Госконтроль
gazeta 31-07-2012, 14:06 2 196 На Віцебшчыне
Рэагаванне
Камітэт дзяржкантролю пастаянна кантралюе рэагаванне адказных асоб на крытычныя выступленні ў дзяржаўных СМІ. Толькі сёлета за першае паўгоддзе па фактах несвоечасовага накіравання звестак аб выніках разгляду крытычных матэрыялаў да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 12 кіраўнікоў арганізацый Глыбоцкага, Гарадоцкага, Міёрскага, Сенненскага і Талачынскага раёнаў, а таксама Віцебска. Гэта тычылася, у прыватнасці, філіяла “Павяцце” камбікормавага завода, ААТ “Узмёнскі край” і “Мерыца”.
Камітэт дзяржкантролю звяртае ўвагу кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў усіх форм уласнасці на няўхільнае захаванне патрабаванняў па ўказаным пытанні.
І лыжка дзёгцю
Праверка паказала, што ў лакаматыўным дэпо “Віцебск” якасць капітальнага рамонту цеплавозаў павінна быць лепшай. Практычна кожны другі лакаматыў пасля першай паездкі з грузавым саставам становіцца на няпланавы рамонт тэрмінам ад 5 да 44 сутак. Аднак і пасля гэтага праводзілася недастатковая абкатка. Не заўсёды складаліся дакументы на правядзенне пуцявых выпрабаванняў.
Летась план-графік капрамонту выкананы толькі на 85%, хаця справаздача складзена на 100%, у выніку неабгрунтавана выплачана прэмія ў 15,9 млн. рублёў.
Матэрыялы праверкі накіраваны ў праваахоўчыя органы.
Рознічны гандаль
Праверкі сведчаць, што найбольш масавымі парушэннямі з’яўляюцца незахаванне тэрмінаў і ўмоў рэалізацыі тавараў, санітарных норм і правіл. Прычына ў безадказных адносінах непасрэдных выканаўцаў да сваіх абавязкаў і слабым кантролі кіраўнікоў гандлёвых прадпрыемстваў.
Нярэдкія выпадкі, калі на вітрыны выкладваюцца не толькі пратэрмінаваныя тавары, але і яўна недабраякасныя. Хаця за парушэнне правіл гандлю прадугледжаны штраф ад 2-х да 10-ці базавых велічынь.
Тыповымі парушэннямі з’яўляюцца сумеснае захоўванне сырых харчовых прадуктаў і паўфабрыкатаў з гатовымі да спажывання; выкладка тавараў непасрэдна на дно вітрыны ці прылаўка без латкоў; неналежнае захоўванне прадуктаў, нават на падлозе.
Акрамя штрафаў, паведамленне аб парушэннях накіроўваецца ў райвыканкам. Пры гэтым суб’ект гаспадарання за грубае ці неаднаразовыя парушэнні па рашэнні гаспадарчага суда можа быць ліквідаваны.
Лясное заканадаўства
Асобныя лясгасы парушаюць асноўныя прынцыпы лесакарыстання і лясное заканадаўства. Так, Полацкі лясгас перавысіў устаноўленыя аб’ёмы разліковай высечкі па першай групе насаджэнняў па хвойнай гаспадарцы. Цяпер матэрыялы аб гэтым разглядаюцца ў судзе. Аналагічнае парушэнне дапушчана філіялам Бешанковіцкага лясгаса. Інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету вядзе разлік для спагнання сум нанесенай шкоды.
У такіх выпадках кіраўнікам, якія падпісалі лесасечныя білеты, пагражае адміністрацыйная адказнасць (штраф ад 5 да 50 базавых велічынь), нават крымінальная адказнасць.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.