Зарплата в сентябре

Сярэдняя заработная плата, налічаная работнікам Віцебскай вобласці за верасень 2013 года, склала 4825,3 тыс. рублёў і павялічылася ў параўнанні з вераснем летась на 30,3%. Рэальная заработная плата (заработная плата, разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у параўнанні з мінулагоднім вераснем вырасла на 12,9%.

 

Па асобных відах эканамічнай дзейнасці заработная плата ў тыс. рублёў была такая:

-сельская і лясная гаспадарка, паляванне — 3885,3;

-прамысловасць — 5649,6;

-будаўніцтва — 6263,9;

-гандаль; рамонт аўтамабіляў, бытавых вырабаў і прадметаў асабістага карыстання — 4443,8;

-гасцініцы і рэстараны — 3560,9;

-транспарт — 5803,9;

-сувязь — 5023,3;

-фінансавая дзейнасць — 6417,8;

-страхаванне — 4828,2;

-адукацыя — 3434,1;

-настаўнікі — 4139,8;

-ахова здароўя і сацыяльныя паслугі — 3682,0;

-урачы — 6422,1;

-сярэдні медыцынскі персанал — 3730,0;

-прадастаўленне камунальных, сацыяльных паслуг — 3648,9;

-арганізацыя адпачынку і забаў, культура і спорт — 3424,8.

 

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне

 Віцебскай вобласці.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.