2017 год в санатории "Росинка" встречают 325 отдыхающих

2017 год в санатории "Росинка" встречают 325 отдыхающихНовы 2017 год у санаторыі "Расінка" сустракаюць 325 адпачывальнікаў. З самай раніцы тут пануе атмасфера казкі і чакання цуду. Адны забавы змяняюць іншыя. У кожны атрад і да кожнага супрацоўніка з падарункамі і віншаваннямі зазірнуць сёння Дзед Мароз і Снягурка. Увечары ўсіх адпачывальнікаў збярэ баль-маскарад.

 

У дзіцячую здраўніцу журналісты завіталі напярэдадні святаў, і з парога адчулі навагодні настрой. Выцінанкі з зімовымі матывамі, сняжынкі-балерынкі і іншыя ўпрыгожанні аздобілі вокны і памяшканні яшчэ да пачатку снежня. Бліжэй да сярэдзіны месяца пачалася актыўная падрыхтоўка да святочных мерапрыемстваў.


2017 год в санатории "Росинка" встречают 325 отдыхающихЗагадчык па выхаваўчай рабоце Жанна АКАЧОНАК праводзіць у актавую залу. Чуюцца смех і музыка. Ідуць рэпетыцыі. Там і знайшлі загадчыка культурна-масавага і спартыўнага аддзела Людмілу ВОЙТАВУ. Разам з Жаннай Уладзіміраўнай яна арганізуе і курыруе навагоднюю падрыхтоўку. Перадсвяточны вір уцягнуў усіх: 18 выхавальнікаў, 7 атрадаў, аддзяленне "Бацькоў з дзецьмі".


—Хочацца, каб Новы год у "Расінцы" надоўга запомніўся. Некаторыя не ўпершыню сустракаюць тут свята, —заўважае Людміла Чаславаўна.— Распрацоўваючы сцэнарыі, звяртаемся да метадычнай літаратуры і ўласнага вопыту. Падказкамі з інтэрнэту рэдка карыстаемся, бо хочацца навізны і арыгінальнасці.


2017 год в санатории "Росинка" встречают 325 отдыхающихУ адпачывальнікаў распісаны па гадзінах кожны дзень. У святочныя—конкурсы, спаборніцтвы, гульні. Калядныя сустрэчы, што доўжацца з 25 снежня да 7 студзеня, уключаюць шмат цікавых мерапрыемстваў. На Нараджэнне Хрыстова наведваюцца ксёндз Крыштаф Міянкіна і благачынны Міёрскай акругі Віктар Вабішчэвіч. Даюць канцэрты выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў. Сёлета майстар-клас па лялечным тэатры падораць супрацоўнікі браслаўскіх краязнаўчага і музея народных рамёстваў. 25 снежня, 1 і 7 студзеня, калі дазваляе надвор'е, дзеці і дарослыя катаюцца ў санях. Коней прадастаўляе Перабродскі сельсавет. Сёлета без гэтай забавы, але масавыя гулянні на вуліцы адбудуцца.


Для супрацоўнікаў санаторыя пераднавагоднія і святочныя дні асабліва напружаныя, але таксама запоўненыя радасным настроем. Па добрай традыцыі, віншуе з Новым годам і адрасуе найлепшыя пажаданні генеральны дырэктар ААТ "Белаграздраўніца" Іван АВЕРЧАНКА. Дзякуючы старанням прафсаюзнага лідара "Белаграздраўніцы" Сяргея КАРАТЫШЭЎСКАГА, дзеці супрацоўнікаў "Расінкі" штогод выпраўляюцца на прэзідэнцкую елку ў сталіцу. Традыцыйна звяртаецца да калег дырэктар установы. Сёлета эстафету ад Івана ПАПЛАЎСКАГА пераняў Юрый БАРАНАЎ. Яму і трымаць віншавальнае слова. Лідар прафсаюзнай пярвічкі санаторыя Таццяна КАНСТАНЦІНАВА паклапацілася пра навагоднія падарункі для супрацоўнікаў. Іх дзеці таксама атрымалі ласункі ад Дзеда Мароза. Да таго ж для іх кожны год ладзіцца елка з гульнямі і роставымі лялькамі.


2017 год в санатории "Росинка" встречают 325 отдыхающихУ "Расінцы" аздараўляюцца дзеці ад шасці да сямнаццаці год з розных куточкаў Віцебскай і Мінскай абласцей. У аддзяленні "Бацькоў з дзецьмі" часта адпачываюць сем'і з Расіі. Прычым некаторыя набываюць пуцёўкі спецыяльна напярэдадні Новага года. І для кожнага трэба зрабіць гэты час запамінальным.


—Вопытныя выхавальнікі, а некаторыя з іх працуюць ад 10 да 20 год, ведаюць, як згуртаваць калектыў, знайсці да кожнага падыход. Прадуманы мерапрыемствы для дзяцей рознага ўзросту і характару, працуюць шматлікія гурткі: арыгамі, бісерапляцення, пап'е-машэ і так далей,— расказвае Жанна Акачонак.— 99% паспяховага адпачынку — гэта ўзаемаадносіны ў атрадзе. Сустракаючыся з новым заездам, заўсёды адзначаю, што атрад—гэта сям'я на 21 дзень. А ў сям'і ёсць месца ўзаемапавазе, тактоўнасці, уменню слухаць і прымаць меркаванне іншага. Згуртоўваем дзяцей праз "Фестываль талентаў", што праходзіць у пачатку змены і дзе кожны дэманструе свае здольнасці і ўменні. На развітанне таксама ладзіцца канцэрт. Такая традыцыя перайшла і ў аддзяленне "Бацькоў з дзецьмі". Уручаем граматы за дасягнутыя поспехі. Пісьмы-ўдзячнасці адсылаем бацькам тых дзяцей, якія праявілі сябе ў розных сферах. Гэта таксама стымулюе адпачывальнікаў, многія з якіх прыязджаюць у "Расінку" трэці, пяты і нават дванаццаты раз.


2017 год в санатории "Росинка" встречают 325 отдыхающих31 снежня ўносіць свае карэктывы ў рэжым дня. Адбой не ў 21.00, як заведзена, а пасля бою курантаў. З балю-маскарада, які завяршыцца ў дзесяць вечара, дзеці адправяцца ў атрады. Забаўляльныя праграмы падрыхтавалі выхавальнікі. Першы дзень 2017-га таксама пройдзе весела і запамінальна. Як і наступныя.


Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.