Авторизация
 

Жыццё ў новых рэаліях. На кантролі ў Міёрскім раёне сітуацыя з пандэміяй

 Большасць з нас яшчэ нядаўна не мела паняцця пра гэта захворванне. Цяпер яно ва ўсіх на слыху. За час развіцця пандэміі каронавіруса ў свеце зарэгістравана звыш 4,5 мільёна выпадкаў заражэння, амаль 300 тысяч чалавек загінулі. Каля 1 700 тысяч выздаравелі.

Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь на раніцу 15 мая, у нашай краіне зарэгістравана 26 772 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі і выпісаны 8 168 пацыентаў. Не выратавалі 151 чалавека – у асноўным гэта тыя, у каго каронавірусная інфекцыя абвастрыла хранічныя захворванні.

Расслабляцца
не дазваляецца

На Віцебшчыне на працягу двух апошніх тыдняў назіраецца спад захворваемасці. Як паведамляюць абласныя СМІ, з яе аналізу пачыналася мінулае пасяджэнне абласнога штаба па супрацьдзеянні распаўсюджання каронавіруснай інфекцыі. Па інфармацыі начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Міхаіла Вішнявецкага, за тыдзень захворваемасць рэспіраторнымі інфекцыямі знізілася на 19 працэнтаў. З канца красавіка колькасць пацыентаў з пнеўманіямі, якія лечацца стацыянарна, зменшылася па вобласці на 20 працэнтаў, па Віцебску на 29. Аднак пры станоўчай дынаміцы хворых нямала.


Як адзначыў кіраўнік галоўнага ўпраўлення, эпідэміялагічная сітуацыя па Віцебшчыне пры ўсёй стабільнасці застаецца складанай. З 1 красавіка па 12 мая выпісана звыш 5,4 тысячы пацыентаў, вылечаных ад пнеўманіі. Да работы прыступілі 308 медработнікаў, якія перанеслі каронавірусную інфекцыю. Да жыхароў вобласці звярнуліся з настойлівай просьбай выконваць усе прафілактычныя меры, у тым ліку сацыяльнае дыстанцаванне. Гэта адна з умоў, каб пазітыўная дынаміка працягвалася і ўстойліва замацоўвалася.

Экспрэс-тэст
па паказаннях

Сістэма рэагавання на пагрозу выбудавана і на Міёршчыне. Як сцвярджаюць спецыялісты санітарнай службы і лячэбных устаноў раёна, дзякуючы прынятым арганізацыйным мерам сітуацыя застаецца кантралюемай. У ЦРБ з’явіліся першыя экспрэс-тэсты на антыцелы да COVID-19. Вытворцы гарантуюць дакладны вынік на працягу 15 хвілін. Медыкі ўжо праводзяць першыя даследаванні.
Як расказала галоўны ўрач ЦРБ Алена Сівая, хуткая дыягностыка хваробы дапамагае як мага раней выпрацаваць правільную тактыку лячэння. Яшчэ па экспрэс-тэсце ўрачы могуць зразумець, на якім этапе выздараўлення знаходзіцца пацыент.


Тэсты на антыцелы медыкі атрымалі ў пачатку гэтага тыдня, выкарысталі пакуль толькі 30 працэнтаў ад выдзеленых. Гэта сведчыць пра тое, што ўсім іх не робяць. Як падкрэсліла галоўны ўрач, для таго, каб правесці тэст, неабходны строгія клінічныя паказанні, вызначаныя загадам Міністэрства аховы здароўя.

Кантакты зводзім да мінімуму

COVID-19 працякае па-рознаму: у адных карціна падобна на ВРІ, іншыя трапляюць на бальнічны ложак з пнеўманіяй, а хтосьці нават не заўважыць, што заражаны каронавірусам. Па сусветнай статыстыцы, каля 80 працэнтаў насельніцтва пераносіць яго без сімптомаў. Роля гэтых «шчасліўчыкаў» у распаўсюджванні пандэміі вялікая.


Як заўважаюць медыкі, перадачу каронавіруснай інфекцыі стрымлівае сацыяльнае дыстанцаванне. Прынцып у тым, што чалавек скарачае на 3/4 кантакты за межамі дома і на 1/4 на рабоце. Пажылым рэкамендуюць самаізалявацца.


Выхадныя ці адпускныя дні найлепш правесці дома, не скіроўвацца ў госці і не прымаць у сябе членаў сям’і, якія жывуць асобна. Жывыя стасункі варта замяніць тэлефоннымі ці праз інтэрнэт. У грамадскіх месцах вітайцеся на адлегласці, захоўвайце 1,5 – 2-метровую дыстанцыю.


Памятайце пра дэзынфекцыю рабочых месцаў, часцей мыйце рукі. Калі востра неабходна быць на рабоце ў перыяд недамагання, належыць апранаць маску. Будзем узаемаветлівымі, што дэманструе ўзровень нашага выхавання і сацыяльнай адказнасці.

Фота для ілюстрацыі.
Падрыхтавала Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 июня 2021
Андрей, Арсений, Иван, Петр, Степан, Тимофей, Юлиан, Анна, Мария

Именины 24 июня 2021
Мария, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта