Готовность организаций Миорщины к отопительному сезону оценили на заседании райисполкома
gazeta Вчера, 11:38 46 На Міёршчыне
Гатоўнасць арганізацый Міёршчыны да ацяпляльнага сезона ацанілі на пасяджэнні райвыканкама. Праведзена вялікая работа, у прыватнасці, жыллёва-камунальная гаспадарка агледзела і правяла мадэрнізацыю і рамонт цеплавых сетак, кацельнага абсталявання і жыллёвага фонду, каб забяспечыць устойлівую работу аб’ектаў.
У летні перыяд спецыялісты ЖКГ замянілі 1,6 кіламетра цеплавых сетак на энергаэфектыўныя папярэдне ізаляваныя трубы, заўважыў намеснік старшыні райвыканкама Яўген Нікалаёнак. Акрамя таго, агледзелі і правялі прафілактычны рамонт 46,6 км цеплавых сетак, аднавілі ізаляцыю на 1,8 км, адрамантавалі каля 600 м2 жылых дамоў, праверылі і зрабілі гідраўлічныя іспыты ўнутраных сістэм ацяплення ў 73 дамах, выканалі прафілактычны рамонт 17 кацельняў і трох пад’ездаў, ачысцілі катлы і апрасавалі сістэмы ацяплення.
Па словах Яўгена Віктаравіча, фактычны ўзровень страт цеплавой энергіі ўласнай вытворчасці па выніках асенне-зімовага перыяду 2024-2025 года склаў 8,7 % пры заданні 9,2. Неабходна мінімізаваць іх і сёлета.
Вялікая ўвага надаецца захаванню мясцовых цвёрдых відаў паліва, усе кацельні аснашчаны складамі і павецямі для іх сушкі і захоўвання. Прыведзены ў парадак аўтаномныя крыніцы электраэнергіі і цеплагенеруючыя ўстаноўкі. Праверана працаздольнасць паліўных сістэм, якія забяспечваюць работу кацельняў на рэзервовых відах паліва. Павераны лічыльнікі ўліку цяпла, у жылых дамах усталяваны 50 прыбораў дыстанцыйнага здыму паказчыкаў. Штоквартальна правяраецца тэхнічны стан дымавых і вентыляцыйных каналаў у шматкватэрных дамах, дзе ўсталявана газавае абсталяванне. У ЖКГ працуе дыспетчарская служба і аварыйна-аднаўленчыя брыгады для хуткай ліквідацыі аварый і інцыдэнтаў на цепласетках.
Усе цеплакрыніцы гатовы да зімы, падрыхтаваны спецыяльная камунальная і аўтатрактарная тэхніка, створаны запасы пясчана-солевай сумесі. На 1 кастрычніка назапашана 6,7 тысячы м3 дроў і 7,5 тысячы м3 шчапы.
За мінулы ацяпляльны перыяд лясгас рэалізаваў насельніцтву 2 627 м3 дроў, колатых – 256,2 м3, ЖКГ – звыш 7 тысяч дроў і амаль 12 тысяч м3 шчапы, Міёрскі філіял Віцебскаблпаліва – больш за 7 тысяч м3 дроў, іншыя арганізацыі забяспечылі яшчэ звыш 700 м3 дроў. На складах лясгасу маецца запас.
Падкрэсліў Яўген Віктаравіч, што на 22 верасня пашпарты гатоўнасці атрымалі ўсе спажыўцы цеплавой энергіі і цеплакрыніцы, аднак са значным адставаннем ад графіка зрабілі гэта Верхнядзвінскі філіял аблспажыўтаварыства і лясгас. Разам з тым рыхтаваць абсталяванне да зімы неабходна загадзя, каб у выпадку непаладак быў час выправіць іх і своечасова пачаць ацяпляльны сезон.
Алена ВАРОНІНА.