Авторизация
 

Паслабім націск COVID-19 прышчэпкай ад грыпу

 Кампанія вакцынацыі супраць грыпу стартавала на Міёршчыне 15 верасня. Сёлета яна праходзіць у перыяд цыркуляцыі новага віруса SARS-CoV-2, распаўсюджанне якога прыняло пандэмічны характар і прывяло да захворвання звыш 38 мільёнаў чалавек у свеце. Больш мільёна памерлых (дадзеныя на 15 кастрычніка). Не жадаючы пераносіць хваробы ў цяжкай форме, цяпер многія цікавяцца, ці можа прышчэпка ад грыпу паслабіць вераломства каронавіруснай інфекцыі. Пра гэта распыталі ў галоўнага санітарнага ўрача раёна Галіны ФЕДУКОВІЧ.

 

– Сусветная арганізацыя аховы здароўя рэкамендуе вакцынацыю як адзіны спецыфічны і эфектыўны сродак прафілактыкі грыпу і магчымасць стварэння калектыўнага імунітэту, – гаворыць Галіна Валер’еўна. – Правільна арганізаваная кампанія здольна зменшыць рызыку заражэння іншымі вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі па розных дадзеных як мінімум на 25 %.

 
У асенні перыяд цыркулююць разнастайныя вірусы. Можна захварэць адначасова некалькімі, напрыклад, і COVID-19, і сезонным грыпам. Абодва негатыўна ўплываюць на лёгачную тканку, выклікаючы пнеўманію. Пасля грыпу могуць развівацца ўскладненні, у тым ліку міякардыт, сінусіт, атыт, трахеіт, менінгіт, энцэфаліт, міязіт і іншыя хваробы. Інфекцыі небяспечныя для любога чалавека, але перш за ўсё для прадстаўнікоў старэйшага пакалення, цяжарных і асоб з хранічнымі захворваннямі. Таму прышчэпка ад грыпу можа аказаць станоўчы эфект у папярэджанні COVID-19.

 

Наколькі высокая ступень такой абароны?

– Па выніках незалежных даследаванняў устаноўлена, што вакцынацыя супраць грыпу мае як індывідуальную, так і грамадскую карысць. З кожных 10 прышчэпленых не хварэюць на грып сем – дзевяць. Калі ўсё ж чалавек занядужаў, захворванне працякае ў больш лёгкай форме, менш дзён даводзіцца быць на «бальнічным», не развіваюцца ўскладненні, якія могуць прывесці да незваротных наступстваў. Яшчэ вакцынацыя супраць грыпу нашмат танней за яго лячэнне, зніжаецца нагрузка на медыцынскія ўстановы ў перыяд актывізацыі вірусаў.

 

Якія маштабы сёлетняй вакцынацыі ад грыпу на Міёршчыне?

– Прафілактычнымі прышчэпкамі плануецца ахапіць 41,7 % насельніцтва раёна, гэта 8 183 чалавекі. Да 75 % тых, хто належыць імунізацыі, – людзі з групы рызыкі. Гэта дзеці ва ўзросце ад шасці месяцаў да трох гадоў і старэйшыя, дарослыя з хранічнымі захворваннямі, цяжарныя, пажылыя, каму за 65, медыцынскія работнікі, супрацоўнікі дзяржорганаў, якія клапоцяцца пра бяспеку дзяржавы і жыцця- дзейнасць насельніцтва. Важная вакцынацыя для работнікаў адукацыі, гандлю, грамадскага харчавання, камунальнай сферы і інш.

 

Куды звяртацца за прышчэпкай і ці надоўга пасля яе захоўваецца імунітэт?

– Вакцыніравацца можна ў амбулаторна-паліклінічных установах аховы здароўя па месцы жыхарства, для гэтай мэты арганізавана работа выязных брыгад. Ахоўны ўзровень антыцелаў супраць вірусаў грыпу фарміруецца на працягу двух – трох тыдняў пасля прышчэпкі і забяспечвае абарону на працягу чатырох – шасці месяцаў.

Вакцыніравацца ці не – справа асабістая. Аднак, зрабіўшы прышчэпку, мы паклапоцімся не толькі пра ўласнае здароўе, але і захаваем яго сваім блізкім і акружаючым.
 
Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 616
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 530
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 586
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 595
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 753
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 920
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 ноября 2020
Василий, Виктор, Дмитрий, Иван, Макар, Матвей, Михаил, Николай, Сергей, Федор

Именины 28 ноября 2020
Григорий, Дмитрий, Никита, Николай, Петр, Самсон, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта