У адказ на сучасныя пагрозы
gazeta 26-09-2022, 10:40 582 У рэспубліцы
Прэзідэнт сустрэўся з дзяржаўным сакратаром Савета бяспекі Аляксандрам Вальфовічам. Абмеркавалі абноўленую Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі краіны.
Аляксандр Лукашэнка папрасіў:
– Перш чым мы яе разгледзім у Савеце бяспекі, каб яна была абсалютна шчырая. Не трэба нічога ха- ваць па палітычных матывах ці нават эканамічных. Мы павінны сумленна прапісаць тыя рызыкі, пагрозы, якія існуюць, і нашу рэакцыю на іх. Каб і суседзі, і іншыя ведалі, як мы будзем рэагаваць. Каб гэта ні для кога не было нечаканасцю.
– Я даручаў вам, Міністэрству абароны, усім сілавым структурам з улікам вопыту з часоў пачатку спецыяльнай ваеннай аперацыі Расіі ва Украіне прапрацаваць на практыцы нашы дзеянні на граніцы з Украінай. У нас там быў пэўны вопыт супрацьдзеяння, у тым ліку стварэння батальённых тактычных груп, прыкрыцця граніцы. Якая зараз сітуацыя і як мы далей там будзем дзейнічаць? – пацікавіўся кіраўнік дзяржавы.
Аналагічнае пытанне пастаўлена ў адносінах да прыкрыцця паўночна-заходняй граніцы.
– Там, дзе існуюць рэальныя пагрозы. Абавязкова. Гэта для нашай арміі галоўнае. Зноў жа, не трэба нас папракаць, што мы ва Украіне збіраемся ваяваць і іншае. Нам трэба абараніць сваю Айчыну. І што мае дачыненне да падтрымкі Расіі, яшчэ раз пацвярджаю: праз Беларусь ніякага ўдару ў спіну, у бок, з флангаў па расійскіх войсках не будзе. У гэтым нашы абавязацельствы перад саюзнікам, – падкрэсліў беларускі лідар.
Усё трымаць
пад кантролем
Аляксандр Лукашэнка патрабуе, каб ні ў якім разе не было спрашчэння ў сферы ваеннай падрыхтоўкі:
– Сітуацыя вельмі сур’ёзная. Нават небяспечная. І нам ні ў якім разе нельга спрашчацца. Трэба падняць па трывозе нейкую воінскую часць па нормах ваеннага часу, значыць, трэба. Трэба адмабілізаваць яе, каб убачыць, ці жывыя людзі, якія прыпісаны да гэтай часці, значыць, трэба. Трэба тэрытарыяльную абарону падняць, значыць, трэба. Трэба народнае апалчэнне – праверыць на месцы, што гэта за байцы у нас будуць і якая ў іх зброя, значыць, трэба. Асабліва апошняе. Бо народнае апалчэнне ў нас на стадыі фарміравання. Таму гэта мы не павінны забывацца і ўсё павінна быць пад кантролем, – заявіў беларускі лідар.
Прэзідэнт адзначыў, што Савет бяспекі па даручэнні Прэзідэнта аналізуе сітуацыю ў сілавых структурах і інфармуе кіраўніка дзяржавы, каардынуе пэўныя мерапрыемствы, аж да правядзення канкрэтных вучэнняў.
Інфармацыйная
бяспека
Зараз ідзе вайна перш за ўсё ў сферы інфармацыйных тэхналогій. І тут павінны быць падключаны ўсе – ад журналіста да Прэзідэнта. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, інфармацыйная вайна – вельмі небяспечная ў свеце. Пачынаючы, зноў жа, ад раёнкі да прыватнай газеты і завяршаючы інтэрнэтам. Паўсюль павінны актыўна працаваць. Кіраўнік дзяржавы перасцярог ад выкарыстання ва ўмовах інфармацыйнай вайны фэйкаў.
Узмацніць
адказнасць
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на неабходнасць узмацнення работы з рэспубліканскімі органамі ўлады:
– Нам трэба ўзмацняць адказ- насць, дысцыпліну нашага грамадства. Непарадку шмат. І калі пачынаеш займацца, здаецца, дробяззю, выходзіш на вельмі сур’ёзныя пытанні.
Прэзідэнт даручыў Дзяржсакратарыяту мабілізаваць усе структуры органаў улады на навядзенне парадку ў краіне па ўсіх накірунках. Падкрэсліў, што планам ператварыць Беларусь на нешта падобнае на Украіну не суджана збыцца. Неабходна бачыць і папярэджваць спробы дзейнічаць у гэтым накірунку, захоўваць піль- насць. Акцэнтаваў увагу, што нельга заспакойвацца, паступова аддаляючыся ад падзей 2020 года ў Беларусі:
– Мы ў гэтым катле. Нам спакойна жыць не дадуць. Нас будуць ціснуць па ўсіх накірунках. А гэтыя «свядомыя» – ворагі. Разумееце, гэта ўжо ворагі, калі не разумеюць, што адбываецца наўкол, і ствараюць тут праблемы.
ДА РЭЧЫ
Па словах дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Аляксандра Вальфовіча, праект абноўленай Канцэпцыі нацбяспекі практычна гатовы для далейшага абмеркавання на разнастайных узроўнях: «Мы гатовы вынесці яго на пасяджэнне Савета бяспекі. Калі ён будзе адобраны, то Прэзідэнт сказаў прадумаць абмеркаванне гэтага дакумента на пляцоўках, як Канстытуцыі. Гэта забяспечыць удзел нашых грамадзян у кіраванні краінай, пакажа, што дакумент адкрыты (пра што сказаў Прэзідэнт), мы ні ад кога нічога не ўтойваем і чуем заўвагі, пажаданні нашага народа, каб пасля, як напісана ў Канстытуцыі, вынесці Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі на зацвярджэнне Усебеларускага народнага
Па матэрыялах
БЕЛТА і СМІ
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.




