Авторизация
 

Як сустракаюць Новы год міярчане "кругласутачных" прафесій

Как встречают Новый год миорчане "круглосуточных" профессийБольшасць міярчан сустракаюць Новы Год за святочным сталом. Прыемна, што не трэба нікуды ісці і побач родныя людзі. А што рабіць, калі праца кліча і адпачынак толькі сніцца? Нашы карэспандэнты пацікавіліся ў прадстаўнікоў так званых "кругласутачных" прафесій.

 

Ігар ЗЯМЕЦ, камандзір аддзялення пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 Міёрскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях:
—Адзначым Новы год усёй зменай у пажарнай часці. Заступаем сёння а восьмай гадзіне раніцы. Ля паўночы збярэмся за сталом, на якім бутэрброды, торт, кампот і ліманад. Бываюць нават салаты, катлеты і іншыя хатнія стравы—перадаюць жонкі. Уключым тэлевізар і будзем чакаць выступлення Прэзідэнта. Дарэчы, на працы не ўжываем ніякага спіртнога. Трэба быць заўсёды напагатове, бо паклікаць на дапамогу могуць у любую хвіліну.


Как встречают Новый год миорчане "круглосуточных" профессийЛарыса БЕРВЯЧОНАК, загадчык Язненскага СДК:
—Вечар 31 снежня і навагоднюю ноч праводжу на працоўным месцы з 1986 года, калі ўладкавалася на працу ў СДК. Традыцыйна ладзім святочнае прадстаўленне. Пачатак у восем вечара і да 22.00. Спецыяльна выбіраем такі час, каб нашы гледачы паспелі справіцца з усімі клопатамі дома і, вярнуўшыся з мерапрыемства, адразу селі за навагоднія сталы. Зала заўсёды поўная. Прыходзяць мясцовыя жыхары, іх дарослыя дзеці, якія наведваюцца на свята да бацькоў, іншыя прыезджыя госці. Гэта прыемна. У 1.30 пачынаецца навагодняя дыскатэка. Танцуюць і моладзь, і дарослыя. Збіраюцца кампаніямі. Настрой ва ўсіх святочны, атмасфера добразычлівая. Такім чынам, дома з сям'ёй праводжу каля двух гадзін. Новы год сустрэну, і на працу спяшаюся. Шчыра кажучы, не ўяўляю, што можа быць інакш.


Как встречают Новый год миорчане "круглосуточных" профессийГеоргій РАМАНЕНКА, загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі цэнтральнай раённай бальніцы:
—Дзяжурым пасутачна. У гэты раз сустрэну новы год на працы разам з двума медсёстрамі і санітаркай. Калі пашанцуе, збярэмся ў ардынатарскай ля елкі, падзелім торцік і апоўначы пад гімн вып'ем па шкляначцы морсу.
Але не заўсёды атрымліваецца адсвяткаваць. Напрыклад, у сярэдзіне 2000-х што ні зімовая ўрачыстасць, то паток пацыентаў з абмаражэннямі, вывіхамі і пераломамі. Сучасныя зімы, як правіла, цёплыя і няснежныя. Ад таго і траўмаваных менш.


Тамара РУБАНІК, повар кафэ "Брыганціна":
—Мая змена часта выпадае з 31 снежня на 1 студзеня. Сёлета таксама. Новы год на кухні—можна сказаць, традыцыя. Святочным настроем зараджаюць наведвальнікі. Хтосьці ў кафэ святкуе, іншыя пасля хатніх сталоў заходзяць. Заказваюць розныя стравы: заліўное, рулеты, адбіўныя. І абавязкова—салату "Аліўе". Калі праб'юць куранты, павіншуем з калегамі адзін аднаго, і хуценька за справу прымаемся. Марудзіць нельга. Здараецца, і 1 студзеня, крыху адпачыўшы, спяшаюся калегам на падмогу, бо шмат заказаў. Дома сустракаю Стары Новы год.


Аляксандр ВОЙТАЎ, аператар заправачных станцый у Міёрах:
—У навагоднюю ноч на заправачнай станцыі звычайна не праштурхнуцца. Не паспееш разлічыць аднаго кліента, як следам з'яўляецца наступны. І так да раніцы. Таму святкаваць некалі.
Ведаю дакладна, што вазьму з хаты перакусіць і прысмакаў для святочнай атмасферы. Збіраюся абменьвацца віншаваннямі з роднымі і знаёмымі па мабільным тэлефоне, а таксама з вадзіцелямі праз акенца.


Как встречают Новый год миорчане "круглосуточных" профессийРуслан СМІРНОЎ, начальнік ізалятара часовага ўтрымання РАУС:
—Рэдка ўдаецца сустрэць Новы год з сям'ёй. Як правіла, калі б'юць куранты, на службе. Наступае поўнач—і адразу праз радыёэфір шлюць віншаванні калегі з іншых аддзелаў. Згодна расстаноўцы нарадаў, ахоўваем правапарадак у навагоднюю ноч у розных кропках раёна. Мне звычайна выпадае Дзісенскі ГЦК ці Язненскі СДК. Нягледзячы на ўзмоцнены рэжым службы, настрой святочны. З Новым годам віншуюць нават незнаёмыя людзі. Каб не псаваць свята, тых, хто спрабуе ўзрываць петарды ці распівае на вуліцы спіртное, строга не караем. Абыходзімся прафілактычнай размовай. Дадому вяртаюся пасля пяці гадзін раніцы.


Ігар МАТЭЛЕНАК.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 июня 2021
Иван, Митрофан, Назар, Петр, Ростислав, Мария, Марфа, Софья

Именины 16 июня 2021
Денис, Дмитрий, Лукьян, Михаил, Павел, Юлиан, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта