Выполнение мероприятий по наведению порядка на земле и благоустройству населенных пунктов проанализировали на заседании райисполкома
gazeta 5-04-2024, 13:44 349 На МіёршчынеПорядок в населенном пункте-общее дело. Но не радует глаз, когда с ухоженными территориями соседствуют бесхозяйственные. Выполнение мероприятий по наведению порядка на земле и благоустройству населенных пунктов проанализировали на заседании райисполкома.
Парадак у населеным пункце – агульная справа. Але не радуе вока, калі з дагледжанымі тэрыторыямі суседнічаюць безгаспадарчыя. Выкананне мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі і доўбраўпарадкаванні населеных пунктаў прааналізавалі на пасяджэнні райвыканкама.
Работа ў дадзеным накірунку вядзецца бесперапынна, падкрэсліў намеснік старшыні райвыканкама Яўген Нікалаёнак. Для яе каардынацыі дзейнічае раённы штаб. Спалучаныя Дні сельсаветаў і Дні інфармавання выяўляюць праблемныя пытанні ў навядзенні парадку на зямлі і вызначаюць, дзе і каму патрэбна дапамога. Летась падзяліліся вопытам на семінары ў Туркоўскім сельвыканкаме.
Калі апісаць маштабную работу ў лічбах, то атрымаецца так: 50 грамадскіх суботнікаў у сельскіх населеных пунктах і адзін месячнік па навядзенні парадку побач з адміністрацыйнымі будынкамі вытворчага і сацыяльна-культурнага прызначэння месцаў агульнага карыстання.
Па словах Яўгена Віктаравіча, дзякуючы сумеснай рабоце ўсіх служб, суб’ектаў гаспадарання і насельніцтва далучылі ў гаспадарчы абарот 142 га пустых земляў і 23 надзелы агульнай плошчай 5,2 га. Гэта стала магчымым у тым ліку дзякуючы абследаванню жылых дамоў, каб прызнаць іх пустымі і старымі. На 1 студзеня ў раёне знеслі 55 аб’ектаў, з іх 44 за кошт раённага бюджэту, з пяццю разабраліся іх уласнікі. Вялі адпаведную работу туркоўская і цітоўская гаспадаркі. Па два дамы прадалі за базавую велічыню, яшчэ адзін пайшоў з аўкцыёна.
Згодна з заканадаўствам, парадак на прыдамавой тэрыторыі – абавязак яго гаспадара. Раённая інспекцыя аховы прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя праводзіла растлумачальную работу сярод насельніцтва, арганізоўвалі наглядныя мерапрыемствы спецыялісты цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, правяраў захаванне зямельнага заканадаўства аддзел землеўпарадкавання. Летась выдалі 335 адпаведных прадпісанняў.
Ёсць і станоўчыя прыклады: надаюць увагу прывабнаму выгляду сваіх тэрыторый РГЗ, РЦГЭ, Міёрскае ПМС, лясгас, СШ № 2 імя М. Ізварына і СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі, ДРБУ № 203, Язненскі і Міёрскі № 1 дзіцячыя сады. Даглядаюць замацаваныя за імі ўчасткі і індывідуальныя прадпрымальнікі. Чатырнаццаць малых архітэктурных форм стварылі ў месцах агульнага карыстання сіламі арганізацый і прадпрыемстваў. У сельскай мясцовасці зашумелі лістотай звыш 800 маладых дрэўцаў, 225 дэкаратыўных кустарнікаў, зацвілі больш за 32 тысячы саджанцаў кветак, зазелянелі абуладкаваныя газоны.
Кожны ўдзельнічаў у навядзенні парадку. Мінулай вясной грамадзян, не занятых у эканоміцы, далучылі да закладкі скверу ў Пераброддзі. Дапамагалі прыбіраць тэрыторыі шэфы, асабліва актыўныя былі Дзісненскі лясгас, жыллёва-камунальная гаспадарка, раён газазабеспячэння, ПАВЧ № 12 у Новым Пагосце, Узмёнскае і Дзісненскае лясніцтвы, Язненская ПМК, мясакамбінат. Кіпела работа і на вёсцы: акрамя навядзення парадку ля сваіх дамоў і адміністрацыйных будынкаў сяльчане дапамагалі ЖКГ і сельсаветам абуладкаваць 123 грама- дзянскія могілкі. Устаноўка і рамонт агароджаў, кантэйнераў для збору бытавых адходаў, выдаленне аварыйных дрэў – далёка не поўны пералік спраў. Навялі парадак і на тэрыторыі 87-і помнікаў і пахаванняў. Бягучым рамонтам ахапілі 12 воінскіх і пахаванняў ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, 17-і – воінаў-землякоў.
Наладжаны арганізаваны збор камунальных адходаў. Дзейнічаюць два палігоны – у Міёрах і Дзісне. Цэнтралізавана вывозіць смецце са 111 населеных пунктаў жыллёва-камунальная гаспадарка. Расце колькасць заключаных дагавораў на гэтую паслугу. На 1 студзеня іх было 3 585. У сельскай мясцовасці імі ахоплена 67 % насельніцтва, у агульным па раёне – 83 %.
Увогуле летась на добраўпарадкаванне населеных пунктаў ЖКГ выкарыстала звыш 2 мільёнаў рублёў. У тым ліку на ўтрыманне і рамонт аб’ектаў, замену знешняга асвятлення, падтрыманне стану прыдамавых тэрыторый, азеляненне, рамонт вулічна-дарожнай сеткі. У апошнім немалая заслуга дарожнай службы. ДРБУ № 203 правяла бягучы рамонт 12,6 тысячы м2 дарожнага палатна па вуліцах Ізварына, Кірава, Кастрычніцкая. Капітальным ахапіла 17,5 кіламетра мясцовых дарог, яшчэ 11,8 км аднавіла ЛДД-342.
Уся гэтая работа працягваецца сёлета. У ліку праблемных пытанняў недахоп кантэйнераў для збору камунальных адходаў ці іх неналежнае ўсталяванне, несвоечасовы вываз смецця, рамонт мясцовых дарог, навядзенне парадку на прыдамавых тэрыторыях. Вя-
дзецца барацьба з інвазіўнымі раслінамі – выяўлена і апрацавана 320 месцаў вырастання на плошчы 280 га.
Як заўважыў кіраўнік раёна Сяргей Сямёнычаў, у навядзенні парадку на зямлі патрэбна сістэмнасць, каб не проста вырашаць бягучыя пытанні, а працаваць на апярэджанне. Паказваць гэтую работу неабходна сваім прыкладам. Каб кожны ў першую чаргу навёў парадак у сваім двары, на сваёй вуліцы. Тады чысціня запануе паўсюль.
Алена Вароніна.
Фота для ілюстрацыі.