Госконтроль информирует

 Праведзены ў ІІІ квартале аналіз дзейнасці кантралюючых і назіральных органаў паказаў, што захоўваецца ўстойлівая тэндэнцыя зніжэння колькасці праверак у вобласці. 

Усяго за мінулы перыяд бягучага года (па стане на 20 верасня) праведзена 5740 праверак, за аналагічны перыяд летась у 1,8 раза больш—10170. Пры гэтым сёлета ўдвая паменела пазапланавых.


У 2015-2016 гадах праводзілася шмат праверак адпаведна Указу №510 ад 16.10.2009 года, патрабаванні якога—кантроль за выпраўленнем выяўленых раней парушэнняў. Як правіла, суб'екты ў поўнай меры і неадкладна рэагавалі на заўвагі і прадпісанні. У выніку кантрольныя праверкі скараціліся. Калі ў 2016 го-дзе іх праведзена каля тысячы, сёлета—усяго 220. Менее і планавых праверак.


На 15 чэрвеня сёлета першапачатковы каардынацыйны план кантрольнай (назіральнай) дзейнасці на другое паўгоддзе ў вобласці ўключаў 1220 праверак, удакладнены на 15 верасня—1103. Найбольшая колькасць выключэнняў, у тым ліку па прапанове Камітэта дзяржкантролю, адпаведна дадатковага аналізу дзейнасці правяраемых суб'ектаў і з улікам рэарганізацыі і аптымізацыі колькасці работнікаў.


Выкананне заканадаўства, якое рэгулюе кантрольную і назіральную дзейнасць, застаецца на пастаянным кантролі. На бліжэйшы перыяд запланаваны сумесныя з пракуратурай вобласці мерапрыемствы па гэтых пытаннях.


Студэнцкія атрады і парушэнні
Выяўлены парушэнні заканадаўства пры арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў.
Асобныя ўстановы, якія заключылі дагаворы на далучэнне студэнцкіх атрадаў да сельгасработ, з прыбыткаў іх удзельнікаў не ўплачвалі абавязковыя страхавыя ўзносы ў фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Устаноўлены факты нямэтавага расходвання сродкаў, якія вызваляліся пры карыстанні льготамі па разліках з бюджэтам, на развіццё дзейнасці студэнцкіх атрадаў.
Былі выпадкі, калі ў склад атрада ўключалі штатнага работніка арганізацыі, ці аднаго і таго ж удзельніка ў некалькі атрадаў адначасова. Выяўлена, што па заключаным з арганізацыяй дагаворы належыла сфарміраваць атрад з дзесяці чалавек для далучэння новых абанентаў інтэрнэт-правайдараў, аднак у рэальнасці ён не існаваў і работы не выконваліся.


Дапушчаныя парушэнні сталі наступствам дрэннага кантролю з боку абласнога камітэта ГА "БРСМ", якому прапанавана прыняць дадатковыя меры пры фарміраванні і дзейнасці студэнцкіх атрадаў. Давядзецца вярнуць у бюджэт незаконна затрачаныя сродкі.


Зямля патрабуе гаспадара
Па-ранейшаму выяўляюцца факты парушэння заканадаўства аб зямлі.
У ходзе кантрольных мерапрыемстваў, праведзеных у Полацкім раёне, устаноўлена, што старшыня аднаго з сельвыканкамаў прадаставіў няпоўную і непраўдзівую інфармацыю аб наяўнасці свабодных зямельных участкаў, якімі могуць скарыстацца грамадзяне для будаўніцтва і абслугоўвання аднакватэрных, блакіраваных жылых дамоў. Тым самым парушана выкананне Указа №667.


Варта адзначыць, што прыдатныя для выкарыстання надзелы размешчаны за два кіламетры ад Полацка і Наваполацка, што немалаважна для патэнцыйных забудоўшчыкаў. У дачыненні да старшыні сельвыканкама выкарыстана адміністрацыйная адказнасць.


Камітэт дзяржкантролю звяртае ўвагу, што рацыянальнае распараджэнне землямі, прызначанымі для будаўніцтва і абслугоўвання жылых дамоў, калектыўнага садоўніцтва, дачнага будаўніцтва, акрамя іншага мае сацыяльную накіраванасць, у сувязі з тым патрабуе безумоўнага і дакладнага выканання заканадаўства.
Для папярэджання падобнай сітуацыі кантрольныя мерапрыемствы будуць працягвацца.


У кнігу ўліку неабходны запіс
Суб'екты гаспадарання, якія пачынаюць весці бізнес, найперш павінны набыць і зарэгістраваць у падатковым органе кнігу ўліку праверак. У ёй супрацоўнікі кантрольных і назіральных органаў абавязаны пацвярджаць факты сваіх візітаў. Гэта ў першую чаргу накіравана на абарону правоў суб'ектаў гаспадарання ад незаконных умяшальніцтваў у дзейнасць.


Варта нагадаць, што форма кнігі, правілы вядзення зацверджаны пастановай Савета Міністраў ад 18.03.2010г. №383 "Аб некаторых мерах па рэалізацыі Указа ад 16.10.2009г. №510". Адпаведна Палажэння аб парадку арганізацыі і правядзення праверак, зацверджанага Указам №510 "Аб удасканаленні кантрольнай (назіральнай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь", правяраючыя абавязаны ўнесці пэўныя звесткі перад пачатакам праверкі. Аднак ёсць шэраг выключэнняў.


Напрыклад, пры праверцы метадам кантрольнай закупкі тавара-матэрыяльных каштоўнасцей ці кантрольнага афармлення заказаў на выкананне работ, запіс у кнігу ўліку праверак абавязаны зрабіць пасля. Не ўносяцца і звесткі пра правядзенне маніторынгу, а таксама пра тыя праверкі, на якія не распаўсюджваюцца патрабаванні Указа №510. Напрыклад, праверкі дзяржаўных органаў; мерапрыемствы пры разглядзе зваротаў грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб; неабходныя для падрыхтоўкі да масавых мерапрыемстваў; пры ліквідацыі юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў; мерапрыемствы па выяўленні маёмасці і дэбітораў плацельшчыка і інш.


Камітэт дзяржкантролю Віцебскай вобласці пастаянна аналізуе кнігі ўліку праверак суб'ектаў вобласці. За дапушчаныя парушэнні ў бягучым годзе да дысцыплінарнай і матэрыяльнай адказнасці прыцягнуты 11 работнікаў. Нагадваем, што неўнясенне запісу аб праверцы ў кнігу ўліку пры ўмове, што яна была прадстаўлена, пагражае штрафам ад дваццаці да ста базавых велічынь. 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.