Проанализировали итоги отопительного периода 2023-2024 годов и поставили задачи по подготовке к следующему на заседании райисполкома Миорщины
gazeta 28-05-2024, 16:01 412 На Міёршчыне
При подготовке организаций района к отопительному сезону уделялось внимание проведению ремонтов основного и вспомогательного теплогенерирующего оборудования, замене тепловых сетей, ремонту крыш и отмосток жилого фонда. Таким образом удалось обеспечить устойчивую работу объектов и избежать излишних затрат. Проанализировали итоги отопительного периода 2023-2024 годов и поставили задачи по подготовке к следующему на заседании райисполкома.
Пры падрыхтоўцы арганізацый раёна да ацяпляльнага сезона надавалася ўвага правядзенню рамонтаў асноўнага і дапаможнага цеплагенеруючага абсталявання, замене цеплавых сетак, рамонту дахаў і адмостак жылога фонду. Такім чынам атрымалася забяспечыць устойлівую работу аб’ектаў і пазбегнуць залішніх выдаткаў. Прааналізавалі вынікі ацяпляльнага перыяду 2023-2024 гадоў і паставілі задачы па падрыхтоўцы да наступнага на пасяджэнні райвыканкама.
У сваім дакладзе намеснік старшыні райвыканкама Яўген Нікалаёнак агучыў вынікі: у Міёрах пасля капітальнага рамонту быў уведзены ў эксплуатацыю жылы дом па вуліцы Камсамольскай, 14. У рамках бягучага адноўлены дахі на плошчы звыш 1,9 тысячы м2 і фасады на 650 м2. Акрамя таго рамантавалі агалоўкі дымавых труб, мянялі электралічыльнікі і свяцільні ў месцах агульнага карыстання, а таксама цеплаабменнік у цэнтральным цеплавым пункце. Супрацоўнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі за кошт сродкаў жыхароў адрамантавалі сем пад’ездаў.
Усе цеплакрыніцы, цэнтральныя цеплавыя пункты, унутраныя сістэмы ацяплення былі падрыхтаваны да ацяпляльнага сезона і працавалі без збояў, падкрэсліў Яўген Віктаравіч. Пэўная заслуга ў тым ЖКГ, якая замяніла 0,9 кіламетра трубаправодаў. Усяго на яе балансе 46,64 км цепласетак.
Яшчэ ў ліку прынятых мер – аднаўленне ізаляцыі трубаправодаў сістэм ацяплення і гарачага водазабеспячэння, ачыстка ўнутранай паверхні катлоў і бойлераў, выпрабаванне кацельнага абсталявання і цепласетак, прафілактычны рамонт і апрасоўка сістэм ацяплення жылых дамоў і цеплавых вузлоў, паверка прыбораў уліку цеплавой энергіі.
Жыллёва-камунальная гаспадарка абслугоўвае 17 кацельняў, з іх па адной працуюць на прыродным газе і камбінаваным паліве, астатнія – на мясцовых відах. Страты цеплавой энергіі ўласнай вытворчасці за 2023 год па прадпрыемстве ў цэлым склалі 7,6 % пры нарматыве ў 9,4 %. Мэтавы паказчык па энергазберажэнні дасягнуў мінус 3,1 %, эканомія паліўна-энергетычных рэсурсаў – 79 тон умоўнага паліва.
Каб забяспечыць бесперабойную работу кацельных, было нарыхтавана 9,3 тысячы м3 дроў і 9,1 тысячы м3 шчапы. Іх асноўны пастаўшчык – Дзісненскі лясгас.
Тым часам пара рыхтавацца да наступнага ацяпляльнага сезона. Якія мерапрыемствы ў планах? Як заўважыў Яўген Нікалаёнак, акрамя таго, што зрабілі летась, неабходна адрамантаваць запорную арматуру на цепласетках, прамыць катлы і цепласеткі, замяніць цеплаабменнік у цэнтральным цеплавым пункце і 1,1 кіламетра трубаправодаў, выканаць прафілактычны рамонт інжынернага абсталявання ў 72 жылых дамах і 53 індывідуальных цеплавых пунктах, аднавіць пашкоджаную ізаляцыю трубаправодаў у дамах і зрабіць бягучы рамонт 586 м2 дахаў. А таксама праверыць тэхнічны стан дымавых і вентыляцыйных каналаў у васьмі жылых дамах з газавымі воданагравальнымі калонкамі. Перад ЖКГ стаіць задача да 1 кастрычніка зрабіць запас у 6 тысяч м3 дроў і 8 тысяч м3 шчапы.
Эфектыўнасць ацяпляльнага сезона ацэньваюць па водгуках спажыўцоў цяпла. У адзіную дыспетчарскую службу 115 паступіла 108 зваротаў па адпаведных пытаннях. З іх 56 наконт няпоўнага прагравання асобных прыбораў, 20 – па адсутнасці ацяплення ў кватэры, 1 – на лесвічнай пляцоўцы, яшчэ 13 – па працяканні інжынернага абсталявання, 9 – наконт тэмпературы паветра ў кватэры, ніжэйшай за санітарныя нормы, 7 – па распаветрыванні сістэмы, 2 – яе перагрэве.
Усе жадаючыя з ільготнай катэгорыі насельніцтва былі забяспечаны палівам, якое пастаўлялі Дзісненскі лясгас, УП ЖКГ і філіял Віцебскаблпаліва.
Як заўсёды – бесперабойна і безаварыйна – працаваў Міёрскі раён газазабеспячэння. Для гэтага таксама праведзена вялікая падрыхтоўчая работа, якая прадоўжыцца сёлета. У тым ліку па стварэнні аварыйнага запасу труб, арматуры і электратэхнічнага абсталявання, зімовых сартоў паліва, а таксама па сезонным абслугоўванні рухомага састава, машын і механізмаў, навучанні персаналу мінікацельняў дзеянням пры ўзнікненні аварыйных сітуацый.
Не было праблем падчас ацяпляльнага сезона ў Міёрскім РЭС. Аднак неабходна дзейнічаць на апярэджанне. У планах – капітальны рамонт паветраных ліній электраперадач 10 кВ і 0,4 кВ, капітальны і сярэдні рамонт трансфарматарных падстанцый. Не перашкодзіць адказным спажыўцам набыць рэзервныя крыніцы электразабеспячэння на выпадак аварыйных адключэнняў паветраных ліній праз стыхійныя з’явы.
Штогод да сярэдзіны верасня арганізацыі і ўстановы атрымліваюць пашпарты гатоўнасці да работы ў асенне-зімовы перыяд. Сёлета на кантролі 62 дакументы спажыўцоў цеплавой энергіі і 35 – цеплакрыніц. Як падкрэсліў кіраўнік раёна Сяргей Сямёнычаў, не варта адкладваць іх атрыманне да апошняга дня. Усё трэба рабіць у тэрмін.
Алена Вароніна.
Фота з архіва рэдакцыі.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.