2013-ый — год бережливости!

Урадам будзе зацверджаны рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні Года беражлівасці, а рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамамі — адпаведныя галіновыя і рэгіянальныя планы.

 

Правядзенне Года беражлівасці будзе садзейнічаць вырашэнню задач удасканалення арганізацыі вытворчасці, павышэння прадукцыйнасці працы, якасці прадукцыі і паслуг за кошт аптымізацыі выдаткаў, рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў, выключэння ўсякага роду неабгрунтаваных страт, укаранення новых тэхналогій, тэхнікі і спосабаў гаспадарання. Мерапрыемствы гэтага года накіраваны на выхаванне ў кожнага пачуцця гаспадарлівасці, стымуляванне эканоміі і беражлівасці як на сваіх працоўных месцах, так і ў паўсядзённым жыцці.

 

Падрыхтавала Т. ЗАЯЦ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.