1 лютага ў Віцебску адбылося ўрачыстае пасяджэнне, прысвечанае 75-годдзю ўтварэння вобласці і пятай юбілейнай цырымоніі ўзнагароджання лаўрэатаў-уладальнікаў высокага звання "Чалавек года Віцебшчыны".
З прамовай да ветэранаў, лепшых працаўнікоў розных сфер дзейнасці звярнуўся старшыня абласнога выканаўчага камітэта А. М. Косінец. Прывітанне жыхарам Прыдзвіння накіраваў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
Хвалюючым момантам было ўручэнне Ганаровых грамат аблвыканкама ветэранам, лепшым працаўнікам розных сфер дзейнасці. Сярод іх на сцэну канцэртнай залы "Віцебск" узнімаўся былы старшыня Міёрскага райвыканкама В. І. Тарасевіч. Затым адбылося ўшанаванне лаўрэатаў звання "Чалавек года Віцебшчыны". Кожнаму з іх Аляксандр Мікалаевіч асабіста ўручыў нагрудны знак і адпаведны дыплом. Асабліва прыемна, што сярод лепшых людзей вобласці названы аператар комплексу ААТ "Чэрасы" В. Г. Шчасная і дырэктар УП ЖКГ У. І. Мяцеліца.
Л. МАТЭЛЕНАК
На здымку: дэлегацыя Міёрскага раёна на ўрачыстасцях у Віцебску.