Год национального единства плавно и логично перешел в Год исторической памяти
gazeta 11-01-2022, 09:38 314 У рэспубліцы
Захоўваць гістарычнае мінулае і праўду, папярэджваць новыя выклікі і пагрозы, уносіць карэктывы ў работу па патрыятычным выхаванні моладзі: пра гэта ішла размова на пасяджэнні ў Прэзідэнта па пытаннях рэалізацыі гістарычнай палітыкі.
Год народнага адзінства плаўна і лагічна перайшоў у Год гістарычнай памяці. Невыпадкова. Засвоіўшы жорсткія ўрокі 2020-га, беларусы зразумелі, што маглі страціць. Упэўніліся ў цынізме тых, хто забыўся пра перажытае нашай краінай у гады Вялікай Айчыннай вайны, хто імкнецца перапісаць гісторыю, называючы чорнае белым.
У ліку ўдзельнікаў мерапрыемства – вучоныя, гісторыкі, эксперты. Людзі, неабыякавыя да лёсу краіны, яе будучыні. Звяртаючыся да прысутных, Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў Год гістарычнай памяці належыць сістэматызаваць гістарычныя даследаванні, мемарыяльныя комплексы, вызначыць на перспектыву даты, падзеі, асоб, якіх трэба ўвекавечыць, унесці карэктывы ў работу па патрыятычным выхаванні дзяцей і моладзі з апорай на факты гераічных подзвігаў беларусаў. Усё гэта Прэзідэнт лічыць адным з найважнейшых накірункаў забеспячэння нацыянальнай бяспекі Беларусі. Адсюль важная заўвага:
– Упершыню за гады сваёй незалежнасці мы ставім два паняцці – «гісторыя» і «палітыка» – побач. Дагэтуль стараліся не палітызаваць гісторыю. Выбраны беларускім народам палітычны курс краіны быў нацэ- лены на захаванне добрых адносін перш за ўсё з нашымі суседзямі.
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што беларусы спынялі любое праяўленне рэваншызму, нацыяналізму, шавінізму і іншых ідэй, якія дыскрымінуюць гісторыю, культуры і іншыя народы. Не вялі войнаў памяці ў мэтах умацавання сваёй дзяржаўнасці. Стараліся не закрануць нацыянальныя пачуцці тых, з кім калісьці жылі ў адзіных дзяржавах. Ніколі не палітызавалі гісторыю. Для нас яна была і застаецца своеасаблівым помнікам мінуламу беларускага народа. І няхай у гэтым мінулым былі не самыя простыя і неадназначныя перыяды, мы ставімся да яго з павагай. Аднак сёння вымушаны даваць адпор знешнім апанентам, усім гэтым «інстытутам памяці», якія ў Польшчы, Украіне і краінах Балтыі плодзяць фэйкі пра нашу агульную гісторыю.
Са слоў Прэзідэнта, сённяшняя гістарычная палітыка з’яўляецца для нас стратэгіяй самазахавання ва ўмовах глабальнага перадзелу сфер уплыву ў свеце. Гэта фактар нацыянальнай бяспекі. Удзельнікам нарады Кіраўнік дзяржавы адрасаваў наступны пасыл:
– Сваю гісторыю перапісваць мы не павінны і не будзем, па крайняй меры пры цяперашнім Прэзідэнце. Але і не будзем больш замоўчваць факты. Нават калі яны закранаюць нечыя амбіцыі ці нацыянальныя пачуцці. Як у выпадку са злачынствамі беларускіх, а таксама польскіх, літоўскіх, украінскіх калабарацыяністаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Па перакананнях Кіраўніка дзяржавы, недапушчальна толькі крытычна глядзець на савецкую спадчыну, сціпла замоўчваць дасягненні і перамогі эпохі. Як мінімум несправядліва зрабіць высакароднымі іншыя гістарычныя перыяды, не надаючы значэння фактам знявагі і дыскрымінацыі беларусаў.
Аляксандр Лукашэнка акрэсліў важную мэту:
– Мы павінны папярэджваць новыя выклікі і пагрозы ў сферы нацыянальнай памяці. Трэба вызначыць стратэгію і тактыку работы ў гэтай вобласці. Інакш мы, нашы дзеці зноў паўторым чорныя дні гісторыі, калі былі вымушаны жыць пад прыгнётам чужых гаспадароў на сваёй зямлі, пад бізуном. Задача – не дапусціць развіцця ідэй, якія могуць падарваць краіну ў будучым.
Са слоў Прэзідэнта, для гэтага ў нас ёсць усё: і час, і неабходныя рэсурсы. Таму спакойна трэба пытанні адпрацаваць і канцэптуальна вызначыцца ў падыходах, пракласці трывалы мост паміж мінулым і будучыняй нашай Беларусі. Неабходна дакладная канцэпцыя ацэнкі падзей і ролі асоб у гісторыі беларускага народа.
Па матэрыялах БЕЛТА і СМІ
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.





