Проводится конкурс рисунков "Красный Крест. Я вижу добро "

 Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа праводзіць конкурс малюнкаў “Чырвоны Крыж. Я бачу дабро”, прымеркаваны да святкавання 70-годдзя Жэнеўскіх канвенцый.

Арганізатары конкурсу — Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа, Нацыянальны гістарычны музей, Міністэрства адукацыі пры падтрымцы Місіі Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа ў Рэспубліцы Беларусь.

Паўдзельнічаць могуць вучні 1-11 класаў устаноў адукацыі нашай краіны і іншых дзяржаў. Іх падзеляць на дзве ўзроставыя групы: ад шасці да дванаццаці і трынаццаць-сямнаццаць год.


Работы будуць ацэньвацца ў трох намінацыях: “Чырвоны Крыж у Рэспубліцы Беларусь і свеце”, “Прынцыпы Міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца”, і “Гуманнасць у сучасным свеце”.


Патрабаванні: малюнкі неабходна выконваць у фармаце А2 (без згібаў і пашкоджанняў), матэрыял любы — ватман, кардон, палатно, тэхніка таксама не мае значэння — масла, акварэль, гуаш, каляровыя алоўкі, крэйда. Ад аднаго ўдзельніка прымаецца адна работа.
Першы этап конкурсу прадоўжыцца да 15 красавіка, другі — з 22 красавіка да 31 мая.


Калі ўзніклі пытанні, звяртайцеся ў раённае аб’яднанне Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.

Фота для ілюстрацыі з інтэрнэта.
Ганна ЛІСКОВА,
старшыня раённага
аб’яднання БТЧК.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.