З 16 верасня на тэрыторыі раёна, за выключэннем населеных пунктаў і вадаёмаў, праводзіцца аральная імунізацыя дзікіх драпежных жывёл.
Прыманкі з вакцынай раскідваюць з самалётаў. Пазбягайце знаходжання ў зоне іх палёту, каб не траўмавацца.
Прыманкі ўяўляюць сабой брыкеты шэрага ці цёмна-карычневага колеру. Забаронена браць іх рукамі і скормліваць хатняй жывёле. Калі вакцына выпадкова трапіла на адкрытыя ўчасткі цела ці слізістыя абалонкі вачэй, рота ці носа, іх неабходна прамыць з мылам і звярнуцца ў бальніцу.
Васіль ЛАПІЦКІ, намеснік галоўнага ветурача раёна.