакаць ад нашых спартсменаў самых высокіх вынікаў, якімі будзе ганарыцца краіна. Аднак без адраджэння дзіцячага спорту, які дае магчымасць адбіраць і выхоўваць сапраўдныя таленты, не дабіцца яркіх перамог. Слабым месцам застаецца ўзровень і кваліфікацыя трэнерскіх кадраў. Навядзём парадак у гэтых двух пытаннях—вынік не прымусіць сябе чакаць",—упэўнены Прэзідэнт.


Сёння фізкультурай і спортам сістэматычна займаецца кожны пяты беларус. Гэта больш, чым раней. Але выключна мала ў параўнанні з развітымі краінамі, дзе такімі заняткамі ахоплена ад 40 да 70 працэнтаў насельніцтва. І над гэтым пытаннем належыць працаваць.
А яшчэ Беларусь атрымала права правядзення II Еўрапейскіх гульняў на 45-м пасяджэнні Генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў, якое ў кастрычніку 2016 года адбылося ў Мінску.

 

Навучанне

На прыкладзе сваёй сям'і Прэзідэнт ведае, як вучацца цяперашнія школьнікі. На яго думку лепш пачынаць вучобу ў школе ў 9 гадзін ра-ніцы (а не ў 8, як цяпер) і не глядзець на тое, што многім бацькам трэба раней на работу. Беларускі лідар таксама засяродзіў увагу на слабым здароўі дзяцей. Увесь вольны час яны вымушаны траціць на вучобу. Калі дзіця займаецца і спортам, а гэта неабходна, яно не вытрымлівае такі тэмп.
Цяпер у Беларусі больш за 50 ВНУ. У кожным лічаць патрэбным акрамя профільных спецыялістаў рыхтаваць юрыстаў, эканамістаў, сацыёлагаў і г.д. Аднак добрых сацыёлагаў, палітолагаў можна пералічыць на пальцах адной рукі, а выпускаюцца яны сотнямі. Прэзідэнт даручыў Мінадукацыі вызначыць аптымальную колькасць ВНУ ў краіне.


Міністэрству працы і сацабароны, Міністэрству эканомікі даручана рабіць дакладны прагноз, колькі і якіх спецыялістаў спатрэбіцца для розных галін народнай гаспадаркі, каб аптымальна арганізаваць працэс навучання і размеркавання выпускнікоў.
Патрэбна добра прадуманая прафарыентацыя. І каб вучні яшчэ ў школе набывалі навыкі будучых прафесій, адзначыў кіраўнік дзяржавы. Студэнтаў апошніх курсаў неабходна ўключаць у працэсы вытворчасці.

 

Аб бяспецы і знешняй палітыцы

Абвастрэнне міжнароднай абстаноўкі выстаўляе на першы план пытанні знешняй і ўнутранай бяспекі нашай міралюбівай дзяржавы. Найбольш важкім аргументам, здольным ахаладзіць гарачыя галовы, з'яўляецца беларуская армія. Яна мабільная, добра абучаная і ўзброена сучаснымі сродкамі вядзення бою.


Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што супрацьстаяць выклікам сучаснага свету ў адзіночку складана. Беларусь будзе гэта рабіць калектыўна, "ва ўзаемадзеянні ў АДКБ і на саюзным узроўні з Ра-сійскай Федэрацыяй". Штогод Беларусь і Расія праводзяць больш за 40 сумесных мерапрыемстваў аператыўнай і баявой падрыхтоўкі, у тым ліку маштабныя вучэнні з прыцягненнем многіх родаў войск. Чарговыя буйныя манеўры "Захад-2017" пройдуць восенню.


"Інтарэсам Беларусі адпавядае і пакрокавае паглыбленне дыялогу з ваенным блокам НАТА. Гэта важна для зніжэння патэнцыяльных рызык з улікам, што натаўскія структуры знаходзяцца ўжо каля нашых граніц",—адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Ён перакананы, што ў гэтым плане бакам трэба рабіць крокі насустрач. Трэба займацца эканомікай.
З дапамогай сучасных тэхналогій у мінулым го-дзе колькасць парушальнікаў дзяржаўнай граніцы зніжана амаль удвая. Пры перамяшчэнні праз Беларусь затрымана 17 замежных баевікоў-тэрарыстаў. І гэта толькі нядаўна. Задача праваахоўнікаў—дзейнічаць максімальна дакладна: размова ідзе аб барацьбе з тэрарызмам, кантрабандай зброі і наркотыкаў, нелегальнай міграцыяй.

 

"Мы робім усё для таго, каб быў мір"

Лукашэнка заклікаў да развіцця адносін з Захадам без прадузятасці і недаверу: "Гэта ключ да інвестыцый, сучасных тэхналогій, рэсурсаў, ёмістых рынкаў. Дыялог, які намеціўся, адпавядае не толькі ўзаемавыгадным эканамічным інтарэсам, але і нацэлены на падтрыманне палітычнай стабільнасці ў Еўрапейскім рэгіёне. Паколькі Беларусь як была, так і прадаўжае заставацца надзейным партнёрам у барацьбе з асноўнымі трансгранічнымі пагрозамі. І тут можна дабіцца вялікага поспеху".


Паводле слоў Прэзідэнта, беларуска-амерыканскія адносіны доўгія гады знаходзіліся практычна ў спячцы: "Шмат што трэба будзе навярстаць. Аднак важна тое, што сёння мы гаворым і слухаем адзін аднаго".
"Што да Еўрапейскага саюза, то нам жыццёва неабходна ўжо ў гэтым годзе істотна рушыць наперад у дасягненні паўнацэннага ўзаемадзеяння з ім па ўсіх напрамках. Мы цэнім, што адменены абмежавальныя меры ў адносінах да нашай краіны. Развіваюцца розныя двухбаковыя інструменты палітычнага дыялогу",—сказаў беларускі лідар.


Беларусь таксама заўсёды займала актыўную пазіцыю ў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. "І таму асабліва ганарымся, што нам даверана правядзенне сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Важна, што ў госці прыедуць сотні еўрапейскіх парламентарыяў, якія на свае вочы ўбачаць, як жыве і развіваецца сучасная Беларусь, чым дыхае беларускі народ. Утойваць нам няма чаго. Мы ад-крыем дзверы для ўсіх жадаючых прыехаць і пагля-дзець на нашу краіну",—падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.


Па матэрыялах БЕЛТА
падрыхтавала Н. СТАНКЕВІЧ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 486
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 376
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 109
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 914
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 877
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 917
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 793
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 августа 2017
Александр, Василий, Макар, Максим, Марк, Мартин, Федор, Мария

Именины 23 августа 2017
Вячеслав, Роман, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта