Госконтроль информирует

Заробак — у тэрмін

Летась на "гарачую" тэлефонную лінію дзяржкантролю Віцебскай вобласці паступілі 84 паведамленні пра затрымку выплат заработнай платы, а за мінулы перыяд сёлета — 10. Па ўсіх устаноўленых фактах прымаюцца жорсткія меры рэагавання.Так, у 2014 годзе за парушэнні тэрмінаў выплаты заробку да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 740 юрыдычных і 711 службовых асоб, спагнана штрафаў на агульную суму 1412 мільёнаў рублёў. 

 

 

Адзначаюцца праблемы работнікаў будаўнічай сферы, з якімі заключаюць грамадзянска-прававыя дагаворы (дагаворы падраду), па пытаннях выплаты ўзнагароджанняў. Вельмі часта разлік праводзіцца ў памеры, адрозным ад дамоўленага. На практыцы не заўсёды дакладна пазначаецца ўзнагароджанне. Аднак такая катэгорыя работнікаў абаронена ўказам ад 06.07.2005г. №314 "Аб некаторых мерах па абароне правоў грамадзян, якія выконваюць работу па грамадзянска-прававых і працоўных дагаворах". 
Кантроль за тэрмінамі выплаты заробку працягваецца. Па гэтым пытанні можна патэлефанаваць на "гарачую лінію" Камітэта дзяржкантролю Віцебскай вобласці па нумары 8 (0212) 36-45-33 на працягу тыдня—з панядзелка да пятніцы, з 9 да 12 гадзін.
Спажывецкі 
і валютны рынак
З мэтай не дапусціць росту цэн, перабояў у забеспячэнні рознічнага гандлю асартыментам тавараў пад патрэбу насельніцтва, а таксама аператыўнага прыняцця мер рэагавання па выяўленых праблемных пытаннях у снежні летась створана рабочая група на чале са старшынёй Камітэта вобласці В. В. Заранкіным, якой даручана забяспечыць выкананне патрабаванняў кіраўніка дзяржавы па стабілізацыі спажывецкага і валютнага рынкаў.
Спецыялістамі Камітэта вобласці, а таксама Аршанскага і Полацкага міжраённых камітэтаў дзяржкантролю праведзены праверкі 207 абменных пунктаў, у ходзе якіх выяўлены 4 выпадкі незаконных валютна-абменных аперацый. 180 аб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання 195 суб'ектаў гаспадарання пратэсціраваны на наяўнасць у продажы тавараў, у тым ліку айчыннай вытворчасці, узроўню рознічных цэн. Зафіксавана шэраг парушэнняў, звязаных з асартыментным пералікам, непадпарадкаваннем санітарным нормам і правілам пры захоўванні і рэалізацыі харчовых прадуктаў, пры ўтрыманні і выкарыстанні памяшканняў і вытворчага абсталявання.
У студзені 18 парушальнікаў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, 16-да дысцыплінарнай, на суб'екты гаспадарання накладзены штрафы на суму 18 мільёнаў рублёў.  

Адзначаюцца праблемы работнікаў будаўнічай сферы, з якімі заключаюць грамадзянска-прававыя дагаворы (дагаворы падраду), па пытаннях выплаты ўзнагароджанняў. Вельмі часта разлік праводзіцца ў памеры, адрозным ад дамоўленага. На практыцы не заўсёды дакладна пазначаецца ўзнагароджанне. Аднак такая катэгорыя работнікаў абаронена ўказам ад 06.07.2005г. №314 "Аб некаторых мерах па абароне правоў грамадзян, якія выконваюць работу па грамадзянска-прававых і працоўных дагаворах". Кантроль за тэрмінамі выплаты заробку працягваецца. Па гэтым пытанні можна патэлефанаваць на "гарачую лінію" Камітэта дзяржкантролю Віцебскай вобласці па нумары 8 (0212) 36-45-33 на працягу тыдня — з панядзелка да пятніцы, з 9 да 12 гадзін.

 

Спажывецкі і валютны рынак

З мэтай не дапусціць росту цэн, перабояў у забеспячэнні рознічнага гандлю асартыментам тавараў пад патрэбу насельніцтва, а таксама аператыўнага прыняцця мер рэагавання па выяўленых праблемных пытаннях у снежні летась створана рабочая група на чале са старшынёй Камітэта вобласці В. В. Заранкіным, якой даручана забяспечыць выкананне патрабаванняў кіраўніка дзяржавы па стабілізацыі спажывецкага і валютнага рынкаў.Спецыялістамі Камітэта вобласці, а таксама Аршанскага і Полацкага міжраённых камітэтаў дзяржкантролю праведзены праверкі 207 абменных пунктаў, у ходзе якіх выяўлены 4 выпадкі незаконных валютна-абменных аперацый. 180 аб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання 195 суб'ектаў гаспадарання пратэсціраваны на наяўнасць у продажы тавараў, у тым ліку айчыннай вытворчасці, узроўню рознічных цэн. Зафіксавана шэраг парушэнняў, звязаных з асартыментным пералікам, непадпарадкаваннем санітарным нормам і правілам пры захоўванні і рэалізацыі харчовых прадуктаў, пры ўтрыманні і выкарыстанні памяшканняў і вытворчага абсталявання.У студзені 18 парушальнікаў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, 16-да дысцыплінарнай, на суб'екты гаспадарання накладзены штрафы на суму 18 мільёнаў рублёў.  

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.