Информацию исправили

 Камітэт дзяржкантролю Віцебскай вобласці звяртае ўвагу кіраўнікоў і галоўных бухгалтараў суб’ектаў гаспадарання ўсіх форм уласнасці на недапушчэнне парушэння патрабаванняў заканадаўства да складання і прадастаўлення дадзеных бухгалтарскай справаздачнасці.

Парушэнне парадку вядзення бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць у выглядзе папярэджання або штрафу ў памеры ад чатырох да 20 базавых велічынь.

Яна павінна ўтрымліваць усю інфармацыю наконт фінансавага становішча арганізацыі, якая ўплывае на прымаемыя на яе аснове рашэнні. Таксама паводле справаздачнасці вышэйстаячыя органы прымаюць кіраўнічыя рашэнні ў адносінах да падпарадкаваных суб’ектаў гаспадарання. Таму пытанні фарміравання дакладных і поўных дадзеных аб дзейнасці арганізацыі вельмі актуальныя.


У красавіку, аналізуючы паказчыкі работы арганізацый будаўнічай галіны, Камітэт дзяржкантролю выявіў звыш 20 фактаў парушэння вядзення бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці. У арганізацыях з 15 раёнаў Віцебшчыны — Аршанскага, Браслаўскага, Глыбоцкага, Гарадоцкага, Докшыцкага, Лепельскага, Лёзненскага, Полацкага, Пастаўскага, Талачынскага, Расонскага, Сенненскага, Ушацкага, Чашніцкага і Шумілінскага, а таксама ў абласным цэнтры і Наваполацку — не ўказвалі інфармацыю, якая характарызуе іх фінансавае становішча.
Найбольш тыповае парушэнне — не ўказанне ў поўным аб’ёме інфармацыі пра змяненне складу маёмасці (асноўных сродкаў), запазычанасць, пагашэнне крэдытаў і займаў, даходы па асобных відах дзейнасці. У тым ліку інвестыцыйнай і фінансавай.
Вінаватыя асобы атрымалі афіцыйныя папярэджанні аб недапушчэнні прадастаўлення няпоўнай бухгалтарскай справаздачнасці.
У выніку за першае паўгоддзе 2018-га ў будаўнічай галіне Віцебшчыны не выяўлена фактаў парушэння складання бухгалтарскай справаздачнасці. 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.