Авторизация
 

У дзіцячым санаторыі “Расінка” да іміджу ставяцца сур’ёзна

 Важна не толькі аказваць запатрабаваныя і высакаякасныя паслугі. Неабходна ўмець іх прарэкламаваць, прывабна прыпаднесці спажыўцу ці яго прадстаўніку. У дзіцячым санаторыі “Расінка”, дзе адпачываюць і ўмацоўваюць здароўе і дарослыя, да павышэння іміджу сваёй установы ставяцца сур’ёзна. Тут сцэнарый сустрэчы афіцыйных дэлегацый дэталёва адпрацаваны і пастаянна абнаўляецца. Удзельнічаюць штатныя работнікі і юныя адпачывальнікі, для якіх гэта дадатковая самарэалізацыя, магчымасць прадэманстраваць уласныя здольнасці і цікава правесці час.

На мінулым тыдні “Расінку” наведалі слухачы факультэта павышэння кваліфікацыі Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь — некалькі дзясяткаў старшынь гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў практычна з усіх абласцей краіны. Іх сустракалі ля варот дырэктар санаторыя Юрый Баранаў з прадстаўнікамі адміністрацыі і юнымі выхаванцамі ў вышыванках. Гасцей вітаў кіраўнік, ім прыпаднеслі пышны каравай. Дзеці лаканічна паэтычным словам расказалі пра свой адпачынак, тутэйшыя маляўнічыя мясціны, раён, вобласць, сістэму ўстаноў ААТ “Белаграздраўніца”, кожны раз пад адпаведным сцягам. А інструктар па спорце Дзмітрый Шаўчонак у якасці карэспандэнта санаторнага тэлебачання запрасіў у падарожжа па санаторыі.


Эстафету падхапіў “вясёлы Дамавёнак” — педагог-арганізатар Мікалай Юла. Яго “ўчастак адказнасці” — аддзяленне для бацькоў з маленькімі дзеткамі. А гэта невялікія камфортныя домікі для адной-дзвюх сем’яў.


Тэатралізаванае прадстаўленне, якое ўяўляе абноўленую версію даўняй тэлевізійнай “АБВГДэйкі”, дзе ролю Ірыскі выконвала Вікторыя Паўлоўская, чакала гасцей у корпусе №3. З песняй прайшла экскурсія па жылых нумарах, гульнёвым пакоі для маленькіх, касметычным, медыцынскім і іншых кабінетах.


Тэлекарэспандэнт пазнаёміў з кавярняй, якая адначасова з’яўляецца магазінам з салідным асартыментам харчовых тавараў і напояў, а таксама месцам для цікавых мерапрыемстваў. Побач — лячэбны корпус, гаспадарка намесніка дырэктара па медыцынскай частцы Наталлі Нікіцінай. Наталля Іванаўна паказала сучасныя кабінеты, расказала пра шматлікія працэдуры для дзяцей і дарослых. Гордасць “Расінкі” — спелеапячора, адна з дзвюх падобных ва ўсёй Беларусі, якая абсталявана па ўсіх лячэбных патрабаваннях, з захаваннем неабходных параметраў.


У капліцу, прысвечаную Святому Панцеляймону, запрасіў наведвальнікаў дырэктар Юрый Баранаў. Расказаў пра яе стварэнне, месца і ролю ў выхаваўчых мерапрыемствах. Ініцыятарам яе з’яўлення стаў наш духоўны айцец — благачынны Міёрскай акругі протаіерэй Віктар Вабішчэвіч. Рэалізоўваў ідэю тагачасны дырэктар, а цяпер дарадца генеральнага дырэктара ААТ “Белаграздраўніца” Іван Паплаўскі.
У спальным дзіцячым корпусе №2 малодшыя школьнікі сустракалі дэлегацыю міні-прадстаўленнем “Усе дзеці на вялікай планеце”. На пытанні прыезджых адказвала завуч па выхаваўчай рабоце Жанна Акачонак.


Каларытныя кінагероі з “Каўказскай палонніцы”, ролі якіх выконвалі ўжо названы педагог- арганізатар Мікалай Юла, а яшчэ мастак-афарміцель Вячаслаў Стома і выхавальнік Сяргей Шкетаў, у гумарыстычных куплетах расказалі пра гаспадарчы двор і яго работнікаў. Запрасілі пазнаёміцца з тым, як установа забяспечваецца транспартам, электраэнергіяй, цяплом, вадой і наогул усім неабходным. Калі дзецям гэты ўчастак арганізацыі адпачынку нецікавы, то для дарослых, тым больш кіраўнікоў — вельмі неабходны.


Клуб-сталовая з трэнажорнай залай, ванным аддзяленнем, ЛФК, бібліятэкай пры прыёме дэлегацый ператвараецца ў выставу вырабаў юных гурткоўцаў. Яны ўсе і заўсёды таленавітыя, калі з імі займаюцца выдатныя спецыялісты-выхавальнікі. Вучаць не толькі рукадзеллю, але і самастойнасці. Актывісты атрадаў падзяліліся ўражаннямі, як яны ўдзельнічаюць у самакіраванні санаторыем.


Ганаровых гасцей выхаванцы санаторыя звычайна сустракаюць у актавай зале: дружныя апладысменты, гімн “Расінкі” (ён заўсёды гучыць узнёсла і зладжана, бо выконваецца штодзённа), пасвячэнне ў адпачывальнікаў з павязваннем рознакаляровых гальштукаў (у кожнага атрада свой колер), уручэнне нумароў уласнай “расінкаўскай” газеты і рэкламных матэрыялаў…
“Расінка” заўсёды ўражвае!

Фота прадастаўлена санаторыем “Расінка”.
Людміла ВОЙТАВА, загадчыца аддзела
культурна-масавай і

спартыўна-аздараўленчай работы.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 522
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 73 974
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 41 820
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 847
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 36 568
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 491
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 476
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 февраля 2019
Александр, Алексей, Андрей, Аркадий, Борис, Василий, Георгий, Дмитрий, Иван, Иосиф, Кирилл, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Федор, Юрий, Анна, Екатерина

Именины 16 февраля 2019
Адриан, Василий, Владимир, Иван, Михаил, Николай, Павел, Роман, Тимофей, Анна, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта