Положение об Общественном совете по разработке и реализации Стратегии устойчивого развития Миорского района приняли на сессии райсовета депутатов
gazeta 10-01-2020, 10:30 395 Мая малая Радзіма
У снежні 2019-га на сесіі раённага Савета дэпутатаў прынялі важны стратэгічны дакумент – Палажэнне аб Грамадскім савеце па распрацоўцы і рэалізацыі Стратэгіі ўстойлівага развіцця Міёрскага раёна.
Узмацняючы працу па ўстойлівым развіцці, на Міёршчыне арыентуюцца на тое, што ўсе жыхары раёна зацікаўлены ў пазітыўных працэсах вакол: каб дыхаць чыстым паветрам, каб побач зелянелі дрэвы і трава, спявалі птушкі. Каб жыллёвыя ўмовы былі спрыяльнымі і здаровымі. Каб мець вартыя працу і заробак. Каб карыстацца якаснымі сацыяльнымі паслугамі і быць мабільным. Каб голас кожнага чулі пры прыняцці рашэнняў аб развіцці яго малой радзімы. На дасягненне гэтых мэт і накіраваны Стратэгіі ўстойлівага развіцця тэрыторый, якія могуць мець поспех толькі пры актыўным удзеле большасці грамадзян.
«Калі хочаш ісці хутка – ідзі адзін, калі хочаш дайсці далёка – ідзіце разам», – сведчыць вядомая прыказка. Распрацоўка і рэалізацыя Стратэгіі ўстойлівага развіцця раёна – гэта якраз той выпадак: сумесная доўгатэрміновая вандроўка аднадумцаў у напрамку ўстойлівага развіцця. Дзякуючы стварэнню Грамадскага савета кола паплечнікаў пашырыцца, а сфера дзейнасці ахопіць многіх патэнцыяльных удзельнікаў і розныя групы жыхароў. Невыпадкова ў Мэтах устойлівага развіцця-2030, прынятых ААН, увага акцэнтуецца на падыходзе: «Нікога не пакінуць збоку». Таму ў склад Грамадскага савета ўвайшлі каля 30 чалавек: прадстаўнікі арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў, камерцыйных і некамерцыйных аб’яднанняў, бізнесу і грамадскасці міёрскага краю.
Адна з задач дзейнасці Грамадскага савета – садзейнічаць стварэнню ўмоў для грамадска-дзяржаўнага дыялогу, публічнага абмеркавання пытанняў устойлівага развіцця, удзелу грамадскасці ў распрацоўцы, фармуляванні і рэалізацыі мясцовых ініцыятыў. Такая форма працы паспрыяе больш дэталёваму і рознабаковаму погляду на развіццё рэгіёна, а таксама зробіць свой унёсак у развіццё вобласці і краіны.
Хутка адбудзецца першае пасяджэнне членаў Грамадскага савета, на якім плануюць абмеркаваць план дзеянняў і стварэнне рабочых груп па тэматычных напрамках працы дзеля ўстойлівага развіцця раёна.
Грамадскі савет створаны ў межах праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці», які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца Міёрскім раённым выканаўчым камітэтам, грамадскай арганізацыяй «Ахова птушак Бацькаўшчыны» і Латвійскім Сельскім Форумам.
Адрас: вул. Камуністычная, 52, г. Міёры. Мясцовы каардынатар праекта Надзея Дударонак. Тэл. +375 2152 5 18 85. E-mail: mioryproekt@tut.by.
Фота для ілюстрацыі.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.


