Авторизация
 

Сёлета ў раёне выяўлена 5 лабараторна пацверджаных выпадкаў шаленства жывёлы (летась было 6). Калі ў мінулым годзе ад іх пацярпела 6 чалавек, то ў гэтым—14. Толькі ў маі ў Дворным Сяле бадзячы кот пакусаў чатырох чалавек, у тым ліку дзіця. У чэрвені ад дамашняга сабакі ў Пад’ельцах пацярпела 9 вяскоўцаў, сярод якіх 3 непаўналетнія.

За антырабічнай дапамогай у медыцынскія ўстановы сёлета звярнуўся 41 чалавек, летась за такі час—34.

Шаленства—гэта інфекцыйная хвароба, якая характарызуецца цяжкім пашкоджаннем нервовай сістэмы, вадабояззю, сутаргамі і паралічамі. Яна смяртэльная для чалавека.

Крыніца інфекцыі—сабакі, лісіцы, кажаны, янотападобныя сабакі, ваўкі, каты; усе яны выдзяляюць вірус са сліной і заразныя на працягу апошняга тыдня інкубацыйнага перыяду і ўсяго часу хваробы.

Асноўнай прыкметай шаленства з’яўляюцца змяненні паводзін жывёлы. Напрыклад, лісіца заўсёды ўцякае ад чалавека, а хворая шукае ў яго дапамогі. Дамашні сабака, які заўсёды лашчыўся, імкнецца ўцячы, у яго шмат сліны і слёз.
“Варотамі” для інфекцыі з’яўляецца пашкоджаная скура, слізістыя абалонкі. Потым вірус распаўсюджваецца да нервовых канчаткаў, пранікае ў спінны і галаўны мозг, што выклікае непазбежную смерць. Найбольш небяспечныя ўкусы ў галаву, шыю, рукі.

Інкубацыйны перыяд (ад укуса да з’яўлення першых сімптомаў) доўжыцца 10-90 дзён, зусім рэдка—да года. Потым павышаецца тэмпература, з’яўляецца агульнае недамаганне, галаўны боль, неспакой, парушаецца сон. Праз некалькі дзён наступае перыяд узбуджэння з цяжкімі праяўленнямі вода- і паветрабоязі, якія пераходзяць у паралічы. Прыступы гідрафобіі вельмі балючыя, яны суправаджаюцца бурным узбуджэннем: хворыя ламаюць мэблю, кідаюцца на людзей, праяўляючы нечалавечую сілу, могуць параніць сябе. “Буйны” перыяд мяняецца “ціхім”—гэта пачатак паралічоў, якія вядуць да спынення дыхання.
Меры прафілактыкі: прамыць месца ўкуса мыльным растворам, апрацаваць рану ёднай настойкай і неадкладна звярнуцца за медыцынскай дапамогай. Памятайце, што шаленства—гэта смяртэльнае захворванне, якое можна папярэдзіць толькі пры своечасовым звароце да ўрача (адлік ідзе на гадзіны).

Пры першых прыкметах не ўласцівых жывёле паводзінах неадкладна паведаміце ветэрынарнаму ўрачу. Усе сабакі і каты належаць штогадовай вакцынацыі супраць шаленства. За жывёлай, якая пакусала чалавека, неабходна ўстанавіць 10-дзённае назіранне.

А. ТАНКАВІД, загадчыца аддзела эпідэміялогіі райЦГЭ.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 июня 2021
Дмитрий, Иван, Константин, Мария, Ульяна

Именины 14 июня 2021
Василий, Гавриил, Давид, Денис, Иван, Павел, Вера, Виктория, Харита

Госці краін

free counters
Партнеры сайта