Обращения: дополнения и уточнения
gazeta 13-01-2016, 14:39 0 Афіцыйна
—Закон "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" (далей— Закон аб зваротах) прыняты 18 ліпеня 2011 года і ўступіў у сілу 22 студзеня 2012-га, ён стаў трэцяй спробай падрыхтоўкі комплекснага заканадаўчага акта, які павінен рэгуляваць парадак разгляду зваротаў. Аднак у працэсе яго прымянення высветлілася, што асобныя нормы і палажэнні таксама маюць патрэбу ва ўдакладненні і канкрэтызацыі, дадатковыя моманты прыўнеслі сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі. Вось і нарадзіліся новыя змяненні і дапаўненні,—адзначыла Жанна Аляксандраўна.
—На што ў першую чаргу трэба звярнуць увагу?
—Прапаную перачытаць ўжо першы артыкул "Асноўныя тэрміны…". Так, электронным цяпер лічыцца не проста зварот на адрас электроннай пошты арганізацыі (установы) ці адасланы на яе афіцыйны сайт, а толькі размешчаны "ў спецыяльнай рубрыцы". Такім чынам аблягчаецца яго пошук і дакладна вызначаецца статус.
Поўнасцю працытую азначэнне паўторнага звароту. Гэта "пісьмовы ці электронны зварот, які паступіў ад аднаго і таго ж заяўніка па адным і тым жа пытанні ў адну і тую ж арганізацыю, у тым ліку накіраваны з іншых арганізацый, або заўвага і (ці) прапанова, унесеныя ў кнігу заўваг і прапаноў адным і тым жа заяўнікам па адным і тым жа пытанні аднаму і таму ж індывідуальнаму прадпрымальніку, якія паступілі на працягу трох гадоў з дня паступлення ў арганізацыю, да індывідуальнага прадпрымальніка першапачатковага звароту, калі на першапачатковы зварот заяўніку быў дадзены адказ (накіравана паведамленне)".
—З навацыямі ў тэрміналогіі вызначыліся, пяройдзем да сферы дзейнасці Закона.
—Гэтае пытанне пры, здавалася б, дакладнай тэарэтычнай прапрацоўцы застаецца даволі складаным у правапрымяняльнай практыцы. Таму нагадаю, што пад дзеянне Закона аб зваротах не трапляюць звароты, якія належаць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйнай судавытворчасці, грама-дзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, кры-мінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, і вось новае—зваротаў работніка да наймальніка.
—Аднак зварот паступіў, што памянялася пры рабоце з ім?
—Як і раней, зварот, пададзены ў адпаведнасці з гэтым Законам, належыць абавязковаму прыёму і рэ-гістрацыі. Аднак арт. 13 цяпер прадугледжвае, што пры падачы заяўнікам некалькіх ідэнтычных зваротаў або зваротаў, якія ўтрымліваюць удакладняльныя (дапаўняльныя) дакументы і (ці) звесткі, да накіравання адказу (паведамлення) на першапачатковы зварот на такія звароты можа накіроўвацца агульны адказ (паведамленне) у тэрміны, устаноўленыя гэтым Законам для разгляду першапачаткова звароту. У такім выпадку названыя звароты ўлічваюцца як адзін.
Арт. 14 прадугледжвае, што пісьмовыя і вусныя звароты лічацца разгледжанымі па сутнасці, калі разгледжаны ўсе выкладзеныя ў іх пытанні, прыняты належныя меры па абароне, забеспячэнні рэалізацыі, аднаўленні правоў, свабод і (ці) законных інтарэсаў заяўнікаў і ім накіраваны пісьмовыя адказы.
Толькі цяпер у адказах на пісьмовыя звароты аб прадастаўленні інфармацыі, апублікаванай ў афіцыйных перыядычных друкаваных выданнях, іншых СМІ або размешчанай у адкрытым доступе на афіцыйных сайтах дзяржаўных органаў ці арганізацый у інтэрнэце, на сайтах іншых арганізацый, замест такой інфармацыі могуць утрымлівацца назва, дата выхаду і нумар афіцыйнага перыядычнага выдання, іншага СМІ, у якім апуб-лікавана запрошваемая інфармацыя, нават сайт, на якім яна размешчана.
Гэты ж артыкул удакладняе, што звароты, у якіх абскарджваюцца судовыя пастановы ці ўтрымліваюцца звесткі аб злачынствах ці правапарушэннях, вяртаюцца заяўнікам з тлумачэннямі або накіроўваюцца ў адпаведныя органы менавіта на працягу пяці РАБОЧЫХ дзён.
Законам устанаўліваецца правіла і для іншых выпадкаў вылічэння падобных тэрмінаў у рабочых днях, а іх адлік пачынаецца з дня, які ідзе за днём рэгістрацыі звароту ці ўнясення яго ў кнігу заўваг і прапаноў.
—Некаторыя навацыі невялікія па змесце, аднак істотныя па характары.
—Такіх выпадкаў у Законе нямала. Напрыклад, прадугледжваецца права заяўніка прадастаўляць ці патрабаваць дакументы і звесткі, у тым ліку ў электроннай форме. А яго абавязак—звяртацца ў арганізацыі, да ІП у адпаведнасці з іх кампетэнцыяй. Арганізацыі і ІП атрымалі права запрошваць ва ўстаноўленым парадку дакументы і звесткі, неабходныя для рашэння пытанняў, што ўтрымліваюцца ў зваротах.
Дарэчы, адказныя асобы цяпер могуць адмовіць у асабістым прыёме, калі да іх звяртаюцца па пытанні, што не ўваходзіць у іх кампетэнцыю, калі звяртаюцца ва неўстаноўлены час, калі з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.
Сістэматычна накіроў-ваемымі зваротамі азначаны тыя, што накіроўваюцца тры і больш разоў на працягу года.
Прадугледжана, што з заяўнікаў у выпадку накіравання сістэматычных неабгрунтаваных зваротаў могуць быць спагнаны выдаткі, якія затрачаны на разгляд гэтых зваротаў, у якія ўваходзяць выплаты экспертам і іншым спецыялістам, паштовыя выдаткі, выдаткі, звязаныя з выездам на месца разгляду, і іншыя, акрамя аплаты рабочага часу работнікаў, што займаюцца разглядам зваротаў. Дарэчы, кандыдаты на такія плацяжы ёсць і ў нашым раёне.
Пры калектыўным звароце адказ накіроўваецца асобе, якая ўказана для гэтай мэты ў звароце, у іншым выпадку—першаму па спісе заяўніку, які ўказаў свой адрас, з просьбай праінфармаваць аб прынятым рашэнні іншых.
У кнігу заўваг і прапаноў павінны ўносіцца заўвагі і (ці) прапановы аб дзейнасці арганізацый, ІП, якасці вырабляемых (рэалізуемых) імі тавараў, выконваемых работ, аказваемых паслуг. Іншае пакідаецца без разгляду па сутнасці і без уведамлення аб тым заяўніка.
Крыху больш трэба сказаць пра ананімныя звароты. Звароты, у якіх не ўказаны прозвішча, імя, імя па бацьку або ініцыялы грама-дзяніна, яго адрас, і раней не належылі разгляду, акрамя паведамленняў аб злачынствах, што ўчынены або рыхтуюцца. Новым момантам стала аднясенне да ананімак зваротаў, калі такія звесткі ў іх не адпавядаюць сапраўднасці.
—Пра электронныя звароты ўжо нямала сказана. Аднак атрыкул 25 у Законе пра іх разгляд абна-віўся сама больш, таму прашу коратка абагуліць навацыі.
—Калі ласка. Па-першае, на афіцыйных сайтах дзяржаўных органаў і арганізацый павінны ўтрымлівацца звесткі пра спосабы падачы і размяшчэння электронных зваротаў у спецыяльнай рубрыцы. Калі ўказаныя патрабаванні не выкананы, такія звароты не будуць разглядацца. У выпадку, калі ўказаных персанальных звестак недастаткова, заяўніку будзе прапанавана звярнуцца асабіста ці пісьмова.
Да электронных зваротаў, што пададзены прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны прыкладацца электронныя копіі дакументаў, што пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца на адрас указанай электроннай пошты, а пісьмовы—па просьбе заяўніка ці ў выпадку, калі на электронны адрас па тэхнічных прычынах накіраваць адказ не атрымалася.
Нарэшце, на масавыя аналагічныя звароты (калі іх больш за дзесяць) адказы могуць размяшчацца на афі-цыйным сайце дзяржоргана (арганізацыі) без накіравання адказаў (паведамленняў) заяўнікам.
Падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.



