Госконтроль информирует
gazeta 26-04-2017, 13:52 0 На Віцебшчыне
Праверак паменела
Па выніках 2016 года за дапушчаныя парушэнні патрабаванняў заканадаўства, якое рэгулюе кантрольную (назіральную) дзейнасць, да дысцыплінарнай і матэрыяльнай адказнасці прыцягнуты 77 службовых асоб кантралюючых і назіральных органаў вобласці.
Усяго летась праведзена 13599 планавых і пазапланавых праверак суб'ектаў Віцебскай вобласці, у 2015-м — 16343. Планавых скарацілася з 7751 у 2015-м да 7513 у 2016-м. Пры гэтым з агульнай колькасці праверак 3418 — фінансава-гаспадарчай дзейнасці (25,1%) і 10181 — назіральных праверак (74,9%).
Па-ранейшаму на большасць суб'ектаў наведваліся пазапланава. У выніку мэтанакіраванай работы ў дадзеным накірунку Камітэта дзяржкантролю такіх праверак летась зменшылася ў параўнанні з 2015 годам на 2506 ці на 29,2%. У тым ліку праведзеных назіральнымі органамі вобласці з 6553 да 4312.
Семярым — стаж, сабе — заробак
Спецыялісты Полацкага міжраённага камітэта дзяржкантролю сумесна з супрацоўнікамі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Наваполацкага ГАУС пазапланава праверылі адну з устаноў рэгіёну, якая рыхтуе спартсменаў. Выкладчыцкая дзейнасць тут на ўзроўні, бо асобныя выпускнікі з'яўляюцца чэмпіёнамі свету і нават Алімпіяд. А вось да фінансава-гаспадарчай узніклі сур'ёзныя прэтэнзіі.
Як высветлілася, на працягу шэрагу гадоў дырэктар установы працаўладкоўваў грамадзян фіктыўна — для "напрацоўкі" стажу. Напрыклад, прынятыя рабочымі па абслугоўванні спартыўных збудаванняў ці раманцёрамі фактычна на працоўным месцы не бывалі, іх абавязкі не выконваліся. Пры гэтым заробак ім спраўна паступаў на карт-рахункі ў банку. На грошы не прэтэндавалі, імі распараджаўся дырэктар. Дарэчы, усе забіраў сабе, на патрэбы ўстановы не траціў. Аднак, калі ў супрацоўніцы бухгалтэрыі ўзніклі фінансавыя цяжкасці, адной з банкаўскіх картак падзяліўся.
Паколькі штатны расклад фарміраваўся ва ўстанове, зацвярджаўся на месцы, на рабочыя прафесіі ў вышэйшай арганізацыі вялікай увагі не звярталі, што дазволіла дырэктару дапамагчы напрацаваць стаж семярым і папаўняць уласны кашалёк. У выніку такіх дзеянняў з 2012 года па лістапад 2016-га ён незаконна прысвоіў каля 500 мільёнаў рублёў без уліку дэнамінацыі. Грошы вернуты ў мясцовы бюджэт. Матэрыялы праверкі накіраваны ў праваахоўныя органы для юрыдычнай ацэнкі дзеянняў службовых асоб установы.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.