Госконтроль информирует
gazeta 28-09-2015, 15:32 0 На Віцебшчыне
Праведзены кантрольныя мерапрыемствы ў сельгасарганізацыях Браслаўскага раёна па сяўбе азімых культур пад ураджай 2016 года.
Устаноўлена, што ў большасці гаспадарак запасы дызельнага паліва не перавышалі ў сярэднім 1-2 дзённую патрэбу. Нізкая забяспечанасць мінеральнымі ўгнаеннямі пад сяўбу азімых выяўлена ў 50% сельгасарганізацый раёна. Так, у ААТ "Альшанка", "Межаны" не мелася ў наяўнасці фосфарных і калійных угнаенняў, адсутнічалі гліфасатутрымліваючыя прэпараты.
Не маглі не адлюстравацца на запавольванні тэмпаў палявых работ факты нізкай падрыхтаванасці тэхнікі да сяўбы. Так, на дзень наведвання ў раёне са 101 адзінкі плугоў былі спраўныя толькі 62. Напрыклад, у ААТ "Альшанка" з 7 наяўных у рабочым стане быў толькі адзін. З 55 глебаапрацоўчых камбінаваных пасяўных агрэгатаў у раёне працавалі 26 ці 47%.
У дзень наведвання на Браслаўшчыне ўсяго было ўзарана пад азімую сяўбу 14% плошчаў. Пры такіх крайне марудных тэмпах ворыва ў асобных гаспадарках (15 га ў дзень) даведзенае райсельгасхарчам заданне можна выканаць толькі за 69-72 дні.
На пачатак асенняй пасяўной кампаніі адсутнічалі фосфарныя ўгнаенні, а калійныя меліся ў 5-ці з 14 сельгасарганізацый, азотныя (цвёрдыя)—у 2 з 14. Устаноўлены факты парушэння тэхналагічных рэгламентаў пры сяўбе азімага рапсу—у глебу клалі непратраўленае насенне з перавышэннем норм высеву на 2,5 кг/га, без унясення мінеральных угнаенняў.
Лён—культура, не трава
У ААТ "Лёзненскі льнозавод" выяўлены парушэнні патрабаванняў (не больш за 10 дзён) апрацоўкі льну-даўгунцу. Церабленне доўжылася 32 дні. З улікам анамальна высокай тэмпературы паветра і нізкай адноснай вільготнасці, тэрміны вылежкі парушаны. Убраць ільнотрасту грамадскасць плануе да 1 кастрычніка.
Таксама ўстаноўлена, што пры наяўнасці гліфасатутрымліваючых прэпаратаў, якія ўжо павінны ўносіцца на плошчы, вы-дзеленыя для сяўбы лёну ў 2016-ым, работы яшчэ не вяліся, бо надзелы заставаліся пад саломай зерневых.
У КУП "Лёзненская льнонасенстанцыя" сёлета на 50 га гэту культуру пасеялі без угнаенняў па прычыне іх адсутнасці. У летні перыяд з-за неспрыяльных кліматычных умоў прадпрыемства спісала 25 га пасеваў ільну, якія адпаведна акта абследавання пасяўных плошчаў сельгаскультур уборцы не належалі. Аднак на гэтых участках культуру выцерабілі, далей прадпрыемства планавала яго ўборку і перапрацоўку.
Па выяўленых парушэннях аблвыканкаму, Браслаўскаму і Лёзненскаму райвыканкамам даручана прыняць неадкладныя меры па выкараненні выяўленых парушэнняў, а таксама прыцягнуць да адказнасці вінаватых асоб.
Пад прыцэлам пільнасці
У першым паўгоддзі асноўныя намаганні камітэта скіроўваліся, як заўсёды, на вырашэнне праблемных пытанняў Віцебшчыны і аналіз прычын негатыўных тэндэнцый ва ўсіх сферах эканомікі, выяўленне і спыненне сістэмных парушэнняў заканадаўства, у першую чаргу па выкарыстанні бюджэтных сродкаў і іншай дзяржаўнай маёмасці, выяўленне рэзерваў павышэння эфектыўнасці дзейнасці суб'ектаў.
Значная частка мерапрыемстваў ажыццяўлялася ў форме апераджальнага кантролю. За першае паўгоддзе праведзены 54 выніковыя праверкі і 156 маніторынгаў (ахоплена 436 суб'ектаў).
Мэтанакіраваная работа па кантролі за законнасцю расходвання бюджэтных сродкаў забяспечыла ў выніку 122,1 млрд. рублёў спагнанняў у бюджэт. Зэканомлена 27,8 млрд. рублёў дзяржаўных сродкаў. Прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці 289 правапарушальнікаў, да дысцыплінарнай—341 чалавек. У выніку актыўнага ўзаемадзеяння з фінансавай міліцыяй, праваахоўнымі органамі і кантралюючымі па выяўленні і папярэджанні эканамічных злачынстваў і карупцыйных правапарушэнняў узбу-джана 58 крымінальных спраў.
У другім паўгоддзі адпаведна даручэнняў кіраўніка дзяржавы, дадзеных на пасяджэннях па актуальных пытаннях развіцця эканомікі краіны, працягваецца скурпулёзны і прынцыповы кантроль за мэтавым і эфектыўным выкарыстаннем бюджэтных сродкаў дзяржуласнасці. Першачарговая ўвага надаецца пытанням эканоміі фінансаў пры рэалізацыі дзяржаўных, галіновых і рэгіянальных праграм, эфектыўнасці і функцыянавання аграпрамысловага комплексу, падпарадкавання заканадаўству ў сферы дзяржзакупак, рабоце са зваротамі грамадзян. Працягваецца кантроль за прыняццем мер па своечасовай выплаце заробку ў арганізацыях вобласці.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.