Для Сергея и Анны Ивановых День металлурга праздник семейный
gazeta 21-07-2024, 12:37 560 Грамадства / Сямейны лад
Для Сергея и Анны Ивановых День металлурга праздник профессиональный и семейный. Оба заняты на металлопрокатном заводе. Сергей Григорьевич возглавляет участок автоматизации и электропривода, Анна Михайловна – лаборант по физико-механическим экзаменам. Каждый увлечен своим делом и вместе счастливы в браке, 30-ю годовщину которого отметили в июне.
Для Сяргея і Ганны Івановых Дзень металурга свята прафесійнае і сямейнае. Абодва заняты на металапракатным заводзе. Сяргей Рыгоравіч узначальвае ўчастак аўтаматызацыі і электрапрываду, Ганна Міхайлаўна – лабарант па фізіка-механічных іспытах. Кожны захоплены сваёй справай і разам шчаслівыя ў шлюбе, 30-ю гадавіну якога адзначылі ў чэрвені.
Штораніцы Сяргей Рыгоравіч і Ганна Міхайлаўна едуць на працу разам. Абодвух чакае актыўны насычаны дзень.
– Задача майго участка – забяспечыць бесперабойную работу абсталявання, агрэгатаў, ліній у аўтаматычным стане. Сочым, каб праграмнае забеспячэнне працавала без збояў і прадастаўляла інфармацыю пра неабходную дыягностыку. Стасункі з калегамі і кантроль за работай усяго абсталявання на заводзе – пастаянныя складнікі кожнага рабочага дня, – заўважае Сяргей Рыгоравіч.
У яго ў падначаленні васямнаццаць спецыялістаў з інжынернай адукацыяй. Дапамагае глыбей унікаць у справу маладым супрацоўнікам. Іх трое, у жніўні чакаюць на працу выпускніка вну, які паспяхова зарэкамендаваў сябе падчас вытворчай практыкі. Начальніка ўчастка радуе, што прыходзяць маладыя матываваныя спецыялісты. Заўважае, далёка не кожны супрацоўнік з вопытам пажадае змяняць месца працы. Між тым сам у свой час прыняў прапанову пераехаць са Жлобіна ў Міёры і ўзначаліць участак аўтаматызацыі і электрапрываду на металапракатным заводзе.
– Зацікавіла новая вытворчасць, – аргументуе свой выбар. – На металургічным заво- дзе ў Жлобіне пачынаў з наладчыка, затым стаў інжынерам, пасля вядучым інжынерам. Наступны крок прафесійнага росту – начальнік участка па аўтаматызацыі. Якраз такая прапанова і паступіла з Міёр. Уладкаваўся на завод у лістападзе 2018 года, калі ўстанаўлівалася абсталяванне: рэверсіўны стан, каўпаковыя печы, дрэсіровачны стан і так далей. Ва ўсё ўнікаў з самага пачатку.
Летам 2019-га ў Міёры пераехала сям’я. Толькі старэйшы сын Аляксей – супрацоўнік службы аховы – застаўся ў Жлобіне. Малодшы Данііл пайшоў у пяты клас СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі. Жонка ўладкавалася ў завадскую лабараторыю.
– Справу лабаранта асвойвала на вытворчасці. З дапамогай спецыяльнага абсталявання правяраем гатовую прадукцыю на якасць і адпаведнасць патрабаванням. Асноўныя крытэрыі – трываласць, цвёрдасць, пластычнасць, шурпатасць. Тут свая спецыфіка, неабходны адпаведныя навыкі, але ў мяне складанасцяў не ўзнікла. У нас добрае кіраўніцтва і дружны калектыў, – адзначае Ганна Міхайлаўна. – Па дыпломе я філолаг, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, па спецыяльнасці працавала няшмат. Пасля першага водпуску па доглядзе дзіцяці ўладкавалася выхавацелем у дзіцячы сад пры Беларускім металургічным заводзе, дзе адпрацавала пятнаццаць гадоў. Затым была медрэгістратарам. Так што да перамен не прывыкаць.
– Мы абодва лёгкія на пад’ём і адкрытыя новаму, – дапаўняе жонку Сяргей Рыгоравіч.
25 чэрвеня Івановы адзначылі жамчужнае вяселле. Студэнтамі старэйшых курсаў Гомельскага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны яны ўзялі шлюб і з таго часу не расстаюцца. У аснове іх сямейнага шчасця – давер і ўзаемапавага.
Агульнае хобі – падарожжы. Адпачывалі ў Турцыі і Егіпце, у мінулым годзе на ўласным аўто скіраваліся ўсёй сям’ёй у Пецярбург, адкуль вярнуліся з яркімі ўражаннямі і жаданнем пабываць там зноў. Вывучаюць адметнасці Беларусі, у тым ліку Міёршчыны і суседніх раёнаў. Ганна Міхайлаўна можа падмяніць мужа за рулём.
– У Міёрах скончыла аўташколу і атрымала вадзіцельскія правы. Шкадую, што не зрабіла гэта раней. Проста неабходнасці не было, у Жлобіне месца працы паблізу знаходзілася, пешшу хадзіла, – заўважае яна. – Цяпер, калі муж на рабоце затрымліваецца, самой дадому паехаць не праблема.
Абодва любяць актыўны і пазнавальны адпачынак. Сяргей Рыгоравіч гуляе ў футбол у складзе міёрскай каманды ветэранаў. Ганна Міхайлаўна рада мачымасцям наведаць тэатры ў сталіцы. У мінулым годзе сям’ёй удзельнічалі ў раённым конкурсе «Тата, твой выхад!»
– Муж яшчэ студэнтам на сцэне выступаў, а для мяне гэта вельмі нязвыкла, – дзеліцца Ганна Міхайлаўна і з усмешкай дадае: – Але нікуды не па- дзенешся. Разам – значыць, разам!
Кацярына Рынкевіч.
Фота аўтара.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.



