Месячник продолжается

З 8 мая па 1 чэрвеня праводзіцца месячнік БТ Чырвоны Крыж. Мерапрыемствы, што пройдуць у гэты перыяд, накіраваны на распаўсюджанне ідэй Міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца, прыцягнення ўвагі да запланаванай праграмы грамадства і кожнага чалавека асабіста.

 

Сярод шэрагу праводзімых мерапрыемстваў адным з важнейшых з'яўляецца дабрачынная акцыя "Дрэва жаданняў". Сабраныя сродкі будуць накіраваны на патрэбы дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Вялікая просьба да раённых і гарадскіх арганізацый праявіць актыўнасць у акцыі. Капілкі, устаноўленыя ў гандлёвых аб'ектах, прамысловых сектарах, чакаюць добрых спраў ад кожнага.

 

Ганна ЛІСКОВА,

старшыня раённай

арганізацыі БТ 

Чырвоны Крыж.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.