Па распараджэнню райвыканкама 10 верасня праводзіцца чарговы раённы суботнік па добраўпарадкаванню гарадоў Міёры і Дзісна, сельскіх населеных пунктаў. Яго мэта — паляпшэнне эстэтычнага афармлення вуліц, жылой забудовы, стварэнне камфортных умоў для жыцця і адпачынку насельніцтва. На гэтыя ж мэты будуць выкарыстаны сродкі, атрыманыя ад суботніка.