🗓30 студзеня. 105 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна
✍️Нарадзіўся будучы пісьменнік 30 студзеня 1921 года ў вёсцы Карма Добрушскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і.
☝️Яшчэ ў тэхнікуме пачаў пісаць вершы, удзельнічаў у паседжаннях літаратурнага аб’яднання пры газеце «Гомельская праўда». У 1940 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію, праходзіў службу ў Мурманску ў зенітна-артылерыйскай частцы. У 1944 годзе прымаў удзел у Вісла-Одэрскай аперацыі і ў Берлінскай наступальнай аперацыі.
📚Першым буйным творам І. П. Шамякіна была аповесць «Помста», апублікаваная ў 1946 годзе ў беларускім часопісе «Полымя».