Авторизация
 

Шаленства: супраць блізкага кантакту

 У Віцебскай вобласці рэзка павялічылася колькасць захворвання дзікай жывёлы шаленствам. Існуе пагроза заражэння гадаванцаў з асабістых падворкаў. Летась па вобласці лабараторна пацвердзілася 90 выпадкаў хваробы. З пачатку гэтага года – 37, у тым ліку 25 – у дзікай прыродзе. Найбольшая колькасць захварэлых выяўлена ва ўсходніх раёнах Віцебшчыны. У прылеглых да межаў Літоўскай і Латвійскай Рэспублік рэгіструюцца адзінкавыя выпадкі, што абумоўлена работай па аральнай імунізацыі дзікіх драпежных жывёл.

Шаленства – гэта вострае віруснае захворванне, якое характарызуецца развіццём своеасаблівага энцэфаліту і абавязкова прыводзіць да смерці. Заразіцца можна толькі ад хворай жывёлы.


Асноўная крыніца ўзбуджальніка – драпежнікі: ваўкі, лісы і янотападобныя сабакі, у якіх у прыродзе захоўваецца вірус, а таксама хатнія сабакі, каты, дробная і буйная рагатая жывёла, грызуны, птушкі. Аднак эпідэміялагічная небяспека знаходзіцца ў прамой залежнасці ад колькасці бадзячых сабак і распаўсюджання шаленства сярод іх. З прыродных ачагоў вірус перадаецца ад крыніцы праз укус, зрэдку пры паяданні трупаў хатняй жывёлай.


Інфіцыраваныя жывёлы вы- дзяляюць вірус са слінай у апошнія дні інкубацыйнага перыяду (прыкладна за тыдзень да з’яўлення сімптомаў) і на працягу ўсёй хваробы аж да гібелі. Кажаны шмат месяцаў з’яўляюцца яго носьбітамі без клінічных прыкмет захворвання.
Чалавек можа заразіцца ў асноўным пры ўкусах, радзей – пры асліненні шалёнымі жывёламі. З сакрэтам вірус трапляе ў рану, а затым па перыферычных нервах дасягае цэнтральнай нервовай сістэмы.


Інкубацыйны перыяд складае ад 10 дзён да сямі месяцаў, звычайна тры – шэсць тыдняў. Ён залежыць ад велічыні і месца ўкусу, дозы інфекту, абароненасці адзення і іншых фактараў. Чым бліжэй рана да галавы – тым карацейшы інкубацыйны перыяд.
Шаленства ў чалавека пачынаецца з неўралгічных боляў па ходзе нерваў у месцы ўкусу, ванітавання, ірвоты. Праз два – тры дні павышаецца тэмпература цела, узнікае стадыя ўзбуджэння: моцная занепакоенасць, пачуццё страху і немінучай смерці. Гэта можа скончыцца паралічом дыхальнай мускулатуры і сасударухальнага цэнтра адразу або пасля пераходу ў паралітычную стадыю, пры якой паніжаецца нервова-мышачная актыўнасць. Смерць наступае звычайна на чацвёртыя – шостыя суткі ад пачатку захворвання, зрэдку пазней. Медыцына яшчэ не вынайшла сродкі лячэння, але папярэдзіць хваробу можна своечасовымі антырабічнымі прышчэпкамі чалавеку і жывёле.


Не варта адразу пасля ўкусу спыняць кровацячэнне, бо з крывёй з раны часткова выдаляюцца вірусы шаленства. Нельга высмоктваць кроў ротам, бо можна заразіцца пры асліненні пашкоджанай скуры, слізістых абалонак вачэй, носа, рота. Рану трэба прамыць моцным мыльным растворам і апрацаваць ёдным настоем. Можна выціснуць сок з лімону і заліць ім пашкоджанне. Скуру, на якую трапіла сліна, добра прамыць вадой з мылам (шчоткай не церці), слізістыя вачэй і верхніх дыхальных шляхоў – струменем цёплай вады або 2 %-ым растворам борнай кіслаты.


Аднак нават хуткая і моцная апрацоўка не абараняе ад заражэння. Якая б жывёла вас ні ўкусіла – хворая ці здаровая – тэрмінова звярніцеся ў медыцынскую ўстанову. Схаваны працэс у арганізме пачынаецца адразу, калі не спыніць яго прышчэпкамі – наступствы могуць быць трагічнымі.


Каб папярэдзіць захворванне, пазбягайце кантактаў з дзікімі, безнагляднымі і бадзячымі жывёламі. Выконвайце правілы ўтрымання хатніх сабак і катоў, штогод прышчэплівайце іх супраць шаленства.
Перш чым завесці гадаванца, добра падумайце. Штогод армія бяздомных жывёл папаўняецца. Між тым артыкул 15.47 КаАП прадугледжвае штраф да 15 базавых велічынь на невыкананне санітарных правіл утрымання сабак, катоў і іншых драпежных жывёл.

Фота для ілюстрацыі.

Васіль ЛАПІЦКІ, намеснік галоўнага ветурача раёна.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Именины 16 апреля 2021
Никита

Госці краін

free counters
Партнеры сайта