Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа праводзіць фотаконкурс пад назвай “Сувязь і салідарнасць пакаленняў”, прысвечаны рэспубліканскай кампаніі “Клопат”. Пройдзе ён у некалькі этапаў: збор работ, падвядзенне вынікаў на рэгіянальным узроўні і на базе сакратарыята БТЧК, арганізацыя выставы лепшых работ і ўзнагароджанне. Узрост удзельнікаў не абмежаваны.
У фотаздымках прапанавана прадумаць і раскрыць тэму сувязі і салідарнасці пакаленняў. Работы прымаюцца ў друкаваным і электронных варыянтах любога фармату і ў подпісе павінны быць указаны аўтар (імя, прозвішча і імя па бацьку), яго ўзрост, месца пражывання.
У раённую арганізацыю БТ Чырвонага Крыжа прадастаўляюцца работы да 5 лістапада. За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся па нумары 4-17-72.
Ганна ЛІСКОВА.