Госконтроль информирует

Абарона  інтарэсаў грамадзян
Асабліва пільную ўвагу дзяржкантроль надае пытанням падпарадкавання заканадаўству па рабоце са зваротамі грамадзян. Звязана гэта з тым, што недаацэнка яе важнасці, недастаткова вострая пастаноўка магчымых канфліктных праблем з боку тых органаў, якія закліканы ўстаць на абарону інтарэсаў людзей, выклікаюць незадаволенасць і негатыўна адбіваюцца на аўтарытэце асобных мясцовых органаў улады.
За 2014 год у Камітэт вобласці паступіла 539 пісьмовых зваротаў грамадзян (у 2013-ым — 444) і 69 зваротаў юрыдычных асоб (104). Прынята 369 грамадзян (275). Электронных зваротаў налічылася 99, што больш за аналагічны перыяд пазамінулага года на 77.

 

Па камунальна-бытавых пытаннях паступіла 118 (21,9%) зваротаў, па прыватызацыі жылля — 113 (21,0%), дзейнасці прадпрыемстваў і арганізацый—84 (15,6%), органаў выканаўчай улады — 52 (9,6%) і інш.
Шмат звярталася жыхароў Віцебска — 275 (у 2013-ым — 249). Зменшылася колькасць зваротаў з Ушацкага, Бешанковіцкага, Глыбоцкага, Докшыцкага, Лёзненскага раёнаў.
Камітэт вобласці надае пільную ўвагу якасці і змястоўнасці адказаў, эфектыўнасці прымаемых мер па абароне законных інтарэсаў грама-дзян. Так, па выніках разгляду зваротаў і праверак выканання адпаведнага заканадаўства да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 18 фізічных асоб, дысцыплінарнай — 38 службовых.


Калі планаў шмат, магчымасцей не хапае
Летась у Гарадку праходзіў абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў сяла "Дажынкі-2014". Дзякуючы значнаму фінансаванню, у тым ліку захаванню субвенцый з рэспубліканскага бюджэту, удалося выканаць вялікі аб'ём будаўнічых работ, змяніць знешні выгляд райцэнтра і пад'язных дарог. Аднак імкненне адрамантаваць і стварыць новыя сацыяльныя аб'екты не былі ўвязаны з фінансавымі магчымасцямі мясцовага бюджэту. У выніку да снежня 2014 года па значнай колькасці аб'ектаў утварылася пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць каля 35 млрд. рублёў. Шмат дзе работы не пачаты, а бюджэтныя сродкі патрачаны на аплату праектных работ. На 2015 год плануемага фінансавання недастаткова не толькі для разліку па выкананым будаўніцтве, але і для завяршэння распачатага.


Напрыклад, у ЖКГ на 1.12.2014 года было ўведзена ў эксплуатацыю ўсяго 28 аб'ектаў ці 25% ад рамантуемых, тэрміны работ перавышаюць 2-5 месяцаў. З запланаваных рэканструяваць 66 вуліц да работ прыступілі толькі на 37 аб'ектах, пры гэтым на 35-ці праведзены толькі бягучы рамонт.
Несвоечасова завершана мадэрнізацыя будынкаў Гарадоцкай ЦРБ і РЦГЭ. З 15 аб'ектаў прафесіянальна-тэхнічнага каледжа ў тэрмін праве-дзены толькі рамонт майстэрні. Недастаткова абгрунтаванае планаванне і запавольванне работ на аб'ектах аддзела адукацыі, спорту і турызму прывяло да таго, што ўсе тры садкі Гарадка не былі адрамантаваны да пачатку навучальнага года і частка выхаванцаў часова не наведвала ДДУ.


У ходзе маніторынга на аб'ектах адукацыі выяўлены парушэнні асобных норм тэхнічных нарматыўных прававых актаў па тэхналогіі будаўнічых работ, у сувязі з чым Гарадоцкаму райвыканкаму было накіравана патрабаванне па арганізацыі бяспечнага знаходжання выхаванцаў і персанала ў рамантуемых памяшканнях устаноў адукацыі. Вінаватыя прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
Падчас праверкі ДКУП "УКБ Гарадоцкага раёна" ўстаноўлены факты неэфектыўнага выкарыстання бюджэтных сродкаў у суме 1591,6 млн. рублёў на распрацоўку незапатрабаванай ПСД. З 9 аб'ектаў, па якіх прадпрыемства выступіла заказчыкам, 4 не распачаты, і ў гэтым годзе выкананне работ на іх з-за адсутнасці фінансавання ажыццяўляцца не будзе.

 

Па выніках кантрольных мерапрыемстваў Камітэтам вобласці падрыхтаваны прапановы па змяненні шэрагу дакументаў, якія рэгламентуюць арганізацыю і правядзенне фестывалю-кірмашу працаўнікоў сяла "Дажынкі", у тым ліку аб увядзенні нормы, у адпаведнасці з якой не дапускаецца пачатак будаўніцтва, праектаванне аб'ектаў за кошт дзяржаўных сродкаў пры адсутнасці пацверджаных аб'ёмаў і крыніц фінансавання.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.