Авторизация
 

З 15 верасня па 15 кастрычніка ў газавай гаспадарцы праводзіўся “Месячнік бяспекі пры карыстанні газам у быце”. Яго мэта яшчэ раз звярнуць увагу насельніцтва і адказных асоб на правільную і бяспечную эксплуатацыю абсталявання, недапушчальнасць парушэння правілаў тэхнікі бяспекі.

Райгаз пастаянна праводзіць прафілактычную работу па абслугоўванню газавага абсталявання. Аварыйная служба кругласутачна выконвае ўсе заяўкі абанентаў. Аднак бяспечнасць гарантуецца толькі пры строгім захоўванні правілаў тэхнікі бяспекі пры карыстанні газавымі прыборамі.

Наступае асенне-зімовы перыяд. Пры эксплуатацыі індывідуальных газавых установак, балоны якіх размешчаны ў шафах на вуліцы, часта даводзіцца сутыкацца з праблемай “дрэннага гарэння” паліва пры мінусавой тэмпературы паветра. Гэта тлумачыцца тым, што звадкаваны газ складаецца з двух фракцый і на марозе горш выпараецца. Здараецца, што балоны грэюць паяльнымі лямпамі ці іншымі крыніцамі агню, што з’яўляецца вельмі грубым парушэннем правілаў тэхнікі бяспекі і можа прывесці да няшчаснага выпадку. Рэкамендуецца прымяняць камбінаваныя ўстаноўкі, калі адзін балон знаходзіцца ў памяшканні з плітой, а другі—ў шафе на вуліцы. Пераключэнне праводзіцца вентылем. Гэта эканоміць газ, паляпшае работу газавай пліты. (Неабходная інфармацыя па тэл. 4-94-57).

Правіламі карыстання газам у быце забараняецца захоўваць незарэгістраваныя і непадключаныя да сістэм газазабеспячэння балоны звадкаванага газу як поўныя, так і пустыя. Не дапускаецца самавольнае іх падключэнне і адключэнне, перанос на іншае месца, пашкоджанне нумара балона, разбор вентыляў і іншы рамонт.
Пры выяўленні ў памяшканні паху газу трэба неадкладна перакрыць кран на спуску да газавых прыбораў і вентыль балона, адкрыць вокны для праветрывання пакояў, выклікаць аварыйную службу па тэл. 104. Пры гэтым забараняецца запальваць агонь, курыць, уключаць і выключаць электраасвятленне і прыборы, карыстацца электразванком. Неабходна таксама вывесці людзей і хатнюю жывёлу. Нагадаю, што ў Гомелі адбыўся няшчасны выпадак з-за таго, што гаспадар пакінуў без нагляду ўключаную газавую пліту, полымя гарэлкі было заліта вадкасцю, газ запоўніў кухню і пры спробе паўторнага распальвання пліты газапаветраная сумесь выбухнула.

У. МАКСІМЕНКА,
майстар РВУ “Міёрырайгаз”.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 117
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 79 339
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 55 798
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 550
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 345
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 879
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 873
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 июля 2019
Александр, Анатолий, Андрей, Антон, Архип, Валентин, Василий, Виктор, Ефим, Иннокентий, Лукьян, Федор, Марфа, Ульяна

Именины 18 июля 2019
Василий, Геннадий, Сергей, Степан, Агния, Анна, Варвара, Елизавета, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта