Авторизация
 

Будні настрой змянілі на святочны ў Міёрскай ЦРБ

Буднее настроение сменили на праздничное в Миорской ЦРБУпрыгожваць да зімовых святаў працоўныя месцы— добрая традыцыя ў многіх установах. Цэнтральная раённая бальніца не выключэнне. Тут пайшлі далей і аб'явілі конкурс на лепшае святочнае афармленне кабінетаў і памяшканняў. Вынікі падводзілі ў апошнія дні 2016 года.

 

—Сярод нашых супрацоўнікаў шмат творчых і таленавітых. Прыбраць працоўныя месцы пастараліся ўсе. У каго гэта атрымалася найлепш, зараз убачыце,—гаворыць намеснік галоўнага ўрача Святлана Бірукова і запрашае на экскурсію.


Буднее настроение сменили на праздничное в Миорской ЦРБУ аперацыйна-перавязачным блоку санітарныя нормы не дазваляюць дэкаратыўных празмернасцей. Дазволена ўпрыгожваць толькі памяшканне для медперсаналу. На аб-кладзеных кафелем сценах—яркі певень, елка з цацкамі. Аўтар—аперацыйная медсястра Наталля Максяева. Спачатку накідвае фламастарам контур, затым размалёўвае гуашшу. Малюнкі кожны год розныя.


Буднее настроение сменили на праздничное в Миорской ЦРБКалідору ў дзіцячым аддзяленні надаюць лёгкасці гірлянды з папяровых зорак, прымацаваныя да столі. Ля елкі аплецены дожджыкам кошык з падарункамі. Канкурэнцыю традыцыйнай прыгажуні складаюць елачкі з ватных дыскаў. Прывабныя вырабы—справа рук буфетчыцы Наталлі Барынавай і медсястры Вольгі Ермак.


У памяшканні клініка-дыягнастычнай лабараторыі для плакатаў, елак і гірлянд не месца. Затое ў калідоры—прастора для фантазіі. Супрацоўнікі аздобілі сцены выявамі Дзеда Мароза, Снегавіка і, вядома, Пеўня. Гірлянды з гофрапаперы вяртаюць у пару дзяцінства, калі калечкі з палосак склейваў кожны.


Буднее настроение сменили на праздничное в Миорской ЦРБПланава-эканамічны аддзел вызначыўся россыпам разнастайных выцінанак. Зімовымі матывамі ўпрыгожаны дзверы, вокны і сцены працоўнага кабінета. Са столі "сыплецца" папяровы снег. На сталах у супрацоўнікаў арыгінальныя елачкі з кардону. Дызайнерам і ідэйным натхняльнікам выступіла малады спецыяліст Вераніка Лакотка.


Па-дамашняму ўтульна на складзе. На жывой елцы дожджык, шары і сняжынкі. Пад ёй—каробкі з падарункамі, Дзед Мароз і Снягурка. Прычым галоўныя навагоднія героі зроблены яшчэ ў пачатку 60-х гадоў. Прыцягвае ўвагу камін з чырвоным полымем. Загадчык склада Тамара Залатуха і агент па забеспячэнні Вольга Мажынская змайстравалі яго са звычайных кардонных каробак і абклеілі шпалерамі. Дровы сапраўдныя, агонь—святло гірлянд. На сцяне вянок, таксама ручной работы.


Буднее настроение сменили на праздничное в Миорской ЦРБ—Навагодняга настрою хочацца і на працы. Святочныя дні правядзём тут. Таму і вырашылі стварыць утульную атмасферу,—адзначаюць супрацоўніцы склада.
Ім прысуджана першае месца ў конкурсе. Другое— за дзіцячым аддзяленнем. Узнагароджанне прадугледжана і для іншых вышэйпералічаных удзельнікаў.


Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 630
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 95 002
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 701
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 656
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 724
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 927
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 декабря 2020
Александр, Алексей, Борис, Григорий, Иван, Митрофан, Федор

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта