С 15 апреля на территории района проводится оральная иммунизация диких хищных животных по профилактике бешенства

С 15 апреля в рамках выполнения плана противоэпизоотических мероприятий по профилактике бешенства на территории района, за исключением населенных пунктов и водоемов, проводится оральная иммунизация диких хищных животных. Приманки с вакциной разбрасывают с самолетов.

З 15 красавіка  ў рамках выканання плана супрацьэпізаатычных мерапрыемстваў па прафілактыцы шаленства на тэрыторыі раёна, за выключэннем населеных пунктаў і вадаёмаў, праводзіцца аральная імунізацыя дзікіх драпежных жывёл. Прыманкі з вакцынай раскідваюць з самалётаў.

Прыманкі ўяўляюць сабой брыкеты шэрага ці цёмна-карычневага колеру масай да 25 грамаў. Яны выраблены з кампанентаў кармоў, якія ядуць драпежнікі, і маюць спецыфічны пах. У прыманцы змешчаны блістэр з вакцынай.

Забаронена браць брыкеты рукамі і скормліваць іх хатняй жывёле. Не дапускаецца кантакт дзяцей з прыманкамі. Пазбягайце знаходжання ў зоне палёту самалёта, каб не траўмавацца. Калі вакцына выпадкова трапіла на адкрытыя ўчасткі цела ці слізістыя абалонкі вачэй, рота ці носа, іх неабходна прамыць з мылам і звярнуцца ў бальніцу.

Марыя ШЭНДА, галоўны ветэрынарны ўрач раёна.
Фота для ілюстрацыі.

0 комментариев

Добавить комментарий