Многие вопросы Миорщины можно и нужно решать на местах

Многие вопросы Миорщины можно и нужно решать на местахАсноўная мэта органаў дзяржаўнай улады—праводзіць такую палітыку, рэалізоўваць такія праекты, якія б паслядоўна паляпшалі жыццё людзей, максімальна аблягчалі вырашэнне пытанняў. Дзеля гэтага пастаянна ўдасканальваюцца  механізмы работы з грамадзянамі. 
 
Прыняты шэраг дакументаў, якія забяспечваюць усебаковы і аб'ектыўны разгляд зваротаў, удасканаленне адмі-ністрацыйных працэдур і адначасова даступнасць, аператыўнасць вырашэння надзённых праблем кожнага чалавека. На чале ўсяго дырэктыва ад 27 снежня 2006 г. №2 "Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва", накіраваная на барацьбу з праяўленнямі фармалізму, валакіты, паператворчасці, знявагі да людзей, абыякавасці да іх лёсаў і патрэб. 
 
"Прамая лінія"
Летась дзеля лепшага ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў улады і грамадзян пашырылася практыка "прамых тэлефонных ліній". Штотыднёва па суботах на сувязі з насельніцтвам старшыня  райвыканкама, яго намеснікі і кіраўнік спраў, раз у квартал гатовы выслухаць начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў. 

У 2015-м планавалася 40 "прамых тэлефонных ліній" (у  2014—6), у тым ліку са старшынёй райвыканкама—6 (3). Зваротаў было 30. Да кіраўніцтва райвыканкама паступіла 65 (12) званкоў па 68 пытаннях (13), па адным патэлефанавала юрыдычная асоба. 
Найбольш—14 зваротаў—мелі дачыненне да дзейнасці жыллёва-камунальнай гаспадаркі і аграпрамысловага комплексу, жыллёвага заканадаўства—8, дарожнай гаспадаркі—6, гандлю і паслуг—5, энергазберажэння—3. Па 2 звароты закраналі пытанні землеўпарадкавання і землекарыстання, аховы здароўя, сацыяльнага забеспячэння, паліва, газіфікацыі, транспарта, па 1—адукацыі і навукі, занятасці насельніцтва і працы, будаўніцтва, культуры, работы органаў дзяржаўнага кіравання і самакіравання. 

Актыўней на "прамыя тэлефонныя лініі" звярталіся ў І квартале 2015 года—29 чалавек хвалявала 31 пытанне, у ІІ паступіла 11 зваротаў (13), у ІІІ—12 (12 ), у ІV—14 (14). Па выніках разгляду 68-мі пытанняў 36 просьб задаволена (52% ад паступіўшых), па 24-х грамадзяне атрымалі растлумачэнні (35%), пяць (7%) прызнаны неабгрунтаванымі, па адным ананімным факты не пацвердзіліся. Просьбы аб электрафікацыі дома ў Орцах, прачыстцы і паглыбленні трубы пад мастком на з'ездзе з галоўнай дарогі Полацк-Міёры і ўстаноўцы ўказальніка з'езду; выдаленні аварыйных таполяў ля спартзалы яшчэ на кантролі. 

Наогул, па выніках "прамых ліній" 11 грамадзянам выплачана пазыка за здадзеную ў сельгаспрадпрыемства і ААТ "Міёрскі мясакамбінат" жывёлу; работнік льнозавода атрымаў сродкі, прадугледжаныя калектыўным дагаворам пры выхадзе на пенсію; захавана воданапорная калонка ў аграгарадку Узмёны; праведзены бягучы рамонт дарог да хутара Шчоўна, в. Крошнева Язненскага сельсавета, могілак у в. Галомысла і інш.
 
Да старшыні райсавета дэпутатаў падчас 6 "прамых ліній" летась звярнуліся 16 грамадзян. З 17 пытанняў 4 звязаны з сацыяльным забеспячэннем, занятасцю, па 2—з землеўпарадкаваннем, аграпрамысловым комплексам, па 1—з гандлем, ЖКГ, энергазабеспячэннем, культурай, палівам, сферай юстыцыі. 4 задаволены, па 3-х дадзены растлумачэнні, адмоўлена ў задавальненні 2, як неабгрунтаваным, 4 знаходзяцца на кантролі. 

Асабісты прыём 
За мінулы год кіраўніцтвам райвыканкама праведзена 29 асабістых  прыёмаў (у 2014—34), старшынёй райвыканкама—21 (22), падчас якіх звярнулася 47 грамадзян (да старшыні—39). На большасць пытанняў адразу дадзены адказы. Звароты аб падключэнні да электразабеспячэння дома заяўніка ў Чэрасах, выдзяленні памяшкання для жылля, грашовых сродкаў на рэканструкцыю дома ў кошт адкрытай крэдытнай лініі яшчэ на кантролі.
 
Выязны прыём
За справаздачны перыяд адбылося 26 выязных прыёмаў (у 2014—32), старшыні райвыканкама—8 (9), падчас якіх прынята 32 грамадзяніны (37), кіраўніком раёна—12 (11). На кантролі 3 звароты, адзін з іх з 2015-га аб падключэнні жылога дома ў Дзісне да лініі электраперадач. Пытанні аб рамонце дарогі ў в. Залонецкія Завуццеўскага сельсавета і ўстаноўцы смеццевых кантэйнераў у Туркове паступілі сёлета. 

Гарачыя лініі
У 2015-м аказана садзеянне ў вырашэнні 7 пытанняў з 11 (64%), з якімі грамадзяне звярнуліся на "гарачую лінію" райвыканкама. Тры прызнаны неабгрунтаванымі, па адным дадзены растлумачэнні. 2 грамадзянам выплачана дзіцячая дапамога і заработная плата, з двума разлічыліся за здадзеную жывёлу, жыхарцы аграгарадка Пад'ельцы аказана дапамога ў рамонце дома, пенсіянерцы з Завуцця завезены дровы, праведзены бягучы рамонт дарогі Каралеўскія—Лужкі.

Зваротаў менее
У раёне прымаюцца арганізацыйныя і практычныя меры, накіраваныя на аператыўнае вырашэнне сацыяльна значных праблем насельніцтва, і як вынік—за апошнія пяць гадоў прасочваецца тэндэнцыя зніжэння зваротаў у райвыканкам: у 2010—404, 2011—306, 2013—247, 2014—198, 2015—184. 

Летась у выканаўчыя і распарадчыя органы раёна ўсіх узроўняў паступілі 562 звароты, што на 35 ці 6% менш, чым у 2014-м. У райвыканкам—184 звароты ад грамадзян і 4—ад юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (2014—9) па 4-х пытаннях (14). Грамадзяне даслалі 106 пісьмовых зваротаў, з якіх 33—электронныя, 78 вусных, 2 ананімныя і 6 паўторных неабгрунтаваных. Колькасць пытанняў, пастаўленых грамадзянамі летась, зменшылася на 18% ў параўнанні з 2014-м і налічыла 234. 

Грамадзян турбавала...
Найбольш—47 пытанняў—мелі дачыненне да жыллёва-камунальнай гаспадаркі, у ліку якіх ацяпленне і гарачае водазабеспячэнне, рамонт жыллёвага фонду, водазабеспячэнне, аплата за камунальныя паслугі. Станоўча вырашаны шэраг праблем. 28 зваротаў звязаны з жыллёвым заканадаўствам, 10 з іх мелі дачыненне да паляпшэння жыллёвых умоў. Пры гэтым часта звяртаюцца не маючыя на гэта законных падстаў ці проста пракансультавацца. Паступалі пытанні па прыватызацыі дзяржаўнага жыллёвага фонду і пакупцы дамоў у сельгасарганізацыях. За неналежны разгляд іх да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты дырэктары КУП "Язна" і ААТ "Пад'ельцы", які пакараны і назіральным саветам. Летась і за мінулы перыяд сёлета 12 жыхарам раёна прадстаўлены жылыя памяшканні камерцыйнага карыстання і 2 сацыяльнага.   
20 зваротаў закраналі дзейнасць аграпрамысловага комплексу. Як высветлілася, у  раёне не ў поўнай меры выконваюцца патрабаванні дырэктывы аб вырашэнні на месцах актуальных праблем насельніцтва, бо практычна ўсе пытанні, якія паступаюць да кіраўніцтва райвыканкама, маглі і павінны былі вырашыцца на месцах. Напрыклад, аб выдзяленні каня для апрацоўкі агарода ў ААТ "Любінова", водазабеспячэнні жылога дома, які належыць ВУПКУ "Міёрскі", набыцці сена ў ААТ "Пад'ельцы" і УП "Цітова" і г.д. Пасля ўмяшальніцтва кіраўніцтва раёна, часцей за ўсё старшыні райвыканкама, выплачаны грошы здатчыкам сельгаспрадукцыі на мясакамбінат і ў ААТ "Чэрасы", а таксама вырашаны пералічаныя праблемы. Падобныя скаргі працягваюць паступаць і ў бягучым годзе. 

Істотна паболела парушэнняў працоўнага заканадаўства, у прыватнасці несвоечасова выплочваюцца заробак і дзіцячая дапамога. Гэтыя праблемы вырашаюцца. 14 чалавек прасілі садзеяння ў працаўладкаванні, з якіх 3—на металапракатны завод. Ад "штатных скаржнікаў" атрымана 4 пісьмы, перапіска па іх спынена.

Просяць людзі аказаць садзеянне ў рамонце дарог Чарапы—Папшулі—Крупенішча, вуліц у Шарагах, Завуцці, Залонецкіх, Дзісне і райцэнтры. Калектыўны зварот пра ўладкаванне пад'езду да зямельных участкаў у Орцах на кантролі ў райвыканкаме з 2012 года. Дарэчы, на стан дарог наракаюць часта, у бягучым годзе ўжо паступіла 5 скарг. 

Паменела прэтэнзій да архітэктуры, гандлю і паслуг, газіфікацыі, законнасці і парадку, але з'явіліся да будаўнічай галіны, прадпрымальніцтва, культуры, паслуг сувязі, якіх летась не было. 
З вышэйшых органаў у райвыканкам накіравана 15 зваротаў з 27 пытаннямі,  5 з якіх  прызнаны абгрунтаванымі. Па выніках разгляду 5 просьб задаволена, 11 атрымалі растлумачэнні, 10 у задавальненні адмоўлена, адна накіравана не па кампетэнцыі. 
У аблвыканкаме разгледжана 40 зваротаў ад 28 жыхароў Міёрскага раёна, 2 з іх ананімныя, 3 не мелі дачынення да пытанняў жыцця-дзейнасці нашага раёна. Абгрунтаванымі прызнаны 8. 

Летась у райвыканкам паступіў 21 калектыўны зварот, у тым ліку 4—ад групы грама-дзян больш за 30 чалавек, якія ўтрымлівалі 21 пытанне. 59 просьбаў задаволена, па 107 да-дзены растлумачэнні, 55 адмоўлена, 2 ананімныя прыняты да ведама, 4 пакінуты без разгляду, бо накіраваны не па кампетэнцыі. Па 2-х перапіска спынена. 5 яшчэ на кантролі да поўнага вырашэння. У Кнігу зваротаў і прапаноў райвыканкама летась унесены адзін запіс па пытанні неатрымання льготнага крэдыту на будаўніцтва жылля, па якім грамадзяніну дадзена растлумачэнне. 

У справаздачным годзе ў райвыканкам часцей звярталіся жыхары Міёр—74 (у 2014—97). Амаль удвая паболела зваротаў з Перабродскага (6/3), Завуццеўскага (14/8) і Павяцкага (10/6) сельсаветаў, на трэць паболела просьб і прэтэнзій ад жыхароў Дзісны (16/12), Узмёнскага (4/3), Туркоўскага (5/4) сельсаветаў. Аднак з усіх пытанняў шматлікія маглі б вырашыцца на месцах. 

Удасканаленне адміністрацыйных працэдур
Летась дзяржаўныя органы раёна ажыццявілі 22690 адміністрацыйных працэдур у адносінах да грамадзян і 2123—да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Лідарамі прызнаны структурныя падраздзяленні РАУС (9719), упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (2993), аддзелы адукацыі, спорту і турызму (1924), загса (1676), эканомікі (1003). 5 529 адміністрацыйных працэдур ажыццявілі гар-сельвыканкамы, найбольш—Дзісенскі і Завуццеўскі. 

З 2010-га ў райвыканкаме дзейнічае служба "адно акно". Цяпер яе функцыі ўскладзены на сектар па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб. Для зручнасці "адно акно" забяспечана адзіным па рэспубліцы нумарам 142. Устаноўлены падоўжаны рэжым працы: з 8 да 18 гадзін без перапынку на абед, у суботу з 9 да 13.00. Акрамя гэтага, ажыццяўляюць адміністрацыйныя працэдуры ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне і тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва з 8 да 18 (без перапынку на абед), у суботу з 9 да 13.00. 

Найбольш запатрабаваныя выдача даведак аб знаходжанні на ўліку маючых патрэбу (67), атрыманні аднаразовай субсідыі (62), газіфікацыі аднакватэрных жылых дамоў (61), сельгаспрадукцыі (57), пастаноўцы на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў (35), прадстаўленні інфармацыі з ЕГРЮЛІП (46—для грамадзян, 198—па заявах і запытах юрыдычных асоб і ІП). 
Для выяўлення праблем, якія хвалююць жыхароў раёна, члены інфармацыйна-прапагандысцкіх груп усіх узроўняў рэгулярна сустракаюцца з насельніцтвам па месцы жыхарства і ў працоўных калектывах. Агульнавядома, што здольнасць чула ўспрымаць праблемы і патрэбы людзей, аператыўна адгукацца на іх—адна з найважнейшых умоў адкрытасці ўлады. Ад таго, як глыбока дэпутат, кіраўнік ведае сітуацыю ў сваёй акрузе, калектыве, наколькі вялікія яго адказнасць і актыўнасць, уменне адстойваць і вырашаць праблемы, залежыць аўтарытэт яго і ўлады. 

Валерый ДРАБА,
кіраўнік спраў райвыканкама. 


0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.