Госконтроль
gazeta 22-01-2013, 15:04 0 На Віцебшчыне
Рэагаванне
Шэраг кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый вобласці прыцягнуты да адказнасці за несвоечасовае рэагаванне на крытычныя выступленні ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі. Не мінула гэтая праблема і наш раён. За мінулы год за несвоечасовае рэагаванне на выступленні ў СМІ прыцягнута да дысцыплінарнай адказнасці 26 кіруючых работнікаў Віцебшчыны.
Выплата заробку
Гэтае пытанне знаходзіцца на пастаянным кантролі. Аднак асобныя кіраўнікі суб’ектаў гаспадарання не забяспечваюць своечасовую выплату заробку і імкнуцца схаваць гэты факт. Так, ААТ “Барсеева” ў Ліёзненскім раёне мела пратэрмінаваную запазычанасць па заробку летась за жнівень у 949 млн. рублёў, аднак не адлюстравала гэтую суму ў статыстычнай справаздачнасці. За паўторнае парушэнне галоўны бухгалтар сельгаспрадпрыемства аштрафавана на 10 млн. рублёў.
За 2012 год факты несвоечасовай выплаты заробку выяўлены ў 26 суб’ектаў вобласці, а яшчэ ў 8 выпадках дадзеныя аб тым не адлюстраваны ў статыстычнай справаздачнасці. Да адміністрацыйнай адказнасці за такія парушэнні прыцягнуты 4 юрыдычныя асобы і 17 адказных работнікаў, яны аштрафаваны на 26,5 млн. рублёў.
Камітэт дзяржкантролю вобласці яшчэ раз звяртае ўвагу ўсіх кіраўнікоў на своечасовасць выплаты заработнай платы, а таксама прадастаўленне аб гэтым статыстычнай справаздачнасці. За такія парушэнні прадугледжаны штрафы ад 0,4 да 2 млн. рублёў і іншыя пакаранні аж да вызвалення ад займаемай пасады. Паўторнае парушэнне караецца штрафам ад 10 да 20 млн. рублёў, а ў некаторых выпадках прадугледжана крымінальная адказнасць.
Пра несвоечасовую выплату заробку паведамляйце ў Камітэт дзяржкантролю вобласці па тэл. 36-44-95, 36-28-78 у рабочыя дні з 9 да 13 і з 14 да 18 гадзін.
Маніторынг
У снежні мінулага года дзяржкантроль правёў маніторынг выпраўлення падраднымі арганізацыямі дэфектаў, якія выяўлены пры эксплуатацыі аб’ектаў на працягу гарантыйнага тэрміну. Адзначана, што ні ўласнікі, ні заказчыкі не прымаюць неабходных мер да падрадных будаўнічых арганізацый, а яны не заўсёды выконваюць свае гарантыйныя абавязацельствы па выпраўленні дэфектаў у працэсе эксплуатацыі. Да іх прад’яўлены прэтэнзіі ў Полацку, Глыбокім. Дзяржкамітэт запатрабаваў ад заказчыкаў прыняць у самыя кароткія тэрміны вычарпальныя меры па выпраўленні недахопаў.
Аплата за газаправод
У час асабістага прыёму грамадзян да старшыні Камітэта дзяржкантролю вобласці звярнуўся старшыня спажыўкааператыва “Мена-газ”, які прасіў разабрацца з аплатай будаўніцтва вулічнага размеркавальнага газаправода з падвядзеннем да жылых дамоў у аграгарадку Арэхаўна Ушацкага раёна. Там пры выкарыстанні льготных крэдытаў жыхары вуліцы Лясной унеслі 30% сваіх сродкаў на вулічны газаправод, аднак для сям’і, якая выхоўвае дзяцей-сірот у дзіцячым доме сямейнага тыпу, райвыканкам прадугледзеў падключэнне газу без кампенсацыйных выплат кааператыву. У выніку разгляду пытання гэтае рашэнне адменена, прадугледжана пакрыццё спажыўкааператыву грашовых сродкаў больш чым у 7 млн. рублёў. Чыноўнікі, якія фармальна аднесліся да разгляду пытання, прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.