Авторизация
 

На кантролі ў медыкаў Міёрскага раёна знаходзіцца сітуацыя па сезоннай захворваемасці

  Па інфармацыі галоўнага ўрача Міёрскай ЦРБ Алены Сівой, сёлета за тры месяцы ўзровень захворваемасці вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі ў раёне ў параўнанні з 2019 годам знізіўся ў дарослых на 60 працэнтаў, у дзяцей на 15. Напалову менш хворых на пнеўманію. Так, за чатыры месяцы летась ад гэтай немачы медыкі пралячылі 200 чалавек, на сённяшні дзень 90, абышлося без цяжкіх выпадкаў. Са слоў Алены Фёдараўны, захворваемасць знізілася дзякуючы актыўнай вакцынацыі супраць грыпу.

Хворых на COVID-19
не выяўлялі

Цяпер у Міёрскай ЦРБ, як і ва ўсіх лячэбна-прафілактычных установах рэспублікі, праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы для своечасовага выяўлення і лакалізацыі ачага магчымага захворвання COVID-19. У аддзяленнях для кантактных асоб і інфекцыйным пралячыліся 18 пацыентаў, працягваюць аздараўленне восем. Усіх абследавалі на каронавірус, вынікі лабараторных даследаванняў захворванне не пацвердзілі. У амбулаторна-паліклінічных установах назіраюцца шасцёра кантактных другога ўзроўню.

Прафілактыка
і санэпідрэжым

На Віцебшчыне, дзе ў Браслаўскім, Докшыцкім і Сенненскім раёнах колькасць вострых рэспіраторных інфекцый на пад’ёме, выяўляюцца новыя выпадкі COVID-19, пытанні эфектыўнай работы сістэмы аховы здароўя цяпер надзвычай актуальныя. Паўсюль створаны штабы па барацьбе з распаўсюджаннем каронавіруса і абароне насельніцтва ад заражэння. Міёрскі ўзначаліў старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў.


Удзельнікі мінулага пасяджэння ў ліку прыярытэтных задач вызначылі своечасовае забеспячэнне медработнікаў неабходнымі для лячэння медпрэпаратамі, сродкамі індывідуальнай абароны, якасную растлумачальную работу сярод насельніцтва. Патрабаванні бездакорна выконваць прафілактычныя і супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы на прадпрыемствах, у арганізацыях, гандлёвых аб’ектах, установах адукацыі і аховы здароўя. Кіраўнікам не дазваляецца дапускаць на працоўныя месцы падначаленых з прыкметамі рэспіраторных інфекцый. Арганізавана дэзынфекцыя грамадскага транспарта, які абслугоўвае гарадскі маршрут у райцэнтры, міжгароднія перавозкі пасажыраў, школьныя аўтобусы. Праваахоўныя органы кантралююць месцазнаходжанне асоб, якія павінны быць на самаізаляцыі. У зоне павышанай увагі і перамяшчэнне па тэрыторыі раёна транзітнага вялікагрузнага транспарта.

 Застацца дома –
надзейная абарона

Каб мінімізаваць рызыку распаўсюджвання COVID-19, галоўны ўрач цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Галіна Федуковіч нагадвае.
Не варта выходзіць з дому без асаблівай неабходнасці. Хатніх жывёл найлепш выгульваць у адзіночку. Дзяцей выпускаць толькі з дарослымі.
Пажадана заставацца дома людзям з групы рызыкі – старэйшага пакалення і пажылым. Усім, незалежна ад узросту, з хранічнымі захворваннямі органаў дыхання, анкалагічнымі, імуннай, сардэчна-сасудзістай сістэм, бранхіяльнай астмай. Не трэба прымаць гасцей, за выключэннем аказваючых жыццёва важныя паслугі. Хай родныя і знаёмыя забяспечаць вас неабходным.


У грамадскіх месцах, у чэргах трэба захоўваць 1,5 – 2-метровую дыстанцыю. Памятаць пра гігіену рук і рэспіраторны этыкет.
Абавязкова насіць маску тым, у каго кашаль, насмарк, а таксама работнікам, якія даглядаюць хворых з рэспіраторнай інфекцыяй, супрацоўнікам аб’ектаў, дзе непасрэдны кантакт з наведвальнікамі.
Вернікам пры наведванні службы ў храме рэкамендуецца знак прымірэння падаваць кіўком, пазбягаць поціскаў рук і абдымкаў. Калі ёсць сімптомы вострых рэспіраторных інфекцый, найлепш не наведваць святыню.

Пракансультуюць
вузкія спецыялісты

Галоўны ўрач ЦРБ Алена Сівая заклікае сумленна выконваць умовы самаізаляцыі. Родным пацыентаў, якія лечацца ў стацыянары, таксама трэба памятаць пра правілы паводзін. Не варта ставіць пад пагрозу свае жыцці і жыцці блізкіх.


Па нумары 5 19 52 у ЦРБ дзейнічае прамая лінія. З 9.00 да 10.00 адкажуць на пытанні насельніцтва вузкія спецыялісты райпаліклінікі:

панядзелак – урач-неўролаг;
аўторак – акуліст, атарыналарынголаг;
серада – хірург;
чацвер і пятніца – кардыёлаг.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Падрыхтавала Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 279
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 87 400
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 84 348
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 459
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 662
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 532
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 656
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 мая 2020
Александр, Василий, Георгий, Ефим, Макар, Сергей, Тарас, Юрий, Ирина

Именины 25 мая 2020
Герман, Денис, Иван, Петр, Федор, Евдокия, Семен, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта