В Миорском детском саду № 1 прошла неделя родительской любви

 Сям’я – галоўнае багацце чалавека. Пад такім дэвізам у Міёрскім дзіцячым садзе № 1 прайшоў Тыдзень бацькоўскай любові.

Ва ўсіх групах гаварылі пра сям’ю і сямейныя каштоўнасці, пра ролю таты і мамы ў жыцці кожнага чалавека. Дзеці развучвалі вершы, прыказкі і прымаўкі пра сям’ю, удзельнічалі ў конкурсах і віктарынах, у творчай майстэрні «Для самых любімых, родных», вернісажы малюнкаў «З сямейнага альбома», давалі інтэрв’ю, як праводзяць выхадныя з сям’ёй.

 Любоў да Радзімы пачынаецца з любові да сваёй сям’і і родных мясцін. Таму галоўнай падзеяй Тыдня бацькоўскай любові стала віртуальная экскурсія «Сем цудаў Міёршчыны». Выхаванцы старэйшай групы і іх бацькі завочна наведалі касцёл Унебаўзяцця Дзевы Марыі і набярэжную ў Міёрах, горад Дзісна і вадаспад на рацэ Вята, пабывалі на крыніцы Святога Яна, экасцежцы Азяраўкі-Ельня, руінах сядзібы Лапацінскіх у Лявонпалі.

Усе мерапрыемствы тэматычнага тыдня скіроўваліся на фарміраванне ў выхаванцаў і іх

бацькоў традыцыйных сямейных каштоўнасцей, разу- мення важнасці сям’і ў жыцці чалавека і грамадства, умацаванне супрацоўніцтва паміж сем’ямі дзяцей і ўстановай дашкольнай адукацыі.

Алена ІЛЬІЧОВА, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці.

 

0 комментариев

Добавить комментарий