Авторизация
 

Вынікі работы ідэалагічнай вертыкалі, СМІ, тыпаграфій вобласці прааналізавалі на калегіі

 Вынікі работы ідэалагічнай вертыкалі, сродкаў масавай інфармацыі, тыпаграфій вобласці за мінулы год прааналізавалі 
4 лютага на калегіі ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.

Яднае
памяць

Напачатку ўсе сабраліся на мітынг, прысвечаны 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, ля абеліска ў вёсцы Шапуры Віцебскага раёна. Гэта найбуйнейшы ў Беларусі мемарыяльны комплекс. Тут знайшлі вечны спачын 17 454 салдаты розных нацыянальнасцей. Сярод іх 84 ураджэнцы Арменіі. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Арменія ў Рэспубліцы Беларусь Армен Гевандзян падзякаваў кіраўніцтву вобласці і Віцебскага раёна, мясцовым жыхарам за цёплыя адносіны да агульнай гістарычнай спадчыны і заўважыў, што Вялікая Перамога ніколі не дзялілася на сваю і чужую. Яна яднала не толькі на палях барацьбы, але і ў акопах.


Старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў адзначыў, што з Пасольствам Арменіі вядзецца вялікая сумесная работа па ўвекавечанні памяці, устанаўленні імён армян, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Беларусі і загінулі на гэтай зямлі. Двойчы Герою Савецкага Саюза маршалу Івану Баграмяну ўстаноўлены бюст у Гарадку, мемарыяльная дошка на вуліцы яго імя ў Білева. Віцебскай сярэдняй школе № 46 прысвоілі імя гэтага вялікага чалавека. Дапамагаў у тым фонд развіцця і падтрымкі арменаведчых даследаванняў «АНІВ».
На мітынгу зрабілі забор зямлі з месц пахаванняў на тэрыторыі Віцебскага раёна. Напоўненую ёмістасць перадалі Паслу як напамін шматлікім пакаленням пра дружбу народаў і агульную Перамогу.
Пасля ўсе скіраваліся ў Віцебскую абласную бібліятэку, дзе адбылася прэзентацыя кнігі «Воіны-армяне ў баях за Беларусь (1941 – 1944 гг.)». Над ёй амаль сем гадоў працаваў беларуска-армянскі калектыў. Са слоў аўтараў, падобнай, якая паведамляе пра лёс прадстаўнікоў пэўнага народа, што вызвалялі іншую краіну, няма на постсавецкай прасторы. Родзічы некаторых загінулых нарэшце даведаліся, дзе знайшлі вечны спачын іх продкі.

Працоўныя
аспекты

На калегіі ішла размова пра развіццё кадравага патэнцыялу, ад чаго залежыць поспех па ўсіх накірунках. Упраўленне хвалюе частая змена спецыялістаў у аддзелах ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. Не хапае і журналістаў. Выклікае занепакоенасць будучыня газет, дзе нізкі тыраж.
Галоўны саветнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Канойка заўважыў, што ў рэгіянальнай прэсе мала аналітыкі, маладзёжнай тэматыкі, са спазненнем публікуюцца рэспубліканскія падзеі.
Вялікая роля для грамадства інфармацыйна-прапагандысцкіх груп, якія наведваюць працоўныя калектывы, насельніцтва па месцы жыхарства. У вобласці правялі 44 тысячы сустрэч, у ходзе якіх грамадзяне даведаліся навіны ў маштабе краіны, вобласці, пэўнага раёна, атрымалі адказы на хвалюючыя пытанні.


Журналістам раілі знаходзіць цікавыя для чытачоў тэмы. Надаваць больш увагі патрыятычнаму выхаванню, адшліфоўваць майстэрства работы ў сетках. Ідэолагам – граматна і планамерна выбудоўваць сваю работу на дабрабыт людзей і нашага грамадства. Сёлетні год багаты на падзеі. Наперадзе і палітычная кампанія па выбарам Прэзідэнта краіны. Усе мерапрыемствы належыць арганізаваць і правесці на найвышэйшым узроўні.

Фота БЕЛТА.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 070
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 252
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 889
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 177
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 639
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 395
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 532
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 февраля 2020
Антон, Аркадий, Василий, Геннадий, Герман, Григорий, Иван, Марк, Петр, Порфирий, Прохор, Анна, Валентина, Галина, Карп, Семен

Именины 22 февраля 2020
Василий, Геннадий, Иван, Иннокентий, Петр, Тихон

Госці краін

free counters
Партнеры сайта