Авторизация
 

Медыкі спраўляюцца з пандэміяй, заяўляе галоўны санітарны ўрач з Міёр

 Сітуацыя, звязаная з распаўсюджаннем COVID-19, на Міёршчыне кантралюемая, такой застаецца з даты першага зарэгістраванага інфіцыраванага. Пра гэта паведаміла галоўны ўрач цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Галіна Федуковіч. На 5 мая ў раёне было выяўлена 16 хворых на каронавірусную інфекцыю, 10 з іх ужо выздаравелі. Назіраюць за самаадчуваннем кантактных. У іх ліку 44 чалавекі, якія належаць да першага ўзроўню, 164 – да другога. На самаізаляцыі дома 15 прыбыўшых з-за мяжы. 

Па інфармацыі галоўнага ўрача Міёрскай ЦРБ Алены Сівой, за чатыры месяцы медыкі пралячылі 113 хворых на пнеўманію, што складае 56 працэнтаў да леташняга ўзроўню. Пяць з іх – з пацверджаным дыягназам COVID. А ўсяго на 5 мая выздаравелі сем пацыентаў, заражаныя каронавіруснай інфекцыяй, два перанеслі яе ў лёгкай форме без ускладненняў.


Медыкі спраўляюцца лячыць хворых, для гэтага створаны належныя ўмовы. Хапае сродкаў індывідуальнай аховы. За кошт рэспубліканскага бюджэту ў парадку цэнтралізаванага забеспячэння паступіла 87 працэнтаў неабходнай экіпіроўкі і лячэбных сродкаў, астатнія 13 працэнтаў – дапамога спонсараў.


Ва ўмовах няпростай эпідэміялагічнай сітуацыі медыкі заклікаюць жыхароў раёна строга падпарадкоўвацца санітарным патрабаванням: мыць рукі, трымаць дыстанцыю, пазбягаць шматлюдных месцаў. Наша задача – не даваць эпідэміі распаўсюджвацца па тэрыторыі раёна.

Фота для ілюстрацыі.
Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 287
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 87 523
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 84 674
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 465
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 712
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 535
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 660
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 31 мая 2020
Андрей, Богдан, Василий, Давид, Денис, Ираклий, Лев, Макар, Михаил, Павел, Петр, Федор, Федот, Юлиан, Александра, Клавдия, Кристина, Фаина, Юлия, Семен

Именины 30 мая 2020
Адриан, Степан, Евдокия, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта