Авторизация
 

Важнейшыя задачы АДКБ

 Буйныя мерапрыемствы беларускага старшынства ў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы—пасяджэнні Савета міністраў абароны і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі—адбыліся ў Мінску. З яго ўдзельнікамі сустрэўся Прэзідэнт Беларусі.

 

Вітаючы гасцей, ён звярнуў увагу, што сёлета адзначаецца 25-годдзе з моманту падпісання Дагавора аб калектыўнай бяспецы і 15-годдзе з дня ўтварэння Арганізацыі.

 

Прэзідэнт нагадаў: калі Беларусь прымала старшынства ў Савеце калектыўнай бяспекі, быў вылучаны шэраг ініцыятыў, у тым ліку ў ваеннай сферы. Прапанавана прыняць меры па практычнай рэалізацыі Стратэгіі калектыўнай бяспекі АДКБ, удасканаленні сістэмы крызіснага рэагавання, а таксама паглыбленні супрацоўніцтва ў ваенна-тэхнічнай сферы. "Яны прадыктаваны логікай развіцця Арганізацыі, нашым бачаннем вырашэння актуальных задач. Сёння на першы план выходзяць пытанні менавіта практычнага супрацоўніцтва па забеспячэнні стабільнасці ў рэгіёнах,—упэўнены кіраўнік дзяржавы.—Неабходна разумець, што ўсе сферы забеспячэння бяспекі і дзейнасці АДКБ узаемазвязаны. Недапрацоўкі асобных практычных напрамкаў непазбежна вядуць да тармажэння ў развіцці ўсяго механізму".


Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што краінамі—членамі АДКБ у склад КСАР вылучаны найбольш боегатовыя падраздзяленні нацыянальных узброеных сіл. Ён звярнуў увагу прысутных на тое, што рашэннем Савета калектыўнай бяспекі АДКБ прадугледжана аснашчэнне КСАР сучаснымі і, што вельмі важна, сумяшчальнымі ўзбраеннем і ваеннай тэхнікай. Гэта пазіцыя замацавана ў пагадненні аб Калектыўных сілах аператыўнага рэагавання.
У сувязі з гэтым Беларусь падтрымала ініцыятыву фарміравання сістэмы міждзяржаўнага інфармацыйнага ўзаемадзеяння, у тым ліку Цэнтра крызіснага рэагавання і нацыянальных органаў, упаўнаважаных на ўзаемадзеянне з ім. Як перакананы Аляксандр Лукашэнка, вельмі важна, каб гэтыя органы пачалі паўнацэнна функцыянаваць не толькі ў перыяд рэзкага абвастрэння абстаноўкі, але і ў штодзённым рэжыме.
Восенню на тэрыторыі Беларусі пройдуць беларуска-расійскія вучэнні "Захад-2017". "І як бы на нас ні націскалі, мы правядзём гэтыя вучэнні і нацэлены на тое, каб яны прайшлі маштабна і вельмі сур'ёзна,—заявіў Прэзідэнт.—Ведаю, што і ў Расіі такі ж настрой. Мы нікога не палохаем. Нам чужога не трэба. Таму будзем адпрацоўваць усё тое, што адпрацоўваюць нашы патэнцыяльныя сапернікі. Мы абучаем армію і будзем яе абучаць абараняць нашу тэрыторыю, нашу дзяржаву, нашы народы".
Кіраўнік дзяржавы заявіў аб адкрытасці гэтых вучэнняў.


Вырашаць праблемы без замежных палітбюро


"Вельмі хацелася б, каб праблемы, якія ў нас ёсць, мы вырашалі самі. За сталом у Мінску, Маскве, у Ерэване, у іншых гарадах краін АДКБ. Каб не было ўплыву нейкіх іншых дзяржаў, груп, круглых сталоў. Тым больш мы можам вырашыць гэтыя праблемы і ў Карабаху, і ў Прыднястроўі, і ва Украіне. Гэта нашы праблемы. Мы іх павінны вырашаць без замежных палітбюро і ўмяшанняў",—падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.


Прэзідэнт адзначыў, што калі б удалося развязаць існуючыя насцярожваючыя моманты і кропкі нестабільнасці на прасторы АДКБ, то аўтарытэт арганізацыі значна вырас бы.


"Несумненна, што толькі сумеснымі намаганнямі мы зможам забяспечыць абарону сваіх нацыянальных інтарэсаў", —падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы.


Паводле яго слоў, у гэтым плане шмат што залежыць ад сакратароў саветаў бяспекі, што абумоўлена іх асаблівымі паўнамоцтвамі і прамым падначаленнем кіраўнікам дзяржаў.


У якасці важнейшых задач Прэзідэнт вызначыў каардынацыю знешнепалітычнай дзейнасці дзяржаў—членаў АДКБ; супрацоўніц-тва Арганізацыі з вядучымі ўніверсальнымі і рэгіянальнымі міжнароднымі структурамі; комплекснае ўмацаванне ваеннага, ваенна-тэхнічнага, антыкрызіснага і міратворчага патэнцыялаў АДКБ.


Гэта таксама супрацьдзеянне міжнароднаму тэрарызму і барацьба з незаконным абаротам наркотыкаў; забеспячэнне стабі-льнай міграцыйнай абстаноўкі; удасканаленне юрыдычнай асновы і механізмаў узаемадзеяння ў рамках Арганізацыі.
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, пасяджэнне камітэта праходзіць у няпросты час. Міжнародная сітуацыя характарызуецца ростам нестабільнасці, перабудовай адносін паміж сусветнымі цэнтрамі сілы і ўзмацненнем узаемнай канкурэнцыі. Актыўна фарміруюцца ўмовы для пераносу супрацьстаяння ў касмічную сферу, кіберпрастору.


"На граніцах нашых краін нарошчваецца ваенная інфраструктура НАТА, разгортваецца сістэма супрацьракетнай абароны, рэалізуюцца праекты па стварэнні высокадакладнай зброі. Канфлікты, эканамічныя і сацыяльныя ўзрушэнні працягваюць заставацца крыніцамі міграцыйнага крызісу",—сказаў Прэзідэнт. І падкрэсліў, асаблівую пагрозу ўяўляе тэрарыстычная актыўнасць у Еўропе і Цэнтральнай Азіі, непакоіць супрацьстаянне на паўднёвым усходзе Украіны, у Нагорным Карабаху. Нягледзячы на станоўчыя тэндэнцыі, што намеціліся, не ўрэгулявана сітуацыя вакол Прыднястроўя.
"Відавочна, што ў гэтых умовах павышаецца значнасць нашай арганізацыі. У выніку шматфункцыянальнасці ў АДКБ ёсць патэнцыял для таго, каб адыгрываць важкую ролю ў будучай абноўленай архітэктуры бяспекі еўразійскага кантынента",—заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы.
Ён лічыць неабходным своечасова прымаць стратэгічныя рашэнні, заснаваныя на адзінстве і саюзніцкай з'яднанасці, выбудоў-ваць узгодненыя калектыўныя адказы на глабальныя і рэгіянальныя выклікі.


Як паведамлялася, Беларусь старшынствуе ў АДКБ з 14 кастрычніка 2016 года.


Па матэрыялах БЕЛТА
падрыхтавала Н. СТАНКЕВІЧ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 486
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 376
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 109
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 914
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 877
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 917
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 793
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 августа 2017
Александр, Василий, Макар, Максим, Марк, Мартин, Федор, Мария

Именины 23 августа 2017
Вячеслав, Роман, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта