Госконтроль информирует
gazeta 4-04-2017, 15:09 0 На Віцебшчыне
За 2016 год у Камітэт вобласці паступіла 404 пісьмовыя звароты грамадзян (у 2015 — 459), электронных зваротаў — 79 (67). На асабісты прыём звярнуліся 517 чалавек. Больш за ўсё (300) пытанняў, звязаных з камунальна-бытавым абслугоўваннем.
Па-ранейшаму праверкі выяўляюць парушэнні Закона "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб". Так, падчас "прамой лініі", якую праводзіў старшыня Камітэта вобласці Вадзім Заранкін у Сенненскім райвыканкаме, грама-дзяне наракалі на адсутнасць вулічнага асвятлення ноччу ў Сянно і г. п. Багушэўску. Аблвыканкаму паставілі задачу адмяніць незаконна прынятае райвыканкамам рашэнне "Аб зацвярджэнні графіка адключэння вулічнага асвятлення" і забяспечыць дзяржаўныя сацыяльныя стандарты па асвятленні вуліц. Вінаватыя службовыя асобы прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці. Усім райвыканкамам вобласці даручана выконваць указаны сацыяльны стандарт.
ЖЭУ-9 "ЖРЭТ г. Віцебска" не разгледзела па сутнасці пытанне грамадзян з вуліцы Б. Хмяльніцкага аб капітальным рамонце дома. Не праінфармавалі аб тэрмінах заканчэння капрамонту, ці будзе замяняцца водаправодна-каналізацыйная сетка, ці адрамантуюцца балконы з навесам над уваходам у пад'езды.
У Лёзненскім райвыканкаме не разгледзелі ўсе пытанні звароту па аказанні жыллёва-камунальных паслуг. Тады заяўнік звярнуўся ў Камітэт. У выніку намеснік старшыні Лёзненскага райвыканкама прыцягнуты да аказнасці.
У цэлым летась за парушэнні, валакіту і фармалізм прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці 15 службовых асоб, да дысцыплінарнай — 46 работнікаў арганізацый і выканкамаў, 2 работнікі вызвалены ад пасад на падставах Дэкрэта №5 "Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый".
Калегія Камітэта дзяржкантролю даручыла райвыканкамам вобласці забяспечыць папярэдні кантроль за выкананнем патрабаванняў Закона "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" адпаведнымі службовымі асобамі, падведамных дзяржорганаў і арганізацый, надаўшы пры гэтым увагу тэрмінам разгляду пытанняў, поўным і аргументаваным адказам, прыняццю вычарпальных мер па ўзнаўленні парушаных правоў заяўнікаў, забеспячэнні належнай юрыдычнай прапрацоўкі падрыхтаваных адказаў і рашэнняў, якія прымаюцца, адсутнасці фармалізму і валакіты.
У выпадку неаднаразовага (два разы і больш на працягу 6 месяцаў) парушэння ўстаноўленага парадку разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, а таксама неправамернай адмовы дапамагчы, з вінаватай службовай асобай будзе скасаваны працоўны дагавор (кантракт), згодна з Дэкрэтам №5.
Рэкамендавана пашырыць практыку рабочых нарад, каб забяспечыць аператыўны разгляд асобных праблемных пытанняў, выпрацаваць узгодненую законную пазіцыю, спыніць валакіту, бюракратызм.
Прасвет у дрымучым лесе
Нягледзячы на меры па навядзенні парадку ў лесагаспадарчых установах вобласці, па-ранейшаму выяўляюцца грубыя парушэнні ляснога і прыродаахоўнага заканадаўства.
Матэрыялы праверак Ушацкага і Шумілінскага лясгасаў, праведзеных у 2016 годзе, разгледжаны на пасяджэнні калегіі Камітэта вобласці. Па выніках пастаўлены на ўлік аб'екты асноўных сродкаў коштам 14,9 тыс. рублёў, за драўніну на карані спагнана 68,3 тыс. рублёў таксавага кошту, вінаватыя асобы выплацілі 0,6 тыс. нястачы ад лесапрадукцыі і ГЗМ, накладзена штрафаў на 13,4 тыс. рублёў, да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты 43 работнікі, 2 — звольнены. Вынесена прадпісанне аб вяртанні ў бюджэт незаконна атрыманых і выкарыстаных не па прызначэнні 261,1 тыс. рублёў. Матэрыялы праверак накіраваны ў правааахоўныя органы для прававой ацэнкі дзеянняў (бяздзеяння) службовых асоб лясгасаў.
Пастанова калегіі Камітэта вобласці разгледжана на пашыранай калегіі Міністэрства лясной гаспадаркі сёлета ў лютым. Дырэктар ДЛГУ "Шумілінскі лясгас" звольнены за сістэматычнае невыкананне без уважлівых прычын абавязкаў, ускладзеных на яго працоўным дагаворам. За парушэнні да строгай дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты генеральны дырэктар, галоўны ляснічы, начальнік аддзела кантрольна-рэвізійнай работы і дзяржкантролю за лесам Віцебскага ДВЛГА, а таксама дырэктар Ушацкага лясгаса.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.