Госконтроль проверил выплату зарплат. Закрыт Друйский детский дом

 Выплочваць заробак у тэрмін — найважнейшы абавязак наймальнікаў.

На 1 студзеня запазычанасць па заработнай плаце ў параўнанні з пачаткам 2017-га зменшылася ў два разы і ў 30 арганізацыях вобласці склала 0,93 млн.рублёў (на 01.01.2017г. — 2,19 млн. руб.у 58 арганізацыях). 

За парушэнне працоўнага заканадаўства за мінулы год да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафаў на 4,7 тыс. рублёў прыцягнуты 11 службовых асоб і 11 арганізацый. За неналежнае выкананне абавязкаў па своечасовай аплаце працы да 19 кіраўнікоў прыменены меры дысцыплінарнага ўздзеяння.


Значную работу па выяўленні парушэнняў праводзіць абласное ўпраўленне Дэпартамента дзяржінспекцыі працы, якое ў студзені і лютым бягучага года за сістэматычную затрымку заробку аштрафавала на 27,4 тыс. рублёў 51 службовую асобу і 61 арганізацыю.
І сёлета ў вобласці ўстаноўлены факты парушэння працоўнага заканадаўства. Так, работнікам адной з сельгасарганізацый Докшыцкага раёна не выплачаны адпускныя да пачатку працоўнага адпачынку. Пратэрміноўка склала ад 11 да 62 дзён. Кіраўнік гаспадаркі аштрафаваны.


Адна з Наваполацкіх будаўнічых арганізацый у снежні мінулага года налічыла адначасовую выплату на аздараўленне ў 5,8 тыс.рублёў, аднак да 1 лютага 2018-га не выплаціла яе работніку. Пры гэтым у органы статыстыкі не прадастаўлена справаздача аб пратэрмінаванай запазычанасці па заробку. Значыць, факт утоены ад кантралюючых органаў.
Па патрабаванні Камітэта дзяржкантролю парушэнні выпраўлены. Тэрміны выплаты заробку па-ранейшаму застаюцца ў цэнтры ўвагі кантралюючых органаў.

Не ніжэй за мінімальны

Летась мінімальны заробак у нашай краіне складаў 265 рублёў, з 1 студзеня
2018 года — 305 рублёў.

Кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы, якія праводзіліся на падставе звароту грамадзян, выявілі наступнае.
У верасні-снежні работнікам Браслаўскага райаграсэрвісу, якія адпрацавалі ўстаноўленую заканадаўствам норму працоўнага дня, пры адсутнасці дакументаў, што пацвярждаюць факт прыцягнення да дысцыплінарнай адказнасці, не толькі не даналічылі заробак да мінімальнага, але і беспадстаўна загадам дырэктара паменшылі яго, чым парушылі працоўнае заканадаўства і Закон "Аб устанаўленні і парадку павышэння мінімальнага заробку".


За гэта дырэктар сельгаспрадпрыемства неаднаразова (у лістападзе, снежні 2017-га, лютым сёлета) прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці Глыбоцкім міжраённым аддзелам абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспек

цыі працы. Аднак дагэтуль у райаграсэрвісе выплочваецца заробак ніжэй за мінімальны.
Гэта не адзінкавы факт у Віцебскай вобласці. Па кожным вінаватыя службовыя асобы плацяць штраф, памер якога, згодна з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях, налічвае да 20 базавых велічынь.

У дзіцячым доме — школа

У канцы мінулага года разгледжаны зварот грамадзян аб зачыненні Друйскага дзіцячага дома.

Выяўлена, што ўстанова, разлічаная на 250 дзяцей, да 2017-2018 навучальнага года запоўнілася менш чым на 20% (43 выхаванцы). Гэта самы нізкі паказчык сярод аналагічных дзіцячых дамоў вобласці. Аднак адлегласць ад абласнога і раённага цэнтраў стварала істотныя перашкоды для ўладкавання выхаванцаў на сямейныя формы выхавання.


У выніку разгляду звароту выхаванцаў перавялі ў іншыя ўстановы, некаторыя пайшлі жыць у сем'і. З 47 работнікаў дзіцячага дома працаўладкаваны 22, восем — выехалі за межы раёна. Астатнія, у асноўным абслугоўваючы персанал, адмовіліся ад прапанаванай у арганізацыях рэгіёну работы і разглядаюць уласныя варыянты.


Маёмасць Друйскага дзіцячага дома перададзена з абласной ва ўласнасць Браслаўскага раёна, з якога вучэбны і гаспадарча-бытавы корпусы з 1 снежня 2018 года плануецца выкарыстоўваць пад Друйскую дзіцячы сад-сярэднюю школу, дзе навучаюцца 166 дзяцей. Па прапанове Камітэта дзяржкантролю вобласці для рамонтных работ, падрыхтоўкі будынкаў і стварэння аптымальных умоў для навучальнага працэсу з абласнога ў бюджэт Браслаўскага раёна перададзены 400 тыс. рублёў. 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.